Бібліятэка: розьніца паміж вэрсіямі
д →Беларусь: . |
д Removing Link FA template (handled by wikidata) |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
[[Катэгорыя:Бібліятэкі| ]] |
[[Катэгорыя:Бібліятэкі| ]] |
||
{{Link FA|he}} |
Вэрсія ад 16:32, 9 сакавіка 2015
Бібліятэ́ка (з грэцкай мовы: βιβλιοθηκη, biblion — кніга, theke — сховішча) — падабраны пэўным чынам збор кніг, які зьяўляецца прыватнай або грамадзкай уласнасьцю. Установа, якая зьбірае і захоўвае кнігі ды іншыя электронныя, друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачом. Галіна ведаў пра формы і мэтады арганізацыі бібліятэчнай справы называецца бібліятэказнаўствам.
У апошнія гады бібліятэкі набываюць усё большае значэньне ня толькі як месца захаваньня папяровых кніг, але як цэнтар доступу да інфармацыі з шматлікіх крыніцаў і носьбітаў: мапы, мікрафільмы, аўдыёкасэты, відэакасэты, DVD-дыскі, базы зьвестак і іншая інфармацыя на CD-ROM, выйсьце да інтэрнэту.
Гісторыя
Бібліятэкі ўзьніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасьці. Спачатку ў іх зьбіралі гліняныя ды каменныя табліцы (Асырыя, Бабілён), потым — папірусныя скруткі (Эгіпет), пэргамэнтныя, а пазьней папяровы рукапісныя кнігі. Найбольш вядомымі бібліятэкамі старажытнага сьвету былі Александрыйская (3 стагодзьдзе да н. э.), асырыйскага цара Ашурбаніпала (7 стагодзьдзе да н. э.). У Сярэднявеччы бібліятэкі часта існавалі пры манастырах, каралеўскіх ды княскіх дварах, у першых унівэрсытэтах.
Беларусь
На 11 верасьня 2009 року ў Беларусі налічвалася 9300 бібліятэк, што агулам мелі звыш 200 мільёнаў кніг. Чытацкія білеты меў кожны другі жыхар краіны. У бібліятэках працавала 16,5 тысячы бібліятэкараў[1].
Крыніцы
- ^ Ільля Лапато. Кожны другі беларус карыстаецца паслугамі бібліятэк // Зьвязда : Газэта. — 11 верасьня 2009. — № 171 (26531). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
Бібліятэка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Электронная бібліятэка «Беларуская палічка»
- Электронная калекцыя слоўнікаў і энцыкляпэдыяў
- www.kamunikat.org — Інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат»
- Бібліятэчны блог (у асноўным па-расейску)
- «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» (PDF і DOC)