Хвароба Альцгаймэра: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Радок 33: Радок 33:
{{Link FA|en}}
{{Link FA|en}}
{{Link FA|no}}
{{Link FA|no}}
{{Link GA|es}}

Вэрсія ад 11:49, 9 сакавіка 2015

Мозаг пацыента ў норме (зьлева). Мозаг з паталягічнымі зьменамі, выкліканымі хваробай Альцгаймэра (справа)

Хвароба Альцгаймэра (таксама сэнільная дэмэнцыя альцгаймэраўскага тыпу) — найбольш распаўсюджаная форма дэмэнцыі, невылечнае дэгенэратыўнае захворваньне, упершыню было апісана ў 1906 годзе нямецкім псыхіятрам Аляісам Альцгаймэрам. Як правіла, яно выяўляецца ў людзей старэйшых за 65 год[1], але існуе і раньняя хвароба Альцгаймэра — рэдкая форма захворваньня. Агульнасусьветная захворваемасьць на 2006 год ацэньвалася ў 26,6 млн чалавек, да 2050 году колькасьць хворых можа вырасьці у чатыры разы[2]. Ад хваробы пакутуюць 20% асобаў ва ўзросьце пасьля 85 гадоў[3].

У кожнага чалавека хвароба працякае па-свойму, але пры гэтым назіраецца шэраг агульных сымптомаў[4]. Першыя прыкметныя праявы звычайна па памылцы зьвязваюць з старэчым узростам ці тлумачаць уплывам стрэсу[5].

Найбольш часта на раньніх стадыях распазнаецца засмучэньне памяці, гэты сымптом можа выяўляцца, напрыклад, няздольнасьцю ўспомніць нядаўна завучаную інфармацыю. Пры звароце да лекара й падазрэньні на хваробу Альцгаймэра для ўдакладненьня дыягназу звычайна аналізуюць паводзіны, праводзяць сэрыю кагнітыўных тэстаў, калі магчыма, праводзіцца магнітна-рэзанансная тамаграфія[6].

З разьвіцьцём хваробы выяўляюцца такія сымптомы, як блытлівасьць, раздражняльнасьць і агрэсіўнасьць, ваганьне настрою, парушэньне здольнасьці гаварыць і разумець сказанае (афазія), адбываецца страта доўгачасовай памяці й агульнае самліквідаваньне хворага ад справаў па меры згасаньня сьвядомасьці[5][7]. Паступовая страта функцыяў арганізма вядзе да сьмерці[8]. Індывідуальны прагноз абцяжараны з-за варыяцыяў у працягласьці плыні хваробы, якая можа разьвівацца падспудна на працягу доўгага часу, перш чым стануць прыкметныя сымптомы й будзе пастаўлены дыягназ. Сярэдняя працягласьць жыцьця пасьля ўстанаўленьня дыягназу складае каля сямі гадоў[9], менш трох адсоткаў хворых жывуць больш чатырнаццаці гадоў[10].

У цяперашні час не дасягнута поўнага разуменьня чыньнікаў і ходу хваробы Альцгаймэра. Дасьледаваньні кажуць аб асацыяцыяваньні хваробы з назапашваньнем бляшак і нэўрафібрылярных клубкоў у тканінках мозгу[11]. Сучасныя мэтады тэрапіі толькі некалькі зьмякчаюць сымптомы, але пакуль не дазваляюць ні спыніць, ні запаволіць разьвіцьцё захворваньня. Мноства пэрспэктыўных мэтадаў тэрапіі дасягнулі этапу клінічных выпрабаваньняў, колькасць якіх на 2008 год складала больш за пяцьсот, аднак незразумела, ці будзе даказаная іхная эфэктыўнасьць. У 2012 годзе ЗША спынілі пошукі лекаў ад хваробы Альцгаймэра. Дзьве амэрыканскія кампаніі спынілі распрацоўку некалі пэрспэктыўнага прэпарата для палягчэньня наступстваў страты памяці пры хваробы Альцгаймэра пасьля двух клінічных дасьледаваньняў, падчас якіх сродак ня здолеў дапамагчы хворым.

Хвароба Альцгаймэра належыць да захворваньняў, якія накладваюць самы цяжкі фінансавы груз на грамадзтва ў разьвітых краінах[12][13].

Характарыстыка

Пераддэмэнцыя

Першыя сымптомы часьцяком блытаюць з праявамі старэньня або рэакцыяй на стрэс[5]. Найбольш раньнія кагнітыўныя цяжкасьці выяўляюцца ў некаторых людзей пры дэталёвым нэўракагнітыўным тэставаньні за восем гадоў да пастаноўкі дыягназу. Гэтыя першапачатковыя сымптомы могуць адбівацца на выкананьні самых складаных паўсядзённых задачаў[14]. Найбольш прыкметным зьяўляцца засмучэньне памяці, якое праяўляецца ў цяжкасьці пры спробе ўспомніць нядаўна завучаныя факты й у няздольнасьці засвоіць новую інфармацыю[15][16]. Малапрыкметныя праблемы выканаўчых функцыяў, як то засяроджанасьці, плянаваньня, кагнітыўнай гнуткасьці й абстрактнага мысьленьня, або парушэньне сэмантычнай памяці (памяць аб значэньні словаў, аб узаемаадносінах канцэпцыяў), таксама могуць быць сымптомам раньніх стадыяў хваробы Альцгаймэра[17][18]. На гэтай стадыі можа адзначацца апатыя, якая застаецца самым устойлівым нэўрапсыхіятрычным сымптомам на ўсім працягу захворваньня[19]. Перадклінічную стадыяю называюць, у залежнасьці ад перакладу рознымі аўтарамі тэрміна «mild cognitive impairment» (MCI)[20], «мяккім кагнітыўным зьніжэньнем» або «умераным кагнітыўным парушэньнем».

Раньняя дэмэнцыя

Прагрэсавальнае зьніжэньне памяці й агнозія пры хваробе Альцгаймэра рана ці позна вядуць да пацвярджэньня дыягназу. У невялікай колькасьці пацыентаў пры гэтым на першы плян выступаюць не засмучэньні памяці, а парушэньні гаворкі, выканаўчых функцыяў, успрыманьня альбо рухальныыя парушэньні (апраксія)[21]. Хвароба па-рознаму адбіваецца на розных аспэктах памяці. Старыя ўспаміны пра ўласнае жыцьцё (эпізадычная памяць), даўно завучаныя факты (сэмантычная памяць), імпліцытная памяць (цьмяная «памяць цела» аб паслядоўнасьці дзеяньняў, напрыклад, пра тое, як выкарыстоўваць сталовыя прыборы) у меншай ступені схільныя разладу ў параўнаньні з новымі фактамі або ўспамінамі[22]. Афазія ў асноўным характарызуецца зьмізарненьнем слоўнікавага запасу й зьніжанай бегласьці гаворкі, што ў цэлым аслабляе здольнасьць да словаўнага й пісьмовага выразу думак. На гэтай стадыі хваробы чалавек звычайна здольны адэкватна апэраваць простымі паняткамі пры маўленчых зносінах[23]. Пры маляваньні, апрананьні адзеньня й іншых задачах з выкарыстаньнем тонкай маторыкі, чалавек можа здавацца няёмкім з-за пэўных праблемаў з каардынацыяй і плянаваньнем рухаў[24]. З разьвіцьцём хваробы чалавек часьцяком цалкам здольны выконваць многія задачы незалежна, аднак яму можа спатрэбіцца дапамога ці нагляд пры спробе правесьці маніпуляцыі, якія патрабуюць асаблівых кагнітыўных намаганьняў[21].

Крыніцы

  1. ^ Brookmeyer R, Gray S, Kawas C (September 1998). «Projections of Alzheimer's disease in the United States and the public health impact of delaying disease onset». Am J Public Health 88 (9): 1337–1342.
  2. ^ Brookmeyer R, Johnson E, Ziegler-Graham K, MH Arrighi (July 2007). «Forecasting the global burden of Alzheimer’s disease». Alzheimer's and Dementia 3 (3): 186–191.
  3. ^ Сьвятлана Барысенка. Старасьць — не хвароба // Зьвязда : газэта. — 20 студзеня 2011. — № 11 (26875). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ «What is Alzheimer’s disease?». Alzheimers.org.uk
  5. ^ а б в Waldemar G, Dubois B, Emre M, et al (January 2007). «Recommendations for the diagnosis and management of Alzheimer's disease and other disorders associated with dementia: EFNS guideline». Eur. J. Neurol. 14 (1): e1–26.
  6. ^ «Alzheimer's diagnosis of AD». Alzheimer's Research Trust.
  7. ^ Tabert MH, Liu X, Doty RL, Serby M, Zamora D, Pelton GH, Marder K, Albers MW, Stern Y, Devanand DP (2005). «A 10-item smell identification scale related to risk for Alzheimer's disease». Ann. Neurol. 58 (1): 155–160.
  8. ^ «Understanding stages and symptoms of Alzheimer's disease». National Institute on Aging
  9. ^ Mölsä PK, Marttila RJ, Rinne UK (August 1986). «Survival and cause of death in Alzheimer's disease and multi-infarct dementia». Acta Neurol. Scand. 74 (2): 103–107
  10. ^ Mölsä PK, Marttila RJ, Rinne UK (March 1995). «Long-term survival and predictors of mortality in Alzheimer's disease and multi-infarct dementia». Acta Neurol. Scand. 91 (3): 159–164.
  11. ^ Tiraboschi P, Hansen LA, Thal LJ, Corey-Bloom J (June 2004). «The importance of neuritic plaques and tangles to the development and evolution of AD». Neurology 62 (11): 1984–1989.
  12. ^ Bonin-Guillaume S, Zekry D, Giacobini E, Gold G, Michel JP (January 2005). «Impact économique de la démence (English: The economical impact of dementia)» (French). Presse Med 34 (1): 35–41.
  13. ^ Meek PD, McKeithan K, Schumock GT (1998). «Economic considerations in Alzheimer's disease». Pharmacotherapy 18 (2 Pt 2): 68–73; discussion 79–82.
  14. ^ Perneczky R, Pohl C, Sorg C, Hartmann J, Komossa K, Alexopoulos P, Wagenpfeil S, Kurz A (2006). «Complex activities of daily living in mild cognitive impairment: conceptual and diagnostic issues». Age Ageing 35 (3): 240–245.
  15. ^ Arnáiz E, Almkvist O (2003). «Neuropsychological features of mild cognitive impairment and preclinical Alzheimer's disease». Acta Neurol. Scand., Suppl. 179: 34–41.
  16. ^ Kazui H, Matsuda A, Hirono N, et al (2005). «Everyday memory impairment of patients with mild cognitive impairment». Dement Geriatr Cogn Disord 19 (5–6): 331–337
  17. ^ Rapp MA, Reischies FM (2005). «Attention and executive control predict Alzheimer disease in late life: results from the Berlin Aging Study (BASE)». American Journal of Geriatric Psychiatry 13 (2): 134–141.
  18. ^ Spaan PE, Raaijmakers JG, Jonker C (2003). «Alzheimer's disease versus normal ageing: a review of the efficiency of clinical and experimental memory measures». Journal of Clinical Experimental Neuropsychology 25 (2): 216–233.
  19. ^ Craig D, Mirakhur A, Hart DJ, McIlroy SP, Passmore AP (2005). «A cross-sectional study of neuropsychiatric symptoms in 435 patients with Alzheimer's disease». American Journal of Geriatric Psychiatry 13 (6): 460–468.
  20. ^ Small BJ, Gagnon E, Robinson B (April 2007). «Early identification of cognitive deficits: preclinical Alzheimer's disease and mild cognitive impairment». Geriatrics 62 (4): 19–23.
  21. ^ а б Förstl H, Kurz A (1999). «Clinical features of Alzheimer's disease». European Archives of Psychiatry and Clinical Neuroscience 249 (6): 288–290
  22. ^ Carlesimo GA, Oscar-Berman M (June 1992). «Memory deficits in Alzheimer's patients: a comprehensive review». Neuropsychol Rev 3 (2): 119–169.
  23. ^ Becker JT, Overman AA (2002). «[The semantic memory deficit in Alzheimer's disease]» (Spanish; Castilian). Rev Neurol 35 (8): 777–83.
  24. ^ Benke T (December 1993). «Two forms of apraxia in Alzheimer's disease». Cortex 29 (4): 715–725.

Вонкавыя спасылкі

Хвароба Альцгаймэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA