Гісторыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Гісторыя?oldid=1741098
д Removing Link GA template (handled by wikidata)
Радок 40: Радок 40:


{{Link FA|vo}}
{{Link FA|vo}}
{{Link GA|lt}}

Вэрсія ад 13:34, 8 сакавіка 2015

«Алегорыя гісторыі», Нікаляас Гізіс (1892)

Гісто́рыя (ад грэц. ιστορία — расказ пра мінулае, пра пазнанае) — комплекс грамадзкіх навук, што вывучае мінулае чалавецтва. Гэта агульны тэрмін, які адносіцца да мінулых падзеяў, а таксама ў ягонае азначэньне ўваходзіць выкрыцьцё, збор, арганізацыю і прадстаўленьне інфармацыі аб гэтых падзеях. Гэты панятак уключае касьмічную, геалягічную і арганічную гісторыі, але часьцяком у агульным маецца на ўвазе гісторыя чалавецтва. Навукоўцы, якія займаюцца вывучэньнем і ўпарадкаваньнем ведаў па гісторыі называюцца гісторыкамі. Падзеі гісторыі, якія адбываліся да часоў пісьмовага запісу лічацца перадгісторыяй.

Гісторыя падзяляецца паводле глябальнай праблематыцы на сусьветную гісторыю і гісторыю асобных краін і народаў (напр. Гісторыя Беларусі). Паводле пэрыядызацыі вылучаюць гісторыю першабытнага ладу, старажытнага сьвету, Сярэднявечча, новага часу, найноўшага часу, сучаснасьці. Паводле галінаў досьледаў гісторыя падзяляецца на ваенную, палітычную, эканамічную гісторыі ды іншыя. Гісторыя розных бакоў культуры, навукі і тэхнікі вывучаецца гістарычнымі разьдзеламі адпаведных навук (Гісторыя тэатра, Гісторыя матэматыкі ды інш.). Гісторыя можа зьяўляецца складоваю часткаю групы гуманітарных навук, што вывучае пэўны рэгіён (напр. Афрыканістыка), народ (Сыналёгія) ці групу народаў (Славяназнаўства).

Структура

На сёньня няма агульнапрынятай структуры гістарычнай галіны. Ейны склад залежыць ад тэарэтычных прынцыпаў і традыцыяў, прынятых сярод гісторыкаў. У гістарычную галіну ведаў уваходзяць асобныя разьдзелы, дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і спэцыяльныя гістарычныя навукі.

Разьдзелы

Дзеля зручнасьці вывучэньня гісторыі чалавецтва ў цэлым яна падзяляецца на часткі, на аснове ўліку аб’ектыўнага ходу разьвіцьця грамадзтва.

Спэцыяльныя навукі

Самастойнае месца ў гістарычнай галіне ведаў займаюць ейныя арганічныя часткі — спэцыяльныя гістарычныя навукі:

Дапаможныя дысцыпліны

Таксама да гістарычнай навукі адносяцца дапаможныя або спэцыяльныя гістарычныя дысцыпліны:

Вонкавыя спасылкі

Гісторыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA