Хатынь: розьніца паміж вэрсіямі
дНяма апісаньня зьменаў |
артаграфія |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
У ліпені 1944 году ў выніку адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі батальён быў перакінуты ў Францыю, дзе амаль у поўным складзе перайшоў на бок французкага Руху Супраціву «Макі». Пасьля вызваленьня тэрыторыі Францыі асабовы склад быў уключаны ў 13-ую паўбрыгаду францускага Замежнага легіёну, у складзе якога ваяваў да канца вайны. Пасьля вайны пэўныя з ацалелых працягнулі службу ў Замежным францускім легіёне. |
У ліпені 1944 году ў выніку адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі батальён быў перакінуты ў Францыю, дзе амаль у поўным складзе перайшоў на бок французкага Руху Супраціву «Макі». Пасьля вызваленьня тэрыторыі Францыі асабовы склад быў уключаны ў 13-ую паўбрыгаду францускага Замежнага легіёну, у складзе якога ваяваў да канца вайны. Пасьля вайны пэўныя з ацалелых працягнулі службу ў Замежным францускім легіёне. |
||
== Спаленьне жыхароў == |
== Спаленьне вёскі і жыхароў == |
||
Жыхары вёскі нічога ня ведалі аб ранішнім інцыдэнце, у адказ на які быў ужыты прынцып калектыўнага пакараньня, які парушае правілы і звычаі вядзеньня вайны. |
|||
Зранку {{Артыкул у іншым разьдзеле|батальён||be|Батальён}} спэцыяльнага прызначэньня [[СС]] (ахоўныя атрады) на чале з Оскарам Дырлевангерам акружыў вёску. Жыхароў выгналі з дамоў і сагналі ў [[хлеў]] на ўскраіне, дзе раней захоўвалася [[сена]]. [[Салдат]]ы абклалі сьцены хлява [[салома]]й, аблілі [[бэнзін]]ам і падпалілі [[запалка]]мі. Калі людзі кінуліся на вуліцу, іх расстралялі. Загінула 149 жыхароў, зь іх 75 дзяцей. Таксама згарэла 26 дамоў. |
|||
Па загадзе Кэрнэра і Смоўскага паліцаі пад кіраўніцтвам Васюры сагналі ўсех жыхароў Хатыні ў калгасны хлеў і замкнулі ў ім. Тых, хто спрабаваў уцячы, забівалі на месцы. Сярод жыхароў вёскі былі шматдзетныя сем'і: так, напрыклад, у сям'і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх было дзевяць дзяцей, у сям'і Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх - сямёра. У хляве замкнулі таксама Антона Кункевіча зь вёскі Юркавічы і Хрысьціну Слонскую зь вёскі Камена, якія апынуліся ў гэты час у Хатыні. Хлеў аблажылі саломай, аблілі бэнзінам, перакладчык-паліцай Луковіч падпаліў яго. Дакладна вядома, што ў ачапленьні падчас карнай апэрацыі стаяў прынамсі і адзін зь мясцовых паліцаяў, нейкі Іван Петрычук зь Плешчаніц. |
|||
Уратавацца ўдалося 5 дзецям і аднаму даросламу. Аляксандар Жалабковіч уцёк на кані ў суседнюю вёску, бо заўважыў набліжэньне вайскоўцаў. Уладзімер і Соф’я Яскевічы ([[брат]] і [[сястра]]) схаваліся. З падпаленага хлява выбраліся Антон Бараноўскі, Віктар Жалабковіч і 56-гадовы Восіп Камінскі. |
|||
Драўляны хлеў хутка заняўся. Пад націскам дзесяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і ўпалі дзьверы, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, расстрэльвалі. Згарэлі ў вогнішчы і былі расстарляныя 149 жыхароў вёскі, зь іх 75 дзяцей маладзейшыя за 16 год. Сама вёска была зьнішчана цалкам. |
|||
Падобным чынам спалілі 9,2 тыс. (9,2%) са 100 тысячаў вёсак Беларусі. |
|||
Дзьве дзяўчыны - Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч - цудам змаглі выбрацца з палаючага хлява і дапаўзьці да лесу, дзе іх падабралі жыхары вёскі [[Хварасьцені]] Каменскага сельсавету. Пазьней і гэта вёска была спаленая, і абедзьве дзяўчыны загінулі. |
|||
Двое дзяцей, сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі, якія знаходзіліся ў падпаленым хляве засталіся ў жывых. Віця схаваўся пад целам сваёй маці, якая прыкрыла сына сабой. Дзіця, параненанае ў руку, праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў зь вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу куляй, і яго прынялі за мёртвага. Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Пасьля вайны дзеці выхоўваліся ў дзіцячым доме. Яшчэ траім - Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашу Жалабковічу - таксама ўдалося схавацца. |
|||
З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Іосіфавіч Камінскі (1887-1973). Зь яго слоў, абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасьць толькі позна ўначы, калі атрады нацыстаў пакінулі вёску. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў сьмяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Іосіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніка ў мэмарыяльным комплексе. |
|||
Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавік 1943 году было 12 год. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году - праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу - Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах. |
|||
Вэрсію падзей з шэрагам адрозьненьняў апублікаваў у 2012 годзе ўкраінскі гісторык Іван Дэрэйко ў манаграфіі «Місцеві формування німецької армії та поліції у Райхскомісаріаті „Україна“ (1941—1944 роки)». Ён піша, што 118-й паліцэйскі батальён пасьля нападу атрада «Народныя мсьціўцы» атакаваў вёску, дзе замест адыходу ў лес па невядомай прычыне вырашылі замацавацца партызаны. У выніку штурму вёскі было забіта 30 партызан і некаторая колькасьць мірных жыхароў, яшчэ каля 20 чалавек былі захопленыя ў палон. Сама ж вёска з астатнімі жыхарамі пасьля бою па загадзе обергрупэнфюрэр Курта фон Готбэрга была спалена батальёнам СС пад камандаваньнем Дырлевангера. |
|||
== Сьпіс ахвяраў == |
== Сьпіс ахвяраў == |
Вэрсія ад 11:30, 16 лютага 2015
Каардынаты: 54°20′04″ пн. ш. 27°56′39″ у. д. / 54.334493° пн. ш. 27.944069° у. д.
Хатынь — колішняя вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. 22 сакавіка 1943 году была зьнішчаная падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле калябаранцкага батальёну, сфармаванага з былых палонных чырвонаармейцаў («118-ы шуцманшафт батальён») у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.
У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мэмарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога СССР.
Напярэдадні трагедыі
21 сакавіка 1943 году ў Хатыні заначавалі партызаны з атраду Дзядзі Васі (Васіля Варанянскага). Раніцай 22 сакавіка яны сышлі ў бок Плешчаніц. Адначасова з Плешчаніц ім насустрач у кірунку Лагойску выехаў легкавік і два грузавіка 118 шуцманшафт батальёну 201 нямецкай ахоўнай дывізіі. На скрыжаваньні дарог у 6 км ад Хатыні калёна была абстраляная. Застаецца невядомым, кім былі абстраляныя немцы: ці то партызанамі Дзядзі Васі, ці то нейкай іншай невялікай неарганізаванай узброенай групай. Былі забітыя шэф-камандзір першай роты капітан паліцыі Ганс Вэльке, кулямётчык Шнайдэр і трое паліцаяў, яшчэ двое былі параненыя. Камандзір узводу Мялешка, паранены ў галаву, аддаў загад зьнішчыць партызанаў. Падчас перасьледу карнікі натыкнуліся на жыхароў вёскі Казыры, што працавалі на лесанарыхтоўцы, 26 зь якіх былі забітыя пры спробе ўцячы, а астатнія накіраваныя ў Плешчаніцы. Аб нападзе на карны батальён было дакладзена штурмбанфюрэру СС Оскару Дырлевангеру.
Дырлевангер, дазнаўшыся аб забойстве Ганса Вэльке, які быў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 1936 году і быў асабіста знаёмы з Гітлерам, загадаў зьнішчыць Хатынь разам з жыхарамі. Паручэньне было даручанае 118-й шуцманшафт батальёну. У другой палове дня 22 сакавіка 1943 году карнікі атачылі вёску.
118-ы шуцманшафт батальён
- Асноўны артыкул: 118-ы шуцманшафт батальён
118-s шуцманшафт батальён быў сфармаваны у чэрвені 1942 году ў раёне Кіеву ў асноўным з ваеннапалонных Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (РСЧА), якія трапілі ў Кіеўскі кацёл, а таксама мясцовых жыхароў[1]. Камандаваў батальёнам ураджэнец Кубані, былы маёр Войска Польскага Канстантын Смоўскі, начальнік штабу - былы кадравы афіцэр, старшы лейтэнант Чырвонай Арміі Рыгор Васюра, камандзір узводу - былы лейтэнант Чырвонай Арміі Васіль Мялешка. Нямецкім "шэфам" 118-га ахоўнага батальёну быў маёр паліцыі Эрых Кернэр. У канцы 1942-га 118 батальён быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі .
Дзеяньні ў Хатыні былі не адзінымі ў «паслужным» сьпісе батальёну. 13 траўня Васюра узначальваў баявыя дзеяньні супраць партызанаў у раёне сяла Дальковічы. 27 траўня батальён праводзіць карную апэрацыю ў сяле Осаві, дзе былі расстраляныя 78 чалавек. Далей карная апэрацыя «Котбус» на тэрыторыі Менскай і Віцебскай абласьцей - расправа над жыхарамі вёскі Вілейкі; зьнішчэньне жыхароў вёскі Макоўе і Ўборак, расстрэл 50 габрэяў ля сяла Камінская Слабада. За гэтыя «заслугі» гітлераўцы надалі Васюры званьне лейтэнанта і ўзнагародзілі двума мэдалямі.
У ліпені 1944 году ў выніку адступленьня нямецкіх войскаў зь Беларусі батальён быў перакінуты ў Францыю, дзе амаль у поўным складзе перайшоў на бок французкага Руху Супраціву «Макі». Пасьля вызваленьня тэрыторыі Францыі асабовы склад быў уключаны ў 13-ую паўбрыгаду францускага Замежнага легіёну, у складзе якога ваяваў да канца вайны. Пасьля вайны пэўныя з ацалелых працягнулі службу ў Замежным францускім легіёне.
Спаленьне вёскі і жыхароў
Жыхары вёскі нічога ня ведалі аб ранішнім інцыдэнце, у адказ на які быў ужыты прынцып калектыўнага пакараньня, які парушае правілы і звычаі вядзеньня вайны.
Па загадзе Кэрнэра і Смоўскага паліцаі пад кіраўніцтвам Васюры сагналі ўсех жыхароў Хатыні ў калгасны хлеў і замкнулі ў ім. Тых, хто спрабаваў уцячы, забівалі на месцы. Сярод жыхароў вёскі былі шматдзетныя сем'і: так, напрыклад, у сям'і Іосіфа і Ганны Бараноўскіх было дзевяць дзяцей, у сям'і Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх - сямёра. У хляве замкнулі таксама Антона Кункевіча зь вёскі Юркавічы і Хрысьціну Слонскую зь вёскі Камена, якія апынуліся ў гэты час у Хатыні. Хлеў аблажылі саломай, аблілі бэнзінам, перакладчык-паліцай Луковіч падпаліў яго. Дакладна вядома, што ў ачапленьні падчас карнай апэрацыі стаяў прынамсі і адзін зь мясцовых паліцаяў, нейкі Іван Петрычук зь Плешчаніц.
Драўляны хлеў хутка заняўся. Пад націскам дзесяткаў чалавечых целаў не вытрымалі і ўпалі дзьверы, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, расстрэльвалі. Згарэлі ў вогнішчы і былі расстарляныя 149 жыхароў вёскі, зь іх 75 дзяцей маладзейшыя за 16 год. Сама вёска была зьнішчана цалкам.
Дзьве дзяўчыны - Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч - цудам змаглі выбрацца з палаючага хлява і дапаўзьці да лесу, дзе іх падабралі жыхары вёскі Хварасьцені Каменскага сельсавету. Пазьней і гэта вёска была спаленая, і абедзьве дзяўчыны загінулі.
Двое дзяцей, сямігадовы Віктар Жалабковіч і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі, якія знаходзіліся ў падпаленым хляве засталіся ў жывых. Віця схаваўся пад целам сваёй маці, якая прыкрыла сына сабой. Дзіця, параненанае ў руку, праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў зь вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу куляй, і яго прынялі за мёртвага. Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Пасьля вайны дзеці выхоўваліся ў дзіцячым доме. Яшчэ траім - Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашу Жалабковічу - таксама ўдалося схавацца.
З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Іосіфавіч Камінскі (1887-1973). Зь яго слоў, абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасьць толькі позна ўначы, калі атрады нацыстаў пакінулі вёску. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў сьмяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Іосіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніка ў мэмарыяльным комплексе.
Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавік 1943 году было 12 год. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году - праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу - Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах.
Вэрсію падзей з шэрагам адрозьненьняў апублікаваў у 2012 годзе ўкраінскі гісторык Іван Дэрэйко ў манаграфіі «Місцеві формування німецької армії та поліції у Райхскомісаріаті „Україна“ (1941—1944 роки)». Ён піша, што 118-й паліцэйскі батальён пасьля нападу атрада «Народныя мсьціўцы» атакаваў вёску, дзе замест адыходу ў лес па невядомай прычыне вырашылі замацавацца партызаны. У выніку штурму вёскі было забіта 30 партызан і некаторая колькасьць мірных жыхароў, яшчэ каля 20 чалавек былі захопленыя ў палон. Сама ж вёска з астатнімі жыхарамі пасьля бою па загадзе обергрупэнфюрэр Курта фон Готбэрга была спалена батальёнам СС пад камандаваньнем Дырлевангера.
Сьпіс ахвяраў
У адпаведнасьці з Актам камісіі Лагойскага выканкаму райсавету народных дэпутатаў ад 26 траўня 1969 году ўстаноўлена дата і час спаленьня вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 году а другой дня, а таксама сьпіс спаленых мірных жыхароў:
Усяго 149 чалавек (зь іх 75 дзяцей), 26 двароў:
- I
- Жалабковіч Андрэй Іванавіч (1897 г.н.) - 46 гадоў
- Жалабковіч Ганна Вікенцеўна (1905 г.н.) - 38 гадоў
- Жалабковіч Сьцяпан (1928 г.н.) - 15 гадоў
- Жалабковіч Ганна (1929 г.н.) - 14 гадоў
- Жалабковіч Сафія (1933 г.н.) - 10 гадоў
- II
- Жалабковіч Пётар Антонавіч (1898 г.н.) - 45 гадоў
- Жалабковіч Стэфаніда Аляксееўна (1903 г.н.) - 40 гадоў
- Жалабковіч Вольга (1928 г.н.) - 15 гадоў
- Жалабковіч Станіслаў (1929 г.н.) - 14 гадоў
- Жалабковіч Раіса (1932 г.н.) - 11 гадоў
- Жалабковіч Лідзія (1934 г.н.) - 9 гадоў
- III
- Жалабковіч Раман Сьцяпанавіч (1881 г.н.) - 62 гады
- Жалабковіч Стэфаніда Іванаўна (1892 г.н.) - 51 год
- Жалабковіч Віктар (1933 г.н.) - 10 гадоў
- Жалабковіч Галіна (1935 г.н.) - 8 гадоў
- IV
- Бараноўскі Ёсіф Іванавіч (1899 г.н.) - 44 гады
- Бараноўская Ганна Вікенцеўна (1906 г.н.) - 37 гадоў
- Бараноўскі Мікалай (1928 г.н.) - 15 гадоў
- Бараноўскі Станіслаў (1929 г.н.) - 14 гадоў
- Бараноўскі Ўладзімер (1931 г.н.) - 12 гадоў
- Бараноўскі Генадзь (1932 г.н.) - 11 гадоў
- Бараноўская Леаніда (1932 г.н.) - 11 гадоў
- Бараноўская Марыя (1933 г.н.) - 10 гадоў
- Бараноўская Сафія (1934 г.н.) - 9 гадоў
- Бараноўская Алена (1936 г.н.) - 7 гадоў
- V
- Навіцкі Аляксандар Раманавіч (1896 г.н.) - 47 гадоў
- Навіцкая Аляксандра (1901 г.н.) - 42 гады
- Навіцкі Леанід (1928 г.н.) - 15 гадоў
- Навіцкі Яўген (1930 г.н.) - 13 гадоў
- Навіцкая Марыя (1932 г.н.) - 11 гадоў
- Навіцкая Ганна (1934 г.н.) - 9 гадоў
- Навіцкі Канстантын (1938 г.н.) - 5 гадоў
- Навіцкі Антон (1939 г.н.) - 4 гады
- Навіцкі Міхаіл (1941 г.н.) - 2 гады
- VI
- Бараноўская Сафія (1895 г.н.) - 48 гадоў
- Бараноўская Ванда (1918 г.н.) - 25 гадоў
- Бараноўская Ганна (1926 г.н.) - 17 гадоў
- Бараноўскі Мікалай (1937 г.н.) - 6 гадоў
- VII Дом згарэў без жыхароў
- VIII
- Жыдовіч Савелі Казімеравіч (1905 г.н.) - 38 гадоў
- Жыдовіч Алена Антонаўна (1908 г.н.) - 35 гадоў
- Жыдовіч Сьцяпан (1931 г.н.) - 12 гадоў
- Жыдовіч Казімер (1933 г.н.) - 10 гадоў
- Жыдовіч Адам (1934 г.н.) - 9 гадоў
- Жыдовіч Мікалай (1935 г.н.) - 8 гадоў
- Жыдовіч Вячаслаў (1936 г.н.) - 7 гадоў
- Жыдовіч Міхаіл (1938 г.н.) - 5 гадоў
- Жыдовіч Марыя Антонаўна (1883 г.н.) - 60 гадоў
- IX
- Камінскі Іван Ёсіфавіч (1892 г.н.) - 51 год
- Камінская Вольга Антонаўна (1896 г.н.) - 47 гадоў
- Камінскі Вячаслаў (1924 г.н.) - 19 гадоў
- Камінская Марыя (1928 г.н.) - 15 гадоў
- Камінскі Станіслаў (1932 г.н.) - 11 гадоў
- Камінская Ганна (1933 г.н.) - 10 гадоў
- Камінская Юзэфа (1938 г.н.) - 5 гадоў
- X
- Камінская Адэля (1890 г.н.) - 53 гады
- Камінская Ядвіга (1922 г.н.) - 21 год
- Камінскі Адам (1928 г.н.) - 15 гадоў
- Камінскі Міхаіл (1930 г.н.) - 13 гадоў
- Камінская віляць (1932 г.н.) - 11 гадоў
- Кункевіч Антон (1912 г.н.) - 31 год
- XI
- Жалабковіч Іван Іванавіч (1904 г.н.) - 39 гадоў
- Жалабковіч Сафія Антонаўна (1907 г.н.) - 36 гадоў
- Жалабковіч Уладзімер (1922 г.н.) - 21 год
- Жалабковіч Алена (1933 г.н.) - 10 гадоў
- Жалабковіч Леаніда (1939 г.н.) - 4 гады
- Жалабковіч Міхаіл (1941 г.н.) - 2 гады
- Жалабковіч Марыя (1885 г.н.) - 58 гадоў
- Яскевіч Іван Антонавіч (1904 г.н.) - 39 гадоў
- Яскевіч Юлія Іванаўна (1913 г.н.) - 30 гадоў
- Яскевіч Сафія (1933 г.н.) - 10 гадоў
- Яскевіч Алена (1935 г.н.) - 8 гадоў
- Яскевіч Ганна (1939 г.н.) - 4 гады
- Яскевіч Міхаіл (1941 г.н.) - 2 гады
- XII
- Іотка Казімер Феліксавіч (1896 г.н.) - 47 гадоў
- Іотка Алена Сьцяпанаўна (1898 г.н.) - 45 гадоў
- Іотка Марыя (1925 г.н.) - 18 гадоў
- Іотка Альберт (1928 г.н.) - 15 гадоў
- Іотка Станіслава (1931 г.н.) - 12 гадоў
- Іотка Дамінік (1936 г.н.) - 7 гадоў
- Іотка Рэгіна (1937 г.н.) - 6 гадоў
- Іотка Сьцяпан (1939 г.н.) - 4 гады
- Іотка Юзэфа (1941 г.н.) - 2 гады
- XIII
- Жалабковіч Эўфрасіньня Іванаўна (1883 г.н.) - 60 гадоў
- Жалабковіч Ёсіф (1904 г.н.) - 39 гадоў
- Жалабковіч Вольга (1909 г.н.) - 34 гадоў
- XIV
- Іотка Іван Аляксандравіч (1904 г.н.) - 39 гадоў
- Іотка Анастасія Сьцяпанаўна (1908 г.н.) - 35 гадоў
- Іотка Казімер (1935 г.н.) - 8 гадоў
- Іотка Юзэфа (1939 г.н.) - 4 гады
- XV
- Рудак Марыя Іванаўна (1898 г.н.) - 45 гадоў
- Мірановіч Стэфаніда Кліменцеўна (1875 г.н.) - 68 гадоў
- XVI
- Дражынская Юзэфа Антонаўна (1911 г.н.) - 32 гады
- Дражынская Валянціна (1933 г.н.) - 10 гадоў
- Дражынская Міхаліна (1938 г.н.) - 5 гадоў
- Доўгель Антон Антонавіч (1888 г.н.) - 55 гадоў
- Доўгель Барыс (1933 г.н.) - 10 гадоў
- XVII
- Мірановіч Ёсіф Ёсіфавіч (1899 г.н.) - 44 гады
- Мірановіч Фёкла Мікалаеўна (1901 г.н.) - 42 гады
- Мірановіч Ніна (1925 г.н.) - 18 гадоў
- Мірановіч Фёдар (1934 г.н.) - 9 гадоў
- Мірановіч Пётар (1937 г.н.) - 6 гадоў
- Мірановіч Васіль (1940 г.н.) - 3 гады
- Мірановіч Алена (1941 г.н.) - 2 гады
- XVIII
- Карабан Канстантын Усьцінавіч (1897 г.н.) - 46 гадоў
- Карабан Марыя (1900 г.н.) - 43 гады
- Карабан Леакадзія (1928 г.н.) - 15 гадоў
- Карабан Надзея (1933 г.н.) - 10 гадоў
- Карабан Канстантын (1939 г.н.) - 4 гады
- XIX
- Федаровіч Ганна Сідараўна (1892 г.н.) - 51 год
- XX
- Карабан Пётр Васілевіч (1914 г.н.) - 29 гадоў
- Карабан Алена Гаўрылаўна (1925 г.н.) - 18 гадоў
- XXI
- Карабан Юлія Амбросіеўна (1878 г.н.) - 65 гадоў
- Карабан Ёсіф (1918 г.н.) - 25 гадоў
- Карабан Марыя (1923 г.н.) - 20 гадоў
- Карабан Ганна (1923 г.н.) - 20 гадоў
- Карабан Віктар (1925 г.н.) - 18 гадоў
- Карабан Уладзімер (1941 г.н.) - 2 гады
- XXII
- Яскевіч Антон Антонавіч (1896 г.н.) - 47 гадоў
- Яскевіч Алена Сідараўна (1895 г.н.) - 48 гадоў
- Яскевіч Віктар (1922 г.н.) - 21 год
- Яскевіч Ванда (1923 г.н.) - 20 гадоў
- Яскевіч Вера (1924 г.н.) - 19 гадоў
- Яскевіч Надзея (1934 г.н.) - 9 гадоў
- Яскевіч Уладзіслаў (1936 г.н.) - 7 гадоў
- Яскевіч Толік (1943 г.н.) - 7 тыдняў
- XXIII
- Рудак Стэфаніда Антонаўна (1898 г.н.) - 45 гадоў
- Рудак Зінаіда (1925 г.н.) - 18 гадоў
- Рудак Аляксандар (1932 г.н.) - 11 гадоў
- Рудак Рэгіна (1934 г.н.) - 9 гадоў
- Рудак Антон (1938 г.н.) - 5 гадоў
- XXIV
- Рудак Ёсіф Іванавіч (1874 г.н.) - 69 гадоў
- Рудак Праскоўя Іванаўна (1877 г.н.) - 66 гадоў
- Рудак Міхаіл Ёсіфавіч (1905 г.н.) - 38 гадоў
- Рудак Хрысьціна (1912 г.н.) - 31 год
- Рудак Сафія (1938 г.н.) - 5 гадоў
- Рудак Хрысьціна (1940 г.н.) - 3 гады
- XXV
- Федаровіч Ёсіф Сідаровіч (1889 г.н.) - 54 гады
- Федаровіч Пятрунэля Амбросіеўна (1894 г.н.) - 49 гадоў
- Федаровіч Марыя (1922 г.н.) - 21 год
- Федаровіч Антон (1925 г.н.) - 18 гадоў
- Федаровіч Ёсіф Іосіфавіч (1913 г.н.) - 30 гадоў
- Федаровіч Юлія Антонаўна (1913 г.н.) - 30 гадоў
- Федаровіч Кацярына (1938 г.н.) - 5 гадоў
- Федаровіч Ганна (1940 г.н.) - 3 гады
- XXVI
- Клімовіч Антон Максімавіч (1890 г.н.) - 53 гады
- Клімовіч Юлія (1922 г.н.) - 21 год
- Клімовіч Антон (1926 г.н.) - 17 гадоў
- Слонская Хрысьціна Максімаўна (1895 г.н.) - 48 гадоў
- Сакалоўскі Пётр Леановіч (1933 г.н.) - 10 гадоў
Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»
У 1967—1969 гадах на месцы вёскі ўзьвялі мэмарыяльны комплекс плошчай 50 гектараў, што паўтараў пляніроўку былой вёскі і ўлучаў Могілкі вёсак, плошчу Памяці, Сьцяну Жалобы і Дрэва жыцьця. У 1970 годзе за распрацоўку мэмарыялу архітэктары Юры Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін і скульптар Сяргей Селіханаў атрымалі Ленінскую прэмію. Адкрыцьцё адбылося 5 ліпеня 1969 году[2].
Крыніцы
- ^ http://khatyn.by/ru/genocide/expeditions/polic118/
- ^ Да 70-годзьдзя Хатынскай трагедыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 сакавіка 2013 г. Праверана 27 сакавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 611Д000279 |
Хатынь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачынка мэмарыяльнага комплексу
- Хатынь. А што ж было насамрэч?
- Старыя фатаграфіі Хатыні на Віртуальным музэі горада Лагойска