Хатынь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
д вікіфікацыя, артаграфія
Радок 1: Радок 1:
{{Каардынаты|54.334493|27.944069|выяўленьне=загаловак|фармат=гхс|region:BY_type:landmark}}
{{Каардынаты|54.334493|27.944069|выяўленьне=загаловак|фармат=гхс|region:BY_type:landmark}}
[[Файл:Khatyn - Villages.jpg|значак|300пкс|Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.]]
[[Файл:Khatyn - Villages.jpg|значак|300пкс|Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.]]
'''Хатынь''' — колішняя вёска ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] Беларусі. [[22 сакавіка]] [[1943]] году была зьнішчаная падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле калябаранцкага батальёну, сфармаванага з былых палонных чырвонаармейцаў («[[118-ы шуцманшафт батальён]]») у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказанне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.
'''Хатынь''' — колішняя вёска ў [[Лагойскі раён|Лагойскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] Беларусі. [[22 сакавіка]] [[1943]] году была зьнішчаная падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле калябаранцкага батальёну, сфармаванага з былых палонных чырвонаармейцаў («[[118-ы шуцманшафт батальён]]») у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.


У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мэмарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага знішчэньня [[Нацызм|нацыстамі]] мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога [[СССР]].
У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мэмарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня [[Нацызм|нацыстамі]] мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога [[СССР]].


== Прычыны карнага рэйду ==
== Прычыны карнага рэйду ==
21 сакавіка 1943 году ў Хатыні заначавалі партызаны з атрада «Дзядзі Васі» (Васіля Варанянскага). Раніцай 22 сакавіка яны сышлі ў бок [[Плешчаніцы|Плешчаніц]]. Адначасова з Плешчаніц ім насустрач у кірунку [[Лагойск|Лагойску]] выехаў легкавік і два грузавіка 118 шуцманшафт батальёну 201 нямецкай ахоўнай дывізіі. На скрыжаваньні дарог у 6 км ад Хатыні калёна была абстраляная. Застаецца невядомым, кім былі абстраляныя немцы: ці то партызанамі «Дзядзі Васі», ці то нейкай іншай невялікай неарганізаванай узброенай групай. Былі забітыя шэф-камандзір першай роты капітан паліцыі Ганс Вэльке, кулямётчык Шнайдэр і трое паліцаяў, яшчэ двое былі параненыя. Камандзір узвода Мялешка, паранены ў галаву, аддаў загад зьнішчыць партызанаў. Падчас перасьледу карнікі натыкнуліся на жыхароў вёскі [[Казыры]], што працавалі на лесанарыхтоўцы, 26 зь якіх былі забітыя пры спробе ўцячы, а астатнія накіраваныя ў Плешчаніцы. Аб нападзе на карны батальён было дакладзена штурмбанфюрэру СС Оскару Дырлевангеру.
21 сакавіка 1943 году ў Хатыні заначавалі партызаны з атрада «Дзядзі Васі» (Васіля Варанянскага). Раніцай 22 сакавіка яны сышлі ў бок [[Плешчаніцы|Плешчаніц]]. Адначасова з Плешчаніц ім насустрач у кірунку [[Лагойск]]у выехаў легкавік і два грузавіка 118 шуцманшафт батальёну 201 нямецкай ахоўнай дывізіі. На скрыжаваньні дарог у 6 км ад Хатыні калёна была абстраляная. Застаецца невядомым, кім былі абстраляныя немцы: ці то партызанамі «Дзядзі Васі», ці то нейкай іншай невялікай неарганізаванай узброенай групай. Былі забітыя шэф-камандзір першай роты капітан паліцыі Ганс Вэльке, кулямётчык Шнайдэр і трое паліцаяў, яшчэ двое былі параненыя. Камандзір узвода Мялешка, паранены ў галаву, аддаў загад зьнішчыць партызанаў. Падчас перасьледу карнікі натыкнуліся на жыхароў вёскі [[Казыры]], што працавалі на лесанарыхтоўцы, 26 зь якіх былі забітыя пры спробе ўцячы, а астатнія накіраваныя ў Плешчаніцы. Аб нападзе на карны батальён было дакладзена штурмбанфюрэру СС Оскару Дырлевангеру.


Дырлевангер, дазнаўшыся аб забойстве Ганса Вэльке, які быў чэмпіёнам [[Алімпійскія гульні 1936 году|Алімпійскіх гульняў 1936 году]] і быў асабіста знаёмы з [[Гітлер]]ам, загадаў зьнішчыць Хатынь разам з жыхарамі. Паручэньне было даручанае 118-й шуцманшафт батальёну. У другой палове дня 22 сакавіка 1943 году карнікі атачылі вёску.
Дырлевангер, дазнаўшыся аб забойстве Ганса Вэльке, які быў чэмпіёнам [[Алімпійскія гульні 1936 году|Алімпійскіх гульняў 1936 году]] і быў асабіста знаёмы з [[Гітлер]]ам, загадаў зьнішчыць Хатынь разам з жыхарамі. Паручэньне было даручанае 118-й шуцманшафт батальёну. У другой палове дня 22 сакавіка 1943 году карнікі атачылі вёску.
Радок 28: Радок 28:
* [http://www.khatyn.by/by/tragedy/ Афіцыйная бачынка мэмарыяльнага комплексу]
* [http://www.khatyn.by/by/tragedy/ Афіцыйная бачынка мэмарыяльнага комплексу]
* [http://logoysk.info/blr/logoysk/142-news/312-2009-07-12-08-34-38.html Хатынь. А што ж было насамрэч?]
* [http://logoysk.info/blr/logoysk/142-news/312-2009-07-12-08-34-38.html Хатынь. А што ж было насамрэч?]
* [http://museum.logoysk.info/ru/logoysk-photos/Khatyn.html Старыя фатаграфіі Хатыні на Віртуальным музеі горада Лагойска]
* [http://museum.logoysk.info/ru/logoysk-photos/Khatyn.html Старыя фатаграфіі Хатыні на Віртуальным музэі горада Лагойска]


<br clear="both" />
<br clear="both" />

Вэрсія ад 12:22, 15 лютага 2015

Каардынаты: 54°20′04″ пн. ш. 27°56′39″ у. д. / 54.334493° пн. ш. 27.944069° у. д. / 54.334493; 27.944069

Мэмарыяльны комплекс «Хатынь» на месцы спаленай вёскі.

Хатынь — колішняя вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. 22 сакавіка 1943 году была зьнішчаная падчас рэйду нямецкай акупацыйнай улады пры ўдзеле калябаранцкага батальёну, сфармаванага з былых палонных чырвонаармейцаў («118-ы шуцманшафт батальён») у якасьці карнай акцыі за забойства некалькіх нямецкіх ваеннаслужачых. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам.

У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў адкрыты мэмарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі ўсяго былога СССР.

Прычыны карнага рэйду

21 сакавіка 1943 году ў Хатыні заначавалі партызаны з атрада «Дзядзі Васі» (Васіля Варанянскага). Раніцай 22 сакавіка яны сышлі ў бок Плешчаніц. Адначасова з Плешчаніц ім насустрач у кірунку Лагойску выехаў легкавік і два грузавіка 118 шуцманшафт батальёну 201 нямецкай ахоўнай дывізіі. На скрыжаваньні дарог у 6 км ад Хатыні калёна была абстраляная. Застаецца невядомым, кім былі абстраляныя немцы: ці то партызанамі «Дзядзі Васі», ці то нейкай іншай невялікай неарганізаванай узброенай групай. Былі забітыя шэф-камандзір першай роты капітан паліцыі Ганс Вэльке, кулямётчык Шнайдэр і трое паліцаяў, яшчэ двое былі параненыя. Камандзір узвода Мялешка, паранены ў галаву, аддаў загад зьнішчыць партызанаў. Падчас перасьледу карнікі натыкнуліся на жыхароў вёскі Казыры, што працавалі на лесанарыхтоўцы, 26 зь якіх былі забітыя пры спробе ўцячы, а астатнія накіраваныя ў Плешчаніцы. Аб нападзе на карны батальён было дакладзена штурмбанфюрэру СС Оскару Дырлевангеру.

Дырлевангер, дазнаўшыся аб забойстве Ганса Вэльке, які быў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 1936 году і быў асабіста знаёмы з Гітлерам, загадаў зьнішчыць Хатынь разам з жыхарамі. Паручэньне было даручанае 118-й шуцманшафт батальёну. У другой палове дня 22 сакавіка 1943 году карнікі атачылі вёску.

Спаленьне жыхароў

Зранку батальён[прыбраць шаблён] спэцыяльнага прызначэньня СС (ахоўныя атрады) на чале з Оскарам Дырлевангерам акружыў вёску. Жыхароў выгналі з дамоў і сагналі ў хлеў на ўскраіне, дзе раней захоўвалася сена. Салдаты абклалі сьцены хлява саломай, аблілі бэнзінам і падпалілі запалкамі. Калі людзі кінуліся на вуліцу, іх расстралялі. Загінула 149 жыхароў, зь іх 75 дзяцей. Таксама згарэла 26 дамоў.

Уратавацца ўдалося 5 дзецям і аднаму даросламу. Аляксандар Жалабковіч уцёк на кані ў суседнюю вёску, бо заўважыў набліжэньне вайскоўцаў. Уладзімер і Соф’я Яскевічы (брат і сястра) схаваліся. З падпаленага хлява выбраліся Антон Бараноўскі, Віктар Жалабковіч і 56-гадовы Восіп Камінскі.

Падобным чынам спалілі 9,2 тыс. (9,2%) са 100 тысячаў вёсак Беларусі.

Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»

У 19671969 гадах на месцы вёскі ўзьвялі мэмарыяльны комплекс плошчай 50 гектараў, што паўтараў пляніроўку былой вёскі і ўлучаў Могілкі вёсак, плошчу Памяці, Сьцяну Жалобы і Дрэва жыцьця. У 1970 годзе за распрацоўку мэмарыялу архітэктары Юры Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін і скульптар Сяргей Селіханаў атрымалі Ленінскую прэмію. Адкрыцьцё адбылося 5 ліпеня 1969 году[1].

Крыніцы

  1. ^ Да 70-годзьдзя Хатынскай трагедыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 сакавіка 2013 г. Праверана 27 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  611Д000279

Хатыньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў