Мэдаль «За вяртаньне Крыму»: розьніца паміж вэрсіямі
д →Мінуўшчына: афармленьне |
д выдаленая Катэгорыя:Зьявіліся ў 2014 годзе; дададзеная Катэгорыя:Узнагароды, заснаваныя ў 2014 годзе з дапамогай [[Вікіпэдыя:Прылады/HotCat|... |
||
Радок 55: | Радок 55: | ||
[[Катэгорыя:Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі]] |
[[Катэгорыя:Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі]] |
||
[[Катэгорыя:Крымскі крызіс]] |
[[Катэгорыя:Крымскі крызіс]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Узнагароды, заснаваныя ў 2014 годзе]] |
Вэрсія ад 14:30, 5 лютага 2015
Мэдаль «За вяртаньне Крыму» | |||
| |||
Арыгінальная назва | Медаль «За возвращение Крыма» | ||
---|---|---|---|
Краіна | Расея | ||
Тып | Мэдаль Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 21 сакавіка 2014 | ||
Першае ўзнагароджаньне | 24 сакавіка 2014 | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Мэдаль «За працоўную мужнасьць» |
Мэда́ль «За вяртаньне Кры́му» (па-расейску: Медаль «За возвращение Крыма») — ведамасная ўзнагарода Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі[1][2], заснаваная 21 сакавіка 2014 року на загад Міністра абароны Расейскай Фэдэрацыі № 160[3].
Мінуўшчына
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Камандзір дабраахвотнай народнай дружыны «Рубеж» з мэдалём «За вяртаньне Крыму» — Фрагмэнт сюжэту «Севінфармбюро» | |
Мэдаль Сяргея Аксёнава |
Мэдаль быў заснаваны адразу пасьля падпісаньня расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным загаду пра далучэньне Крыму і Севастопалю да Расеі.
Прататыпам зьнешняга выгляду мэдаля паслужыў вопытны ўзор савецкага мэдаля «За вызваленьне Крыму», праект якога быў створаны ў 1944 року, аднак так і не рэалізаваны[4].
Першыя ўганараваньні адбыліся 24 сакавіка 2014 року. Узнагароды атрымалі супрацоўнікі і вайскоўцы спэцпадразьдзяленьня «Бэркут», расейскія марскія пехацінцы, афіцэры з камандаваньня Чарнаморскага флёту Расеі і кіраўнік «ураду Крыму» Сяргей Аксёнаў[5][6][7].
Апісаньне
Мэдаль выраблены з мэталу серабрыстага колеру ў форме кола дыямэтрам 32 мм і мае пукаты борцік з абодвух бакоў.
У цэнтры авэрсу — рэльефная выява контуру Крымскага паўвострава, акаймаванага ў ніжняй частцы лаўравымі галінамі, у месцы скрыжаваньня якіх — пяціканцовая зорка. На адваротным баку ў верхняй частцы рэльефная выява эмблемы Мінабароны РФ, пад якой — рэльефны надпіс у тры радкі: «ЗА ВОЗВРАЩЕНИЕ / КРЫМА / 20.02.14 — 18.03.14»; па коле — рэльефны надпіс: у верхняй частцы — «МИНИСТЕРСТВО ОБОРОНЫ», у ніжняй частцы — «РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ»[8].
Мэдаль з дапамогаю вушка і колца злучаная зь пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. З правага краю стужкі аранжавая стужка шырынёй 10 мм, акаймаваная справа чорнай палоскай шырынёй 2 мм, лявей — белая палоска, акаймаваная справа сіняй і зьлева чырвонай палосамі шырынёю 2 мм кожная[9].
Крыніцы
- ^ Шойгу вручил первые медали «За возвращение Крыма» (рас.) Новости » Республика Крым. Правда.Ru (25 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
- ^ Минобороны России учредило медаль «За возвращение Крыма» (рас.) Новости. Газета.Ru (25 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
- ^ Приказ Министра обороны Российской Федерации от 21 марта 2014 г. № 160.
- ^ Медаль «За возвращение Крыма» назвали «фейком» (ФОТО настоящей медали) (рас.). Мир и политика (26 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
- ^ В России учредили медаль За возвращение Крыма (рас.). Корреспондент.net (25 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
- ^ Шойгу раздал медали «За возвращение Крыма» (рас.). Росбалт (25 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
- ^ Азовчанин получил медаль «За возвращение Крыма» (рас.) Крым. Новости Азова (26 сакавіка 2014). Праверана 23 красавіка 2014 г.
- ^ В сети появились провокационные фотографии официально не существующей медали «За освобождение Крыма» NEWSru.com (рас.) (22 красавіка 2014)
- ^ Описание, рисунок и семантика медали Министерства обороны Российской Федерации «За возвращение Крыма». Приложение № 2 к приказу Министра обороны Российской Федерации 2014 года № 160.