Алесь Аркуш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 3: Радок 3:
|Арыгінал імя =
|Арыгінал імя =
|Жанчына =
|Жанчына =
|Партрэт = Aleś Arkusz.JPG
|Памер =
|Апісаньне = Алесь Аркуш у [[Варшава|Варшаве]] на прэзэнтацыі раману «Палімпсэст».
|Апісаньне = Алесь Аркуш у [[Варшава|Варшаве]] на прэзэнтацыі раману «Палімпсэст».
|Імя пры нараджэньні =
|Імя пры нараджэньні =

Вэрсія ад 08:06, 8 студзеня 2015

Алесь Аркуш
Алесь Аркуш у Варшаве на прэзэнтацыі раману «Палімпсэст».
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 траўня 1960 (63 гады)
Жодзіна, Менская вобласьць, БССР
Сужэнец Тацяна Козік[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, эсэіст, выдавец
Мова беларуская мова[1]
Подпіс
Творы на сайце Knihi.com
http://alesarkush.livejournal.com

Алесь Аркуш (нарадзіўся 28 траўня 1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец, які друкуе ў Беларусі і Польшчы; сябра беларускага ПЭН-Цэнтру.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі: «Выпрабаваньне развоем» (2000), «Аскепкі вялікага малюнку» (2007), «Брызгалаўка» (разам з Барысам Козікам, 2009), раманаў «Палімпсэст» (2012) і « Мясцовы час» (2014). Аўтар тэксту гімна гораду Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA». Сталы аўтар тыднёвіка «Наша Ніва» і часопісаў «Arche», «Дзеяслоў».

Алесь Аркуш сябра беларускага ПЭН-цэнтру[2]. Друкаваў свае творы ў польскіх часопісах: «Kartki» (Беласток), «Czas Kultury» (Познань) і «Borussia» (Ольштын)[3].


Крыніцы

Вонкавыя спасылкі