Сяржук Вітушка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
нэўтральнасьць, артаграфія, крыніца
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +нутраны спасыл
Радок 26: Радок 26:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[10 красавіка]] [[1965]] году ў вёсцы Чысьць Маладэчанскага раёну. Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню, працаваў рабочым на заводзе «[[Інтэграл]]», паступіў на гістфак [[БДУ]], які скончыў у [[1989]] годзе.
Нарадзіўся [[10 красавіка]] [[1965]] году ў вёсцы Чысьць Маладэчанскага раёну. Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню, працаваў рабочым на заводзе «[[Інтэграл (кампанія)|Інтэграл]]», паступіў на гістфак [[БДУ]], які скончыў у [[1989]] годзе.


У [[1986]] годзе прыйшоў у моладзевы клюб «[[Талака (таварыства)|Талака]]», у [[1987]] абраны старшынём таварыства.
У [[1986]] годзе прыйшоў у моладзевы клюб «[[Талака (таварыства)|Талака]]», у [[1987]] абраны старшынём таварыства.

Вэрсія ад 19:18, 26 сьнежня 2014

Сяржук Вітушка
Сяржук Вітушка ў 1989 годзе
Род дзейнасьці грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, пэдагог
Дата нараджэньня 10 красавіка 1965
Месца нараджэньня Чысьць, Маладэчанскі раён, БССР
Дата сьмерці 2 ліпеня 2012 (47 гадоў)
Месца сьмерці Вільня, Летува
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак грамадзкі дзяяч, пэдагог, гісторык
Жонка Людвіка Вітушкава (Кардзіс)
Дзеці Паўліна Вітушанка

Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысьць, Маладэчанскі раён, БССР — 2 ліпеня 2012, Вільня, Летува) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Кіраўнік менскага таварыства «Талака», гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 красавіка 1965 году ў вёсцы Чысьць Маладэчанскага раёну. Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», паступіў на гістфак БДУ, які скончыў у 1989 годзе.

У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клюб «Талака», у 1987 абраны старшынём таварыства.

З 1991 году жыў у Вільні, дзе працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газэту «Vilnia i kraj» (1993). Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і летувіскай дзяржаўнай тэлевізіяй. Як публіцыст, друкаваўся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў іныцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Сьв. Мікалая на вул. Вялікай (Діджёю). Хварэў на цукроўку. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасьці, у прыватнасьці, арганізоўваў «сьляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільні, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мэлёдыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Менску выйшла ягоная першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазьней паўтораная ў аўдыёварыянце.

Памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні. Разьвітаньне прайшло ў Менску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[1].

Крыніцы

  1. ^ Памёр Сяржук Вітушка. Наша Ніва (2 ліпеня 2012). Праверана 20 лістапада 2014 г.

Вонкавыя спасылкі