Мітрафан Доўнар-Запольскі: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
выпраўленьне спасылак |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
|дата нараджэньня = [[14 чэрвеня]] [[1867]] |
|дата нараджэньня = [[14 чэрвеня]] [[1867]] |
||
|месца нараджэньня = [[Рэчыца]], [[Рэчыцкі павет (Расейская імпэрыя)|Рэчыцкі павет]], [[Менская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] |
|месца нараджэньня = [[Рэчыца]], [[Рэчыцкі павет (Расейская імпэрыя)|Рэчыцкі павет]], [[Менская губэрня]], [[Расейская імпэрыя]] |
||
|дата сьмерці = |
|дата сьмерці = {{Памёр|30|9|1934}} |
||
|месца сьмерці = [[Масква]], [[СССР]] |
|месца сьмерці = [[Масква]], [[СССР]] |
||
}} |
}} |
||
Радок 51: | Радок 51: | ||
[[Катэгорыя:Беларускія фальклярысты]] |
[[Катэгорыя:Беларускія фальклярысты]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія літаратуразнаўцы]] |
[[Катэгорыя:Беларускія літаратуразнаўцы]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі 22 сьнежня]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1864 годзе]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Маскве]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Маскве]] |
||
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]] |
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]] |
Вэрсія ад 00:23, 23 сьнежня 2014
Мітрафан Доўнар-Запольскі | |
Род дзейнасьці | беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 чэрвеня 1867 |
Месца нараджэньня | Рэчыца, Рэчыцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 30 верасьня 1934 |
Месца сьмерці | Масква, СССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, этнограф |
Навуковая сфэра | этнаграфія, фальклёр, літаратуразнаўства і эканамічная гісторыя[d] |
Месца працы |
|
Дзеці | Усевалад Доўнар-Запольскі[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
герб Побуг | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 (14) чэрвеня 1867 |
Памёр | 30 верасьня 1934 (67 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Доўнар-Запольскія |
Дзеці | Усевалад Доўнар-Запольскі[d] |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | гісторык, этнограф |
Подпіс |
Мітрафа́н Ві́ктаравіч До́ўнар-Запо́льскі (14 чэрвеня 1867, места Рэчыца — 30 верасьня 1934, Масква) — беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі. Доктар гістарычных навук (1905), прафэсар (1902). Правадзейны чалец Інбелкульту.
У 1894 скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт. Служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі. Працаваў у Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах. Супрацоўнічаў у газэтах «Белорусское слово», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь», быў чальцом камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. Выкладаў у ВНУ Харкава і Баку. 3 1 кастрычніка 1925 і да 1 верасьня 1926 працаваў загаднікам катэдры гісторыі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. 3 восені 1926 у Маскве.
Не пазьбег завуаляванай формы рэпрэсіяў: выбраньне акадэміка АН СССР было заблякаванае, рукапіс кнігі «Гісторыя Беларусі» асуджаны як ідэйна-заганны, было паскоранае выйсьце на пэнсію. Перад сьмерцю працаваў у Навукова-дасьледчым інстытуце пушніна-футравай гаспадаркі Наркамату зьнешняга гандлю СССР.
Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае» (1888), «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку сьмерці Уладзімера Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі». У 1926 завяршыў абагульненую працу «Гісторыя Беларусі», выдадзеную толькі ў 1994. На працягу 1880 — 1890 зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай этнаграфічна-фальклярыстычнай навукі: зьбіраў і выдаваў фальклёр, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады, распрацоўваў праграмы этнаграфічнага вывучэньня Беларусі. Аўтар манаграфічных дасьледаваньняў «В. М. Цяпінекі, перакладнік Эвангельля на беларускую мову». Выдаў Баркулабаўскі летапіс. Пісаў пра старажытныя беларускія архівы па-за межамі Беларусі.[1]
Крыніцы
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 490—491
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Doŭnar-Zapolski, Mitrafan // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
- Памерлі 30 верасьня
- Памерлі ў 1934 годзе
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Выкладчыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 4 ступені
- Нарадзіліся 14 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцы
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі Кіеўскага ўнівэрсытэту
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія этнографы
- Беларускія фальклярысты
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Дактары гістарычных навук