Мікола Гусоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: разьдзел наркамаўкай знаходзіцца ня тут, пагатоў неяк не пасьлядоўна выпраўляеце
Радок 44: Радок 44:
[[Файл:Mikalojus Husovianas (Nicolaus Hussovianus).De statura feritate ac venatione bisontis carmen.jpg|міні|150пкс|Песьня пра зубра]]
[[Файл:Mikalojus Husovianas (Nicolaus Hussovianus).De statura feritate ac venatione bisontis carmen.jpg|міні|150пкс|Песьня пра зубра]]


Быў у складзе пасольства [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Каралеўства Польскага]] на чале з [[Эразм Вітэліюс|Эразмам Вітэліюсам]] у [[Рым]]. На замову [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] [[Леў X|Льва Х]] напісаў паэму: «[[Песня пра зубра]]». Арыгінальная назва: «''Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis''» («Песьня пра аблічча, дзікасць зубра і паляванне на яго»). Калі паэт заканчваў пісаць паэму, [[чума]] прыйшла на [[Апэнінская паўвостраў|Апэнінскі паўвостраў]]. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да святога Себасцьяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў [[1523]] годзе ў [[Кракаў|Кракаве]], пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай [[Бона Сфорца|Боны Сфорца]], ён змог надрукаваць свой верш-малiтву.
Быў у складзе пасольства [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Каралеўства Польскага]] на чале з [[Эразм Вітэліюс|Эразмам Вітэліюсам]] у [[Рым]]. На замову [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] [[Леў X|Льва Х]] напісаў паэму: «[[Песьня пра зубра]]». Арыгінальная назва: «''Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis''» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго»). Калі паэт заканчваў пісаць паэму, [[чума]] прыйшла на [[Апэнінская паўвостраў|Апэнінскі паўвостраў]]. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да сьвятога Сэбастыяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў [[1523]] годзе ў [[Кракаў|Кракаве]], пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай [[Бона Сфорца|Боны Сфорца]], ён змог надрукаваць свой верш-малiтву.


=== Верагодна аўтэнтычны партрэт ===
=== Верагодна аўтэнтычны партрэт ===

Вэрсія ад 19:02, 23 лістапада 2014

Мікола Гусоўскі
Nicolaus Hussovianus
Мікола Гусоўскі. Марка Белпошты (1996)
Мікола Гусоўскі. Марка Белпошты (1996)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1470
Памёр каля 1533
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Кірунак новалацінізм
Жанр паэма, верш
Мова лацінская мова[1]
Значныя творы «Песьня пра зубра»

Міко́ла Гусо́ўскі (па-лацінску: Nicolaus Hussovianus, па-польску: Mikołaj Hussowczyk; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — паэт Вялікага Княства Літоўскага; у сучасным літаратуразнаўстве — беларускі[2][3] і польскі паэт-гуманіст і асьветнік эпохі Адраджэньня, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы паэзіі.

Біяграфія

Нараджэньне

Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай Беларусі[3], дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.

Адукацыя

Авалодаў пісьмом у катэдральнай або царкоўна-прыходзкай школе. Працягваў навучаньне ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Вільні, Кракава.

Місія ў Рым (15181522)

Песьня пра зубра

Быў у складзе пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з Эразмам Вітэліюсам у Рым. На замову Папы Рымскага Льва Х напісаў паэму: «Песьня пра зубра». Арыгінальная назва: «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго»). Калі паэт заканчваў пісаць паэму, чума прыйшла на Апэнінскі паўвостраў. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да сьвятога Сэбастыяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў 1523 годзе ў Кракаве, пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца, ён змог надрукаваць свой верш-малiтву.

Верагодна аўтэнтычны партрэт

Мікола Гусоўскі

Беларуская дасьледніца Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая лічыць, што адшукала аўтэнтычную выяву, на якой адлюстраваны Мікола Гусоўскі. Выява зьмешчана ў першым выданьні паэмы, якое доўгі час не было даступна беларускім дасьледнікам.

Творы

Пераклады

На беларускай мове існуе тры пераклады «Песьні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.

У 1980 годзе ЮНЭСКО з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў сусьветнае культуры.

Крыніцы

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Гусоўскі Мікола // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 256
  3. ^ а б Вячаслаў Чамярыцкі. Гусоўскі Мікола // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 562

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Мікола Гусоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў