Дэлаўэр: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
выпраўленьне спасылак
Радок 59: Радок 59:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Delaware}}
{{Commons}}
* [http://corp.delaware.gov/ Старонка Дэпартамэнту карпарацыяў штату Дэлавэр]{{red-en}}
* [http://corp.delaware.gov/ Старонка Дэпартамэнту карпарацыяў штату Дэлавэр]{{ref-en}}


<gallery perrow="5">
<gallery perrow="5">

Вэрсія ад 13:35, 1 лістапада 2014

Дэлавэр
Сьцяг Дэлавэру Герб Дэлавэру
Сьцяг Дэлавэру Герб Дэлавэру
Штат Дэлавэр на мапе ЗША
Мянушка «Першы штат»
Сталіца Довэр
Найбуйнейшы горад Ўілмінгтан
Плошча
49-я па ЗША
- агулам 6452 км²
- сушы 5068 км²
- вады 1387 км²
- % вады 21,5
- шырата 38°27' пн. ш. па 39°50' пн. ш.
- даўгата 75°2' з. д. па 75°47' з. д.
Насельніцтва
45-е па ЗША
- агулам (2012) 917 092
- шчыльнасьць 179/км²
Дата заснаваньня 7 сьнежня 1787 (1-ы)
Губэрнатар Джэк Маркел
Часавы пас Усходні час: UTC-5/-4

Дэ́лавэр (па-ангельску: Delaware) — адзін з штатаў у ЗША. Вядомы як «Першы штат», паколькі з 13-ці калёніяў, якія ратыфікавалі Канстытуцыю ЗША (якая і зрабіла калёніі штатамі), Дэлавэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 сьнежня 1787 году.

Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне

Цяперашняя канстытуцыя Дэлавэру, чацьвёртая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчы орган складаецца з Палаты прадстаўнікоў (41 чалец) і Сэнату (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штату Дэлавэр. Вышэйшым судом у сыстэме судоў штату зьяўляецца Вярхоўны Суд.

Дэлавэр складаецца з трох акругаў: Кент, Нью-Касл і Сасэкс.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлавэру звычайна галасуюць за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.

Дэлавэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званы Канцлерскі суд, які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «права справядлівасьці».

Лічыцца, што заканадаўства Дэлавэру зьяўляецца самым зручным з пункту погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоў карпарацыяў. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаніяў, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацыяў ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлавэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах.

Геаграфія

Мапа штата Дэлавэр

На поўначы Дэлавэр мяжуе з Пэнсыльваніяй, на поўдні і захадзе — з Мэрылэндам. З усходу штат абмываецца водамі Атлянтычнага акіяну й ракі Дэлавэр. Да Дэлавэру таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім баку дэльты ракі Дэлавэр, якія ў сваю чаргу мяжуюць зь Нью-Джэрсі.

Найбольшы горад штату — Ўілмінгтан, сталіца — Довэр.

Факты

Разьмешчаная непадалёк ад Довэру база ВПС ЗША зьяўляецца адной з самых вялікіх у краіне. Акрамя свайго асноўнага прызначэньня, гэтая база таксама зьяўляецца прыёмным пунктам і часовай трупярняй для амэрыканскіх вайскоўцаў і некаторых грамадзянскіх асобаў, памерлых або загінулых за мяжой.

Вонкавыя спасылкі

Дэлаўэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў