Розьніца паміж вэрсіямі «Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/На пазбаўленьне статусу»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д (→‎Абмеркаваньні: +увага і праўдзівасьць)
::::::Дзякуй за спасылку, але дазволу на скарачэньні я і там не знайшоў (у прыватнасьці, Генрык — імя, аф Клінтбэрг — прозьвішча і г.д.). Пра Горнаў я і так зразумеў, але ''нават калі'' я памыляюся — то ўсё адно: ня «Рынцыэн» (як напісалі Вы), а «'''аф''' Рынцыэн». Але на ўсялякі выпадак хацеў бы заўважыць: паколькі прозьвішча гэтае я даўно ўжо выправіў, гэты момант зусім не ўплывае на маю ацэнку артыкулу. Уплывае наступнае: Вы сьцвярджаеце, што ўсе 15 пагадненьняў згадваюцца ў разьдзеле "Будова". Але я бачу толькі 13. Таму, калі Вы яшчэ не зразумелі, ШТО я лічу неабходным для паляпшэньня артыкулу і захаваньня за ім статусу добрага, то яшчэ раз паўтару: напішыце канкрэтна: «''існуе 6 прынцыпаў, галоўныя зь якіх (наступныя 3)''»; «''існуе 15 пагадненьняў, сярод якіх (наступныя 13)''», падмацуйце крыніцамі; таксама ўдакладніце, што «''з 2007 году новых пасяджэньняў па пытаньнях уступленьня ў СГА Беларусі больш не адбывалася. Па стане на верасень 2014 іх не прадугледжана''». Карацей кажучы, важна каб кожны чытач мог атрымаць усю гэтую інфармацыю з артыкулу, які зьяўляецца добрым. З павагай.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 19:02, 28 верасьня 2014 (FET)
:::::::Уласнародавае дашляхецкае прозьвішча перад "аф" адсутнічае. Глядзіце разьдзел "Будова" ўважлівей. Усе 15 пагадненьняў там згадваюцца на падставе крыніцы "Пагадненьне аб заснаваньні Сусьветнай гандлёвай арганізацыі" (10). У згадваньні прынцыпаў неабходнасьць адсутнічае, бо іх няма ў Пагадненьні аб заснаваньні СГА. Падмацаваць прававой крыніцай магчыма толькі абавязкі СГА, што ўжо зроблена. Апошняе пасяджэньне адбылося ў 2005 годзе. Варта пазьбягаць хлусьні чытачу.--[[Удзельнік:W]] 15:50, 30 верасьня 2014 (FET)
::::::Пра скарачэньні прозьвішчаў я ўжо ўсё сказаў. Вы забываеце, што звычайнаму чытачу нават не вядома аб існаваньні гэтага абмеркаваньня, а проста здагадвацца аб тым, на ''што'' Вы спасылаецеся — ён не павінен. Калі прынцыпы існуюць — іх згадваць неабходна; калі Вам вядомая іх колькасьць — дык падзяліцеся і з чытачом. Калі розныя разьдзелы спасылаюцца на адну і тую ж (важную) крыніцу — ня страшна, а вось калі цэлыя разьдзелы (у прыватнасьці, Будова, Вынясеньне рашэньняў) ня ўтрымліваюць аніводнай спасылкі — тут ужо ўзьнікае пытаньне: ці можна гэтаму давяраць? Я Вас не заклікаў хлусіць, але растлумачыць чытачу, што ды як, у т.л. у якім стане знаходзяцца зараз перамовы зь Беларусьсю. У цэлым, у мяне склалася ўражаньне, што для Вас прынцыповым зьяўляецца «адбіцца» ад апанента, а не прыняць да ўвагі крытыку. Спадзяюся, што ТУТ я памыляюся.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 18:52, 30 верасьня 2014 (FET)
 
:Вас ніхто ня просіць выпраўляць злучнік «й» пасьля галосных у артыкуле. Злучнік і можа замяняцца на й, што замацавана ў БКП. Абмеркаваньне на форуме тычылася толькі назваў артыкулаў, уважліва чытайце тое, за што галасуеце.--[[Удзельнік:Liashko|Liashko]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Liashko|гутаркі]]) 01:45, 18 верасьня 2014 (FET)
8839

зьменаў

Навігацыйнае мэню