Гільбэрт Кійт Чэстэртан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 14: Радок 14:


[[Катэгорыя:Брытанскія літаратары]]
[[Катэгорыя:Брытанскія літаратары]]
[[Катэгорыя:Хрысьціянскія апалягетыкі]]

Вэрсія ад 01:06, 25 верасьня 2014

Гільбэрт Кійт Чэстэртан

Гі́льбэрт Кійт Чэ́стэртан (па-ангельску: Gilbert Keith Chesterton; 29 траўня 187414 чэрвеня 1936) — брытанскі пісьменьнік, журналіст, літаратуразнаўца ды апалягет хрысьціянства, у грамадзка-палітычным жыцьці — прыхільнік і абаронца дыстрыбутызму.

Біяграфія

Нарадзіўся 29 траўня 1874 году ў Лёндане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. Сябраваў з Хілэрам Бэлакам, а таксама з айцом Вінсэнтам МакНэбам. У канцы зямнога жыцьця Чэстэртана менавіта МакНэб прымаў ягоную апошнюю споведзь. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 года ў Бікансфілдзе.

Бібліяграфія

Аўтар раманаў «Напалеон Нотынгхільскі» (The Napoleon of Notting Hill, 1904), «Чалавек, які быў чацьверам» (The Man Who Was Thursday, 1908), «Шар ды крыж» (The Ball And The Cross, 1910, 1927) ды іншых. Сусьветна вядомы ягоны цыкл дэтэктыўных апавяданьняў пра патэра Браўна. Вялікае месца ў творчасьці Чэстэртана займае хрысьціянская апалагетыка, найбольш значны твор па гэтай тэматыцы - кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925). Акрамя таго, Чэстэртан — аўтар літаратуразнаўчых працаў «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарлз Дыкенз» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).

Вонкавыя спасылкі

Гільбэрт Кійт Чэстэртансховішча мультымэдыйных матэрыялаў