Мэц (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
+ склад
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: абнаўленьне зьвестак
Радок 37: Радок 37:
{{Гулец|11|{{Сьцяг Аргентыны}}|Нап|[[Фэдэрыка Андрада]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} [[Рывэр Плэйт Буэнас-Айрэс|Рывэр Плэйт]]|1994}}
{{Гулец|11|{{Сьцяг Аргентыны}}|Нап|[[Фэдэрыка Андрада]]|{{Падказка|ар.|арэнда}} [[Рывэр Плэйт Буэнас-Айрэс|Рывэр Плэйт]]|1994}}
{{Гулец|12|{{Сьцяг Ганы}}|Нап|[[Квамэ Нсор]]||1992}}
{{Гулец|12|{{Сьцяг Ганы}}|Нап|[[Квамэ Нсор]]||1992}}
{{Гулец|13|{{Сьцяг Кот-д’Івуару}}|Аб|[[Алі Бамба]]||1991}}
{{Гулец|13|{{Сьцяг Францыі}}|ПА|[[Фляран Малюда]]||1980}}
{{Гулец|14|{{Сьцяг Францыі}}|ПА|[[Фадыль Сыдо]]||—}}
{{Гулец|14|{{Сьцяг Францыі}}|ПА|[[Фадыль Сыдо]]||—}}
{{Гулец|15|{{Сьцяг Францыі}}|Аб|[[Рамэн Мэтанір]]||1990}}
{{Гулец|15|{{Сьцяг Францыі}}|Аб|[[Рамэн Мэтанір]]||1990}}

Вэрсія ад 21:37, 21 верасьня 2014

Мэц
Поўная назва Football Club de Metz
Заснаваны 1932
Горад Мэц, Францыя
Стадыён Сэн-Сымфарыен
Умяшчальнасьць: 26 700
Галоўны трэнэр Альбэр Карт’е
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2013—2014 Ліга 2, 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Мэц (па-француску: Metz) — францускі футбольны клюб з гораду Мэц. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (1984, 1988). Клюб быў утвораны ў 1932 годзе і вялікую частку сваёй гісторыі правёў у Лізе 1, аднак пэрыяд паміж 2008 і 2014 гадамі правёў у Лізе 2. У красавіку 2014 году «Мэц» забясьпечыў сабе месца ў Лізе 1 на наступны сэзон, перамогшы «Асэр». Свае хатнія матчы каманда праводзіць на муніцыпальным стадыёне Сэн-Сымфарыен, які месьціцца ў межах гораду. Галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца францускі спэцыяліст Альбэр Карт’е, які працуе ў клюбе з 2012 году.

Гісторыя

Футбольны клюб «Мэц» быў заснаваны ў 1932 годзе ў выніку аб’яднаньня двух аматарскіх спартовых клюбаў і неўзабаве пасьля гэтага набыў прафэсійны статус. Ён зьяўляецца адным з найстарэйшых прафэсійных футбольных камандаў у Францыі. Карані клюбу сыходзяць яшчэ далей, у іншы клюб «Мэц» (ням. SpVgg Metz), які быў утвораны ў 1905 годзе, калі горад уваходзіў у склад Нямецкай імпэрыі. Той «Мэц» гуляў у Вэсткрайс-Лізе да сэзону 1913—1914 гадоў, калі за пачатку Першай сусьветнай вайны ўсе матчы былі спынены. Некаторыя гульцы гэтага клюбу былі часткай клюбу «Мэсын» у 1919 годзе, які ў 1932 годзе стаў часткай аб’яднанай каманды «Мэц». «Мэсын» быў вядучым клюбам Лятаранскага дывізіёну, атрымаўшы чэмпіёнскія тытулы ў 1920, 1921, 1922, 1924, 1926, 1927, 1929 і 1931 гадах[1].

Клюб «Мэц» пачаў выступы у францускім другім дывізіёне ў паўночнай зоне ў 1933 годзе. Стаўшы чэмпіёнам гэтай лігі ў 1935 годзе, клюб зарабіў прасоўваньне ў Лігу 1 у першы раз у гісторыі. Каманда стала клюбам сярэдзіны табліцы францускага чэмпіянату і знаходзілася ў гэтым статусе да пачатку Другой сусьветнай вайны. Падчас вайны дэпартамэнт Мозэль, у якім знаходзіцца горад Мэц, быў анэксаваны Нямеччынай. Клюб зьмяніў назоў на нямецкі варыянт FV Metz і пачаў выступы ў нямецкай Гаўлізе Вэстмарк. У трох завершаных сэзонах гэтай лігі з 1941 па 1944 гады клюб кожны год займаў выніковае другое месца[2].

Не зважаючы на тое, што горад быўшы адбіты войскам хаўрусьнікаў увосень 1944 году, клюб ня браў удзелу у францускім чэмпіянаце сэзону 1944—1945 гадоў, але вярнуўся да ўдзелу ў Лізе 1 на сэзон 1945—1946 гадоў. Сэзон для клюбу выйшаў няўдалым, бо каманда заняла 17-ы радок з 18 клюбаў, аднак, пашырэньне лігі да 20 клюбаў дало магчымасьць застацца «Мэцу» ў вышэйшым дывізіёне да 1950 году, калі каманда заняла апошняе месца.

Склад

Па стане на 1 верасьня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Жаан Карасо 1988
3 Сьцяг Францыі Аб Жанатан Рыўерэ 1989
4 Сьцяг Францыі Аб Сыльвэн Маршаль 1980
5 Сьцяг Аргентыны Аб Гвіда Мілян
7 Сьцяг Францыі ПА Рамэн Ракі 1981
8 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Шэйк Дукурэ 1992
9 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Хуан Мануэль Фалькон 1989
10 Сьцяг Францыі ПА Буна Сар 1992
11 Сьцяг Аргентыны Нап Фэдэрыка Андрада (ар. Рывэр Плэйт) 1994
12 Сьцяг Ганы Нап Квамэ Нсор 1992
13 Сьцяг Францыі ПА Фляран Малюда 1980
14 Сьцяг Францыі ПА Фадыль Сыдо
15 Сьцяг Францыі Аб Рамэн Мэтанір 1990
16 Сьцяг Габону Бр Антані Мфа Мэзюі 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Францыі Нап Максвэль Карнэ 1996
18 Сьцяг Францыі Аб Жэрэмі Шаплен 1985
19 Сьцяг Францыі Нап Тыбо Віён 1993
20 Сьцяг Малі Нап Мадыбо Майга (ар. Ўэст Гэм) 1987
21 Сьцяг Францыі ПА Агмэд Кашы 1988
22 Сьцяг Францыі ПА Кевін Лежон 1985
23 Сьцяг Францыі ПА Ені Нгбакато 1992
24 Сьцяг Францыі Аб Гаэтан Бюсман 1991
25 Сьцяг Сэнэгалу ПА Гіран Н’Доў 1984
26 Сьцяг Люксэмбургу Аб Крыс Філіпс 1994
27 Сьцяг Аргентыны Аб Хасэ Люіс Паляміна
28 Сьцяг Сэнэгалу ПА Маяро Н’Дой-Бай
29 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Крывец 1986
30 Сьцяг Францыі Бр Давід Абэразэ 1990

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Накід:Футбольны клюб