Дамінік Грушаўскі: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 6 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q675223 (translate me) |
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
== Ксёндз == |
== Ксёндз == |
||
Стаў сьвятаром [[23 сьнежня]] [[1950]] у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як |
Стаў сьвятаром [[23 сьнежня]] [[1950]] у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплян у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік [[1951]]-сьнежань [[1953]]), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань [[1953]]-жнівень [[1955]]). Ад [[1955]] прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў [[Вітэрба|Вітэрбе]], выкладаў філязофію ([[1955]]—[[1959]]) і дагматыку ([[1959]]—[[1962]]). |
||
У [[1947]]—[[1962]] быў адным з заснавальнікаў славацкае службы [[Радыё Ватыкану]]. У [[1962]]—[[1966]] кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў [[Парыж]]ы ў якасьці адміністратара славакаў [[Парыская архідыяцэзія|Парыскае архідыяцэзіі]]. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У [[1966]]—[[1992]] супрацоўнічаў з [[Славацкае таварыства сьвятых Кірыла й Мяфодзя|Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя]] ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «[[Hlasy z Ríma]]». [[1 сакавіка]] [[1973]]-[[31 сьнежня]] [[1992]] старшыня таварыства. [[17 чэрвеня]] [[1975]]-[[31 сьнежня]] [[1992]] апостальскі адміністратар славакаў замежжа. [[8 лістапада]] [[1981]] сустракаў у Таварыстве папежа [[Ян Павал II|Яна Паўла ІІ]], які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — [[патрон]]аў [[Эўропа|Эўропы]]. [[18 сьнежня]] [[1982]] менаваны на біскупа [[Тубія|Тубіі]], высьвечаны на біскупа [[6 студзеня]] [[1983]] у [[Базыліка сьвятога Пятра (Ватыкан)|Базыліцы сьв. Пятра]] ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану. |

У [[1992]] вярнуўся ў Славаччыну. [[24 верасьня]] [[1992]] прызначаны дапаможным біскупам [[Браціслаўска-Трнаўская архідыяцэзія|Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі]], [[17 сьнежня]] [[1992]] яе генэральным вікарыем. У [[1993]]-[[27 ліпеня]] [[1995]] |
У [[1992]] вярнуўся ў Славаччыну. [[24 верасьня]] [[1992]] прызначаны дапаможным біскупам [[Браціслаўска-Трнаўская архідыяцэзія|Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі]], [[17 сьнежня]] [[1992]] яе генэральным вікарыем. У [[1993]]-[[27 ліпеня]] [[1995]] генэральны сакратар [[Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Славаччыны|Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны]], да [[15 красавіка]] [[1996]] выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У [[1995]]—[[1996]] сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў. |
||
[[15 красавіка]] [[1996]] прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў [[22 траўня]] [[1996]]. [[28 ліпеня]] [[2001]] пакінуў гэтую пасаду. |
[[15 красавіка]] [[1996]] прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў [[22 траўня]] [[1996]]. [[28 ліпеня]] [[2001]] пакінуў гэтую пасаду. |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Грушоўскі, Дамінік}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Грушоўскі, Дамінік}} |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 1 чэрвеня]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 1 чэрвеня]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1926 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1926 годзе]] |
Вэрсія ад 00:43, 30 жніўня 2014
Дамінік Грушаўскі (па-славацку: Dominik Hrušovský; 1 чэрвеня 1926, Вялікая Маня, раён Нове Замкі, Нітранскі край, Славаччына) — рымска-каталіцкі й славацкі грамадзка-культурны дзеяч.
Дзяцінства й адукацыя
Сын Томаша й Марыі Гудэцавай, брат Яна, Бэнэдыкта й Эмануэля. У 1932—1937 навучаўся ў пачатковай школе, у 1937—1938 у гімназіі ў Златых Мораўцах, у 1938—1945 у гімназіі ў Шуранах. У 1945 паступіў на Рымска-каталіцкі кірыла-мяфодзеўскі факультэт у Славацкім унівэрсытэце. У 1946 накіраваны навучацца ў Рым, дзе навучаўся ў Папескім калегіюме сьв. Яна Непамука, Папескім Лятэранскім унівэрсытэце. У 1946—1947 вывучаў філязофію, у 1947—1951 тэалёгію. 19 чэрвеня 1951 атрымаў ступень доктара тэалёгіі. У 1954—1955 скончыў 5-ы факультэт тэалягічнага факультэту.
Ксёндз
Стаў сьвятаром 23 сьнежня 1950 у Рыме. Празь немагчымасьць вярнуцца ў Славаччыну, служыў у паўночнаіталійскай дыяцэзіі Бэлюна, напачатку як каплян у парафіі П’евэ дзі Альпага (кастрычнік 1951-сьнежань 1953), пасьля як пробашч парафіі Гойма дзі Цольда (сьнежань 1953-жнівень 1955). Ад 1955 прафэсар Папескае рэгіянальнае духоўнае сэмінарыі ў Вітэрбе, выкладаў філязофію (1955—1959) і дагматыку (1959—1962).
У 1947—1962 быў адным з заснавальнікаў славацкае службы Радыё Ватыкану. У 1962—1966 кіраўнік Славацкай каталіцкай місіі ў Парыжы ў якасьці адміністратара славакаў Парыскае архідыяцэзіі. На францускім радыё штотыдзень выпускаў перадачы, у якіх знаёміў славакаў з культурнымі й рэлігійнымі асаблівасьцямі краіны. У 1966—1992 супрацоўнічаў з Славацкім таварыствам сьвятых Кірыла й Мяфодзя ў Рыме. У ліпені 1966-сакавіку 1973 рэдактар часопісу «Hlasy z Ríma». 1 сакавіка 1973-31 сьнежня 1992 старшыня таварыства. 17 чэрвеня 1975-31 сьнежня 1992 апостальскі адміністратар славакаў замежжа. 8 лістапада 1981 сустракаў у Таварыстве папежа Яна Паўла ІІ, які прыехаў сюды, каб наведаць адзін з цэнтраў шанаваньня Кірыла й Мяфодзя — патронаў Эўропы. 18 сьнежня 1982 менаваны на біскупа Тубіі, высьвечаны на біскупа 6 студзеня 1983 у Базыліцы сьв. Пятра ў Рыме. Увесь гэты час ізноў супрацоўнічаў на Радыё Ватыкану.
У 1992 вярнуўся ў Славаччыну. 24 верасьня 1992 прызначаны дапаможным біскупам Браціслаўска-Трнаўскае архідыяцэзіі, 17 сьнежня 1992 яе генэральным вікарыем. У 1993-27 ліпеня 1995 генэральны сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Славаччыны, да 15 красавіка 1996 выконваў функцыі старшыні камісіі Канфэрэнцыі па справах славацкае дыяспары. У 1995—1996 сябар Папескае рады па духоўных справах мігрантаў і ўцекачоў.
15 красавіка 1996 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусь, даверчыя граматы ўручыў 22 траўня 1996. 28 ліпеня 2001 пакінуў гэтую пасаду.
Пераклаў шмат рэлігійных тэкстаў на славацкую мову. Друкаваўся ў часопісах: «Diakonia-Slovenský kňaz», «Hlasy z Ríma», «Jednota», «Kanadský Slovák», «Katolícke noviny», «Magnifikat», «Most», «Slovák v Amerike», «Slovenské hlasy z Ríma», «Verbum».
Узнагароды
- папескі каморнік (3 сьнежня 1970);
- папескі прэлят (1 чэрвеня 1976);
- ганаровы старшыня Сусьветнага кангрэсу Славакаў;
- Doctor utriusque iuris honoris causa (30 чэрвеня 1983, Каламэт Коледж, Гэманд, Індыяна, ЗША);
- Дзяржаўная прэмія Славацкае Рэспублікі (18 сьнежня 1991 як старшыні Славацкага таварыства сьвятых Кірыла й Мяфодзя) і г. д.
Папярэднік Ота Вюст |
Тытулярныя біскупы Тубіі 1982-сёньня |
Наступнік няма |
Папярэднік Агастына Маркета |
Апостальскія нунцыі ў Беларусі 1996-2001 |
Наступнік Іван Юркавіч |