Альмэрыя (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад каманды: абнаўленьне зьвестак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 1: Радок 1:
{{Футбольны клюб
{{Футбольны клюб
| Назва = Альмэрыя
|Назва = Альмэрыя
| Лягатып = UD Almeria.png
|Лягатып = UD Almeria.png
| ПоўнаяНазва = Unión Deportiva Almería, S.A.D.
|ПоўнаяНазва = Unión Deportiva Almería, S.A.D.
| Горад = [[Альмэрыя]], [[Гішпанія]]
|Горад = [[Альмэрыя]], [[Гішпанія]]
| Мянушкі =
|Мянушкі =
| Заснаваны = [[1989]]
|Заснаваны = [[1989]]
| Стадыён = [[Эстадыё дэль Мэдытэранэра]]
|Стадыён = [[Эстадыё дэль Мэдытэранэра]]
| Прэзыдэнт =
|Прэзыдэнт =
| Умяшчальнасьць = 22 000
|Умяшчальнасьць = 22 000
| Трэнэр = [[Франсыска Хавіер Радрыгес Вільчэс|Франсыска Радрыгес]]
|Трэнэр = [[Франсыска Хавіер Радрыгес Вільчэс|Франсыска Радрыгес]]
| Чэмпіянат = [[Ля Ліга]]
|Чэмпіянат = [[Ля Ліга]]
| Сэзон = [[Чэмпіянат Гішпаніі па футболе 2012—2013 гадоў|2012—2013]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Гішпаніі па футболе 2013—2014 гадоў|2013—2014]]
| Месца = [[Сэгунда]],<br />{{Рост}} 3 месца
|Месца = 17 месца
| Прыналежнасьць = Гішпанскія
|Прыналежнасьць = Гішпанскія
| pattern_la1=|pattern_b1=_thickwhitestripes|pattern_ra1=
|pattern_la1=|pattern_b1=_thickwhitestripes|pattern_ra1=
| leftarm1=FF0000|body1=FF0000|rightarm1=FF0000|shorts1=FF0000|socks1=FF0000
|leftarm1=FF0000|body1=FF0000|rightarm1=FF0000|shorts1=FF0000|socks1=FF0000
| pattern_la2=|pattern_b2=_goldshoulders|pattern_ra2=
|pattern_la2=|pattern_b2=_goldshoulders|pattern_ra2=
| leftarm2=000000|body2=000000|rightarm2=000000|shorts2=000000|socks2=000000 |
|leftarm2=000000|body2=000000|rightarm2=000000|shorts2=000000|socks2=000000 |
}}
}}
'''Альмэры́я''' ({{мова-es|Unión Deportiva Almería}}) ― [[Гішпанія|гішпанскі]] [[футбольны клюб]] з аднайменнага гораду й правінцыі [[Андалюзія]]. Клюб быў заснаваны ў [[1989]] і зьяўляецца самым маладым у гішпанскай [[Ля Ліга|Ля Лізе]]. Яшчэ з [[1979]] па [[1981]] год існавала каманда «Альмэрыя», але яна зьнікла ў [[1982]] годзе, ёсьць меркаваньні што сучасная «Альмэрыя» спадкаемца гэтай каманды. Ад самага пачатку з [[1989]] году клюб зваўся ''Almería Club de Fútbol'', але ў [[2001]] годзе назва была зьменена на ''Unión Deportiva Almería''.
'''Альмэры́я''' ({{мова-es|Unión Deportiva Almería}}) ― [[Гішпанія|гішпанскі]] [[футбольны клюб]] з аднайменнага гораду й правінцыі [[Андалюзія]]. Клюб быў заснаваны ў [[1989]] і зьяўляецца самым маладым у гішпанскай [[Ля Ліга|Ля Лізе]]. Яшчэ з [[1979]] па [[1981]] год існавала каманда «Альмэрыя», але яна зьнікла ў [[1982]] годзе, ёсьць меркаваньні што сучасная «Альмэрыя» спадкаемца гэтай каманды. Ад самага пачатку з [[1989]] году клюб зваўся ''Almería Club de Fútbol'', але ў [[2001]] годзе назва была зьменена на ''Unión Deportiva Almería''.

Вэрсія ад 21:12, 19 жніўня 2014

Альмэрыя
Поўная назва Unión Deportiva Almería, S.A.D.
Заснаваны 1989
Горад Альмэрыя, Гішпанія
Стадыён Эстадыё дэль Мэдытэранэра
Умяшчальнасьць: 22 000
Кіраўнік Туркі эль-Шэйх[d]
Галоўны трэнэр Франсыска Радрыгес
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2013—2014 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
udalmeriasad.com

Альмэры́я (па-гішпанску: Unión Deportiva Almería) ― гішпанскі футбольны клюб з аднайменнага гораду й правінцыі Андалюзія. Клюб быў заснаваны ў 1989 і зьяўляецца самым маладым у гішпанскай Ля Лізе. Яшчэ з 1979 па 1981 год існавала каманда «Альмэрыя», але яна зьнікла ў 1982 годзе, ёсьць меркаваньні што сучасная «Альмэрыя» спадкаемца гэтай каманды. Ад самага пачатку з 1989 году клюб зваўся Almería Club de Fútbol, але ў 2001 годзе назва была зьменена на Unión Deportiva Almería.

Клюб шмат часу правёў у ніжэйшых лігах пакуль у сэзоне 2006―2007 гадоў не атрымаў квіток у вышэйшы дывізіён. У 2011 годзе клюб вылецеў зь Ля Лігі, упершыню ў сваёй гісторыі, аднак, паводле вынікаў сэзону 2012—2013 гадоў клюб зноўку атрымаў права ўдзел у наймацнейшай лізе краіны.

Гісторыя

Першай камандай з гораду быў клюб «Альмэрыя». Тая каманда гуляла ў Ля Лізе паміж 1979 і 1981 гадамі, але зьнікла ў 1982 годзе. У 1989 годзе быў створаны новы футбольны клюб «Альмэрыя» (гішп. Almería Club de Fútbol), які ў 2001 годзе быў перайменаваны ў аб’яднаны спартовы клюб Альмэрыі (гішп. Unión Deportiva Almería). Пасьля сэзону ў другім дывізіёне клюб быў паніжаны да трэцяга, а потым і чацьвёртага дывізіёну.

Правёўшы некалькі сэзонаў у другім узроўні, «Альмэрыя» ўпершыню дамаглася выхаду ў Ля Лігу паводле вынікаў сэзону 2006―2007 гадоў, калі клюб заняў выніковы другі радок у розыгрышы Сэгунды. У першым сэзоне клюб заняў 8-е месца, дзякуючы добрай гульні, пад кіраўніцтвам Унай Эмэры, і выбітнай гульні нападніка Альвара Нэгрэда, які забіў у тым сэзоне 13 мячоў.

Пасьля таго як Эмэры зьехаў у «Валенсію» наступным трэнэрам быў прызначаны Гансалё Арканада, які, аднак, быў звольнены 21 сьнежня 2008 году, пасьля сэрыі дрэнных вынікаў. Новы мэксыканскі спэцыяліст Уга Санчэс узяўся за працу на пасадзе галоўнага трэнэра й здолеў праціснуць клюб ў сярэдзіну турнірнай табліцы.

У сэзоне 2010―2011 гадоў Альмэрыя дайшла да паўфіналу Кубка Гішпаніі, упершыню ў сваёй гісторыі. У лізе, аднак, клюб ня здолеў утрымацца, вылецеўшы вышэйшы дывізіён пасьля чатырох год удзелаў у ім. У тым жа сэзоне «Альмэрыя» атрымала зьнішчальную паразу ад «Барсэлёне» зь лікам 0:8, прычым матч праходзіў у Андалюзіі. Пасьля гэткай буйной паразы з працы быў звольнены галоўны трэнэр андалюзійцаў Хуан Мануэль Лільлё.

Прахадэньне па дывізіёнах

Склад каманды

Па стане на 31 студзеня 2014 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Гішпаніі Бр Эстэбан Суарэс 1975
2 Сьцяг Аргентыны Аб Марка Тарсыльеры (ар. «Мэталіст») 1988
3 Сьцяг Уругваю Аб Марсэлё Сыльва 1989
4 Сьцяг Чылі Аб Ганс Мартынэс (ар. «Унівэрсыдад Католіка») 1987
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Анхель Трухільлё 1987
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Маркас Тэбар 1986
7 Сьцяг Гішпаніі ПА Вэрса 1986
8 Сьцяг Гішпаніі Нап Алекс Відаль 1989
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Оскар Дыяс 1984
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Родры (ар. «Барсэлёна Б») 1990
11 Сьцяг Партугаліі ПА Элдэр Барбоза (ар. «Брага») 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
15 Сьцяг Гішпаніі ПА Карона 1981
16 Сьцяг Аргентыны ПА Сэбастыян Дубарб’ер 1986
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Суса (ар. «Лівэрпул») 1993
19 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Жонатан 1992
20 Сьцяг Гішпаніі Аб Рафіта 1982
21 Сьцяг Гішпаніі Аб Манэ 1981
22 Сьцяг Партугаліі Аб Нэлсан Маркуш (ар. «Палерма») 1983
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Фэрнанда Сарыяна 1979
25 Сьцяг Гішпаніі Бр Хуліян Куэста (ар. «Сэвільля») 1991
31 Сьцяг Нігерыі ПА Рамон Азіз 1992

Вонкавыя спасылкі

Альмэрыя (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў