Дублін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Dublin?oldid=621503030
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д абнаўленьне зьвестак
Радок 24: Радок 24:
|Назва адміністрацыйнай адзінкі 3 =
|Назва адміністрацыйнай адзінкі 3 =
|Пасада кіраўніка = Мэр
|Пасада кіраўніка = Мэр
|Кіраўнік = Эмэр Кастэла
|Кіраўнік = [[Крысьці Бэрк]]
|Плошча =
|Плошча =
|Крыніца плошчы =
|Крыніца плошчы =

Вэрсія ад 15:30, 17 жніўня 2014

Дублін
ірл. Baile Átha Cliath
Дублін
Герб Дубліну Сьцяг Дубліну
Дата заснаваньня: 841
Краіна: Ірляндыя
Мэр: Крысьці Бэрк
Плошча:
  • 114 990 000 квадратны мэтар
Насельніцтва: 505 739 чал.
Тэлефонны код: 01
Паштовы індэкс: D1-18, 20, 22, 24, D6W, D1-18, 20, 22, D6W
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′59″ пн. ш. 6°15′37″ з. д. / 53.34972° пн. ш. 6.26028° з. д. / 53.34972; -6.26028Каардынаты: 53°20′59″ пн. ш. 6°15′37″ з. д. / 53.34972° пн. ш. 6.26028° з. д. / 53.34972; -6.26028
Дублін на мапе Ірляндыі
Дублін
Дублін
Дублін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dublincity.ie

Ду́блін (па-ірляндзку: Baile Átha Cliath, па-ангельску: Dublin) — сталіца й самы буйны горад краіны Ірляндыя й вострава Ірляндыя. Галоўны порт у Ірляндзкім моры. Насельніцтва складае 505 739 жыхароў (2006), разам з прадмесьцямі — каля 1,7 млн. Горад зьяўляецца гістарычным і сучасным культурным цэнтрам краіны, а таксама сучасным цэнтрам адукацыі, мастацтва, кіраваньня, эканомікі й прамысловасьці.

Гісторыя

Горад быў заснаваны як паселішча вікінгаў, на базе якога было створана Дублінскае каралеўства, стаўшы галоўным горадам вострава пасьля ўварваньня нарманаў. З XVII стагодзьдзя горад пачаў хутка разьвівацца й на некаторы час нават быў другім паводле велічыні горадам у Брытанскай імпэрыі й пятым паводле велічыні ў Эўропе. Дублін зьведаў пэрыяд стагнацыі пасьля выданьня закона Зьвяза ў 1800 годзе, але ён заставаўся эканамічным цэнтрам для большай часткі вострава. 24 красавіка 1916 году ў Дубліне пачалося паўстаньне ірляндцаў супраць брытанскага ўладараньня. Пасьля адзьдзяленьня Ірляндыі ад Брытаніі ў 1922 годзе, новы парлямэнт, быў разьмешчаны ў доме Лейнстэру. Дублін стаў сталіцай спачатку Ірляндзкага вольнай дзяржавы, а потым і Рэспублікі Ірляндыі.

Геаграфія

Места знаходзіцца на ўзьбярэжжы Ірляндзкага мора ў Дублінскай затоцы. Разьмешчаны ў вусьце ракі Ліфі й ахоплівае тэрыторыю плошчай каля 115 км². На поўдні гораду маюцца невялічкія горы, у той час, як поўнач і захад горад месьціцца на раўніне[1]. Ліфі падзяляе горад на дзьве часткі, які маюць назоў Нортсайд і Саўтсайд.

Эканоміка

Рэгіён Дубліну зьяўляецца эканамічным цэнтрам Ірляндыі, ён быў у авангардзе хуткага эканамічнага росту краіны ў пэрыяд кельцкага тыгру. У 2009 годзе Дублін зьяўляўся чацьвёртым горадам у сьвеце паводле паказчыку пакупніцкай здольнасьці насельніцтва і займаў дзесяты радок у сьпісе самых заможных паводле асабістых прыбыткаў жыхароў[2]. Паводле зьвестак на 2011 год Дублін зьяўляецца 13-м самым дарагім горадам у Эўрапейскім Зьвязе і 58-м у сьвеце[3].

Традыцыйныя галіны эканомікі Дубліну ўключаюць харчовую прамысловасьць, тэкстыльную і броварную вытворчасьць. Аднак гэтыя галіны ў апошнія часы зьнізілі сваю вытворчасьць. Эканамічны бум у 1990-я гады прыцягнулі вялікую колькасьць вытворцаў у фармацэўтычнай, інфармацыйнай галінах, а таксама ў сфэры камунікацыйных тэхналёгіяў.

Месты-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Дублінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA