Ёган Готфрыд Гэрдэр: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 50 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q155547 (translate me) |
|||
Радок 2: | Радок 2: | ||
| Імя = Ёган Готфрыд Гэрдэр |
| Імя = Ёган Готфрыд Гэрдэр |
||
| Арыгінальнае імя = |
| Арыгінальнае імя = |
||
| Жанчына = <!-- любое значэньне, калі так --> |
|||
| Партрэт = Herder_by_Kügelgen.jpg |
| Партрэт = Herder_by_Kügelgen.jpg |
||
| Памер = 240пкс |
| Памер = 240пкс |
||
Радок 23: | Радок 22: | ||
| ВікіКрыніца пераклады на беларускую = |
| ВікіКрыніца пераклады на беларускую = |
||
}} |
}} |
||
'''Ёган Готфрыд Гэрдэр''' ({{мова-de|Johann Gottfried von Herder}}) ( |
'''Ёган Готфрыд Гэрдэр''' ({{мова-de|Johann Gottfried von Herder}}) ({{Нарадзіўся|25|8|1744}} — {{Памёр|18|12|1803}}) — [[Нямеччына|нямецкі]] [[паэт]], [[літаратурны крытык]], [[багаслоў]], [[філязофія|філёзаф]]. Ён быў эстэтыкам і гісторыкам [[культура|культуры]]. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Радок 49: | Радок 48: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гэрдэр, Ёган Готфрыд}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гэрдэр, Ёган Готфрыд}} |
||
[[Катэгорыя:Нямецкія літаратары |
[[Катэгорыя:Нямецкія літаратары]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Нямецкія багасловы]] |
||
[[Катэгорыя:Нямецкія філёзафы |
[[Катэгорыя:Нямецкія філёзафы]] |
||
[[Катэгорыя:Літаратура ваймарскага клясыцызму]] |
[[Катэгорыя:Літаратура ваймарскага клясыцызму]] |
Вэрсія ад 18:19, 25 ліпеня 2014
Ёган Готфрыд Гэрдэр | |
па-нямецку: Johann Gottfried Herder | |
Дата нараджэньня | 25 жніўня 1744 |
---|---|
Месца нараджэньня | Марунгэн, Каралеўства Прусія |
Дата сьмерці | 18 сьнежня 1803 |
Месца сьмерці | Ваймар, Сьвяшчэнная Рымская імпэрыя |
Школа/традыцыя | Рамантычны нацыяналізм |
Пэрыяд | эпоха Асьветніцтва |
Кірунак | нямецкая філязофія |
Значныя ідэі | Плястыка[d], Stimmen der Völker in Liedern[d] і Трактат пра паходжаньне моваў[d] |
Аказалі ўплыў | Ёган Георг Гаман, Імануіл Кант |
Наступнікі | Людавіт Штур, Г. В. Ф. Гэгель, Ёган Вольфганг фон Гётэ |
Ёган Готфрыд Гэрдэр (па-нямецку: Johann Gottfried von Herder) (25 жніўня 1744 — 18 сьнежня 1803) — нямецкі паэт, літаратурны крытык, багаслоў, філёзаф. Ён быў эстэтыкам і гісторыкам культуры.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Марунгэне, невялікім мястэчку ва Ўсходняй Прусіі, у сям’і школьнага настаўніка. Па заканчэньні школы, знаёмы расейскі вайсковы хірург пераканаў яго заняцца мэдыцынай і адвёз у Кёнігсбэрг. Але Гэрдэр прыняў іншае рашэньне і ў 1762 паступіў на багаслоўскі факультэт Кёнігсбэрскага ўнівэрсытэту. Там ён слухаў лекцыі магістра філязофіі Імануіла Канта. Кант меў вялікі ўплыў на Гэрдэра, аднак іхнія погляды на філязофію і культуру не супадалі.
Пасьля Кёнігсбэргу Гэрдэр пераязджае ў Рыгу, спалучаючы дзейнасьць сьвятара з пэдагагічнай працай і літаратурнымі заняткамі. Празь пяць гадоў ён пераязджае ў Парыж, дзе знаёміцца з ідэямі Шарля дэ Мантэск'ё, Жана Д'Алямбэра і Дэні Дыдро. У 1770-я гады ён вяртаецца ў Нямеччыну, стварае трактат «Пра паходжаньне мовы», атрымоўвае прэмію ў Бэрлінскай Акадэміі навук.
З 1784 па 1791 Гэрдэр выдае сваю асноўную працу па культуралёгіі — «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва».
Гэрдэр памёр у 1803 у Ваймары.
Ідэі
Яго асноўная праца называецца «Ідэі да філязофіі гісторыі чалавецтва». У ёй Гэрдэр ставіць пытаньне: што такое культура, у чым яе сэнс і ці спрыяе яна шчасьцю чалавецтва. Як асьветнік ён лічыць галоўнай асаблівасьцю чалавека яго разумнасьць, якая адрозьнівае людзей ад жывёльнага сьвету. Розум — не прынароджаная якасьць, але ён разьвіваецца ў працэсе жыцьцядзейнасьці; разумнасьць дасягаецца. Разьвіцьцё розуму адбываецца ў грамадзтве, а сувязі чалавека зь іншымі людзьмі забясьпечвае слова, якое ён лічыў найважнейшай асновай культуры.
Увогуле, ён выдзяляе тры фундамэнты культуры: розум, грамадзтва і мову. Да гэтага дадаюцца мастацтва, рамёствы, сям’я, дзяржава, рэлігія. Гэрдэр разумеў культуру вельмі шырока. Ён падкрэсьлівае значэньне нацыянальных культураў і мовы як паказальніка нацыянальнай спэцыфікі культуры.
Сэнс культуры ён бачыць у тым, што яна «мусіць спрыяць разьвіцьцю рэлігіі і гуманнасьці».
Гэрдэр адным зь першых назваў чалавека царом прыроды. У разуменьні культуры ён надаваў вялікае значэньне духоўным фактарам, прыцягваў увагу да неабходнасьці вывучэньня нацыянальных культураў.
Вонкавыя спасылкі
Ёган Готфрыд Гэрдэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў