Фэадалізм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 77 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q37739 (translate me)
Радок 6: Радок 6:
Панавальны тып эканомікі пры фэадальным ладзе — [[натуральная гаспадарка]], уклад — [[традыцыйны уклад|традыцыйны]].
Панавальны тып эканомікі пры фэадальным ладзе — [[натуральная гаспадарка]], уклад — [[традыцыйны уклад|традыцыйны]].


Пры фэадальных адносінах уладальнікі земляў ([[фэадал]]ы) выбудаваныя ў фэадальныя усходы: асоба ніжэйшага рангу ([[васал]]) атрымлівае за службу зямельны надзел ([[фэод]] або [[ф'еф]]) і прыгонных у вышэйстаялага ([[сэньёр]]а). На чале фэадальных усходаў стаяў [[манарх]], але яго улада звычайна значна слабейшая ў параўнаньні з паўнамоцтвамі буйных сэньёраў, якія, у сваю чаргу, не маюць абсалютнай улады над усімі землеўладальнікамі, якія стаяць ніжэй за іх у фэадальных усходах (прынцып «васал майго васала — ня мой васал», які дзейнічаў у шматлікіх дзяржавах кантынэнтальнай Эўропы). Сяляне працуюць на землях, належных фэадалам усіх узроўняў, плацячы ім [[паншчына|паншчынай]] або [[чынш|чыншам]].
Пры фэадальных адносінах уладальнікі земляў ([[фэадал]]ы) выбудаваныя ў фэадальныя ўсходы: асоба ніжэйшага рангу ([[васал]]) атрымлівае за службу зямельны надзел ([[фэод]] або [[ф'еф]]) і прыгонных у вышэйстаялага ([[сэньёр]]а). На чале фэадальных усходаў стаяў [[манарх]], але яго ўлада звычайна значна слабейшая ў параўнаньні з паўнамоцтвамі буйных сэньёраў, якія, у сваю чаргу, ня маюць абсалютнай улады над усімі землеўладальнікамі, якія стаяць ніжэй за іх у фэадальных усходах (прынцып «васал майго васала — ня мой васал», які дзейнічаў у шматлікіх дзяржавах кантынэнтальнай Эўропы). Сяляне працуюць на землях, належных фэадалам усіх узроўняў, плацячы ім [[паншчына]]й або [[чынш]]ам.


Фэадалізм у заходняй Эўропе, паводле шэрагу канцэпцыяў, пачаў усталёўвацца яшчэ ў [[5 стагодзьдзе|V ст.]] нашай эры ў позьняй [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]]. Адметнымі рысамі фэадалізму ў Заходняй Эўропе былі высокая ступень палітычнай дэцэнтралізацыі, дуалізм сьвецкай і духоўнай улад, спэцыфіка эўрапейскага гораду як цэнтру рамяства і гандлю, раньняе разьвіцьцё гарызантальных грамадзкіх структураў, публічнага прыватнага права. Затым, у [[сярэднія стагодзьдзі]], ён пачаў панаваць у Эўропе аж да [[буржуазная рэвалюцыя|буржуазных рэвалюцыяў]]. На зьмену фэадальнаму ладу прыйшоў [[капіталізм|капіталістычны]].
Фэадалізм у заходняй Эўропе, паводле шэрагу канцэпцыяў, пачаў усталёўвацца яшчэ ў [[5 стагодзьдзе|V ст.]] нашай эры ў позьняй [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]]. Адметнымі рысамі фэадалізму ў Заходняй Эўропе былі высокая ступень палітычнай дэцэнтралізацыі, дуалізм сьвецкай і духоўнай улад, спэцыфіка эўрапейскага гораду як цэнтру рамяства і гандлю, раньняе разьвіцьцё гарызантальных грамадзкіх структураў, публічнага прыватнага права. Затым, у [[сярэднія стагодзьдзі]], ён пачаў панаваць у Эўропе аж да [[буржуазная рэвалюцыя|буржуазных рэвалюцыяў]]. На зьмену фэадальнаму ладу прыйшоў [[капіталізм|капіталістычны]].

Вэрсія ад 21:36, 18 ліпеня 2014

Фэадалізм або фэўдалізм (ад анг. feudum) — эканамічная і грамадзкая мадэль, пры якой асноўныя сацыяльныя клясы людзей — фэадалы (землеўладальнікі) і эканамічна залежнае ад іх сялянства; фэадалы пры гэтым зьвязаныя адзін з адным спэцыфічным тыпам прававых абавязаньняў, вядомых як фэадальныя ўсходы.

Слова «фэадалізм» выкарыстоўвалася ангельскімі юрыстамі XVII ст. для пазначэньне тыпу ўласнасьці; як грамадзка-палітычны тэрмін яно ўжываецца ў Мантэск’е. Паданьне пра фэадалізм як пра этап сацыяльна-эканамічнай гісторыі чалавецтва, які адпавядаў у Эўропе Сярэднявеччу, разьвіваецца ў францускай гістарыяграфіі пачатку XIX ст., першым чынам у Гізо. У афіцыйным савецкім марксізьме фэадалізм разглядаўся ў якасьці адной зь пяці грамадзка-гістарычных фармацыяў, больш высокай у параўнаньні з рабаўладаньнем. У XX ст. розныя гістарычныя школы высоўвалі розныя канцэпцыі фэадалізму; некаторыя наогул не выкарыстоўвалі гэты тэрмін.

У сучаснай навуцы часта выкарыстоўваюцца тэрміны традыцыйнае грамадзтв, аграрнае грамадзтв. Панавальны тып эканомікі пры фэадальным ладзе — натуральная гаспадарка, уклад — традыцыйны.

Пры фэадальных адносінах уладальнікі земляў (фэадалы) выбудаваныя ў фэадальныя ўсходы: асоба ніжэйшага рангу (васал) атрымлівае за службу зямельны надзел (фэод або ф'еф) і прыгонных у вышэйстаялага (сэньёра). На чале фэадальных усходаў стаяў манарх, але яго ўлада звычайна значна слабейшая ў параўнаньні з паўнамоцтвамі буйных сэньёраў, якія, у сваю чаргу, ня маюць абсалютнай улады над усімі землеўладальнікамі, якія стаяць ніжэй за іх у фэадальных усходах (прынцып «васал майго васала — ня мой васал», які дзейнічаў у шматлікіх дзяржавах кантынэнтальнай Эўропы). Сяляне працуюць на землях, належных фэадалам усіх узроўняў, плацячы ім паншчынай або чыншам.

Фэадалізм у заходняй Эўропе, паводле шэрагу канцэпцыяў, пачаў усталёўвацца яшчэ ў V ст. нашай эры ў позьняй Рымскай імпэрыі. Адметнымі рысамі фэадалізму ў Заходняй Эўропе былі высокая ступень палітычнай дэцэнтралізацыі, дуалізм сьвецкай і духоўнай улад, спэцыфіка эўрапейскага гораду як цэнтру рамяства і гандлю, раньняе разьвіцьцё гарызантальных грамадзкіх структураў, публічнага прыватнага права. Затым, у сярэднія стагодзьдзі, ён пачаў панаваць у Эўропе аж да буржуазных рэвалюцыяў. На зьмену фэадальнаму ладу прыйшоў капіталістычны.

У антычным сьвеце найбольш падобную да фэадалізму сыстэму мела Пэрсыдзкая імпэрыя, у якой цяжкаму вершніку даваўся надзел, падобны да фэадальнага фэоду.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Фэадалізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA