Страбон: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Страбон?oldid=1559431
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:41, 5 ліпеня 2014

Страбон на гравюры XVI стагоддзя

Страбон (па-грэцку: Στράβων; каля 64/63 да н.э. - каля 23/24 н.э.) — грэчаскі гісторык і географ.

Атрымаў філасофскую адукацыю. Падарожнічаў па Грэцыі, Малой Азіі, Італіі, Егіпце.

Аўтар «Гістарычных запісак» (не захаваліся), створаных як працяг «Гісторыі» Палібія (апісаны падзеі 146—31 да н.э.), і «Геаграфіі», у якой абагульніў і супаставіў усе вядомыя на яго час звесткі па геаграфіі. 1-я і 2-я кнігі «Геаграфіі» прысвечаны матэматычнай геаграфіі, 3—10-я — Еўропе, 11—16-я — Азіі, 17-я — Афрыцы. Лічыў Гамера аўтарытэтам у галіне геаграфіі. Выкарыстоўваў лакальныя гістарычныя і геаграфічныя працы, асабліва звесткі гісторыкаў Мітрыдатавых войнаў.

У працах Страбон багаты факталагічны матэрыял па гісторыі, геафафіі, этнаграфіі антычнага свету.

Літаратура

  • Зельскі А. Страбон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)

Спасылкі

Страбонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Старажытнагрэчаская астраномія