Жытомірская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 48 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q40637 (translate me)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 13: Радок 13:
| БуйныяГарады = [[Бярдычаў]], [[Корасьцень]]
| БуйныяГарады = [[Бярдычаў]], [[Корасьцень]]
| ДатаЎтварэньня = [[22 верасьня]] [[1937]]
| ДатаЎтварэньня = [[22 верасьня]] [[1937]]
| Кіраўнік = Ю. У. Забела
| Кіраўнік = Сідар Кізін
|Назва пасады кіраўніка = Губэрнатар
|Назва пасады кіраўніка = Губэрнатар
| АфіцыйныяМовы = украінская
| АфіцыйныяМовы = украінская
Радок 32: Радок 32:
| Шырата =
| Шырата =
| Даўгата =
| Даўгата =
| Мапа = Map of Ukraine political simple Oblast Schytomyr.png
| Мапа = Zhytomyr in Ukraine.svg
| Часавы пас = [[GMT]] +2
| Часавы пас = [[GMT]] +2
| Скарачэньне =
| Скарачэньне =
Радок 48: Радок 48:
| Мапа адміністрацыйнай адзінкі =
| Мапа адміністрацыйнай адзінкі =
| Колер фону парамэтраў = {{Колер|Украіна}}
| Колер фону парамэтраў = {{Колер|Украіна}}
| Колер фону герб-сьцяг = #F7EFD9
| Колер фону герб-сьцяг = {{Колер|Украіна}}
}}
}}
'''Жыто́мірская во́бласьць''' ({{мова-uk|Жито́мирська о́бласть}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе [[Украіна|Ўкраіны]]. Плошча 29,9 тыс. км². Насельніцтва 1389,3 тыс. чалавек ([[2006]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Жытомір]].
'''Жыто́мірская во́бласьць''' ({{мова-uk|Жито́мирська о́бласть}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе [[Украіна|Ўкраіны]]. Плошча 29,9 тыс. км². Насельніцтва 1389,3 тыс. чалавек ([[2006]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Жытомір]].

Вэрсія ад 14:52, 1 ліпеня 2014

Жытомірская вобласьць
Житомирська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць Украіны[d]
Адміністрацыйны цэнтар Жытомір
Улучае 23 раёны
Найбуйнейшыя гарады Бярдычаў, Корасьцень
Дата ўтварэньня 22 верасьня 1937
Губэрнатар Сідар Кізін
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1389, 3 тыс. (2,83%, 15-е месца)
Шчыльнасьць 44,59 чал./км²
Плошча 29,9 тыс. км² (4,94%, 5-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 316 м
Месцазнаходжаньне
Жытомірская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-18
Тэлефонны код +38 041
Паштовыя індэксы 10xxx, 11xxx, 12xxx, 13xxx
Інтэрнэт-дамэн zhitomir.ua; zt.ua
Код аўтам. нумароў AM
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Жыто́мірская во́бласьць (па-ўкраінску: Жито́мирська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Ўкраіны. Плошча 29,9 тыс. км². Насельніцтва 1389,3 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Жытомір.

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

На ўсходзе мяжуе з Кіеўскай вобласьцю, на поўдні — зь Віньніцкай вобласьцю, на захадзе — з Хмяльніцкай і Ровенскай абласьцямі Ўкраіны. На поўначы мяжуе зь Беларусяй.

Працягласьць вобласьці з захаду на ўсход 170 км, з поўначы на поўдзень — 230 км.

Клімат

Паўночная частка вобласьці разьмяшчаецца ў зоне лісьцяных лясоў. Поўдзень — у зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны зь вільготным цёплым летам і мяккай воблачнай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 °C, ліпеня +18,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 753 мм.

Рэльеф

Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну з агульным зьніжэньнем у поўночным і паўночна-ўсходнім накірунку. Большая частка вобласьці (паўднёвая ды паўднёва-заходняя) ляжыць у межах Прыдняпроўскага ды Валына-Падольскага ўзвышшаў. Паўночна-ўсходнюю частку займае Палеская нізіна.

Глебы: на поўначы — дзярнова-падзолістыя, на поўдні — чарназёмы звычайныя.

Карысныя выкапні

На тэрыторыі вобласьці ёсьць паклады будаўнічых пяскоў, пірафілітавых сланцаў, керамічных глінаў і шэрагу іншых відаў мінэральнай будаўнічай сыравіны. Таксама прысутнічаюць рэдказямельныя элемэнты — ванады, сканды, гафні, торы, якія карыстаюцца значным попытам на сьветавым рынку.

Пэрспэктыўным зьяўляецца радовішча мармуру, які мае малюнак надзвычайнай красы, добра палюецца.

У вобласьці здабываецца каляровы напаўкаштоўны камень — бэрыл, а таксама тапаз, кварц.

Водныя аб’екты

Па тэрыторыі вобласьці цячэ 221 рэчка агульнай даўжынёй 5366 км. Усе рэкі належаць да басэйну Дняпра. Найвялікшыя рэкі паводле даўжыні ў межах вобласьці — Тэтэраў — 247 км, Случ (прыток Гарыні) — 194 км, Ірпень — 174 км, Ірша — 136 км. На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца даволі шмат вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя — Чорнае, Азэранскае, Дужае, Дзядовае, Прыбылавэцкае — разьмешчаныя ў басэйне ракі Убарць.

Гісторыя

Засяленьне вобласьці пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту.

У V—VII стсг. зв. э. тэрыторыя вобласьці была заселеная даўнімі ўсходнеславянскімі плямёнамі: поўнач — дрэўлянамі, цэнтральная частка ды поўдзень — палянамі.

У раньнефэадальны пэрыяд (ХІ — пачатак ХІІ стст.) сучасная тэрыторыя Жытомірскай вобласьці ўваходзіла ў склад старадаўняй усходнеславянскай дзяржавы — г.зв. Кіеўскай Русі.

У першай палове ХІІІ ст. Жытоміршчына пацярпела ад татара-мангольскай навалы.

У 1350—1360 роках усходняя частка вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVI стст. большая частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваяводзтва.

Пасьля Люблінскай вуніі і ўтварэньня Рэчы Паспалітай на тэрыторыі вобласьці пашырыўся сялянскі вызваленчы рух, прайшло паўстаньне пад кіраўніцтва С. Налівайкі, вяліся ваенныя дзеяньні Казацка-сялянскай вайны.

Пасьля далучэньня тэрыторыі сучаснай вобласьці да Расейскай імпэрыі ў канцы XVIIІ ст. была ўтвораная Валынская губэрня, у 1804 року яе цэнтрам зрабіўся Жытомір.

Жытомірская вобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 23 адміністрацыйныя раёны, 11 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 43 мястэчкі, 1588 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Вонкавыя спасылкі

Жытомірская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў