Лес: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Лес?oldid=1688836
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Pine tree forest02.jpg|міні|250пкс]]
[[Файл:Pine tree forest02.jpg|міні|250пкс]]
'''Лес''' — комплекс разнастайнай (у асноўным драўлянай) расьліннасьці ўласьцівы для дадзенага геаграфічнага рэгіёну. У наш час лясы займаюць каля трэці зямной паверхні. Агульная плошча лясоў на [[Зямля|Зямлі]] складае каля 38 000 000 км². Палова гэтай лясной зоны належыць трапічным лясам, чвэрць разьмяшчаецца ў паўночным паўшар’і.
'''Лес''' — комплекс разнастайнай (у асноўным драўлянай) расьліннасьці ўласьцівы для дадзенага геаграфічнага рэгіёну. На [[2011]] г. агульная [[плошча]] лясоў на [[Зямля|Зямлі]] перавышала 34 млн [[Квадратны кілямэтар|км²]] (27% плошчы зямной сушы). Палова гэтай лясной зоны належыць трапічным лясам, чвэрць разьмяшчаецца ў паўночным паўшар’і. Агульны запас драўніны на 2011 г. складаў 390 млрд [[Кубічны мэтар|м³]]. Найбольшы запас [[Драўніна|драўніны]] на адным [[гектар]]ы лесу адзначаўся ў [[Гватэмала|Гватэмале]] — 355 м³. У Беларусі гэты паказьнік пры канцы [[2010]] г. складаў 194 м³<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Расолька]].|загаловак=Лес — сусьветнае багацьце|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=73797|выданьне=Мясцовае самакіраваньне|тып=|год=3 лютага 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/pril/?id=31&prilid=73743 4 (242)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/73773/3lut-4.indd.pdf 2]|issn=}}</ref>.

Лес узьдзейнічае на працэсы глебаўтварэньня, [[клімат]], кругазварот вільгаці, зьяўляецца адным з плянэтарных акумулятараў жывога рэчыва ў [[біясфэра|біясфэры]]; актыўна ўзаемадзейнічае з [[трапасфэра]]й і вызначае ўзровень кіслароднага і вугляроднага абмену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і іншыя функцыі. Выключная роля лесу ў экалягічнай раўнавазе біясфэры, захаваньні генэтычнай разнастайнасьці расьлінаў і жывёлаў, як крыніц рэсурсаў для розных галін прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахове лясоў, аднаўленьні лясоў, лесаразьвядзеньні.

Радок 19: Радок 19:
== Структура ==
== Структура ==
Структура лясоў залежыць ад фізыка-геаграфічных умоваў асяродзьдзя, відавога складу і біялягічных асаблівасьцей расьлін. Для лесу характэрна ярусная будова. Звычайна вылучаюць [[дрэва]]выя ярусы (дрэвастой), ярус [[Хмызьняк|куставага]] падлеску, кусьцікавае, паўкусьцікавае і травяністае покрыва, ярус імхоў і лішайнікаў, пазаярусныя расьліны, як то [[ліяна|ліяны]], эпіфііныя расьліны на ствалах і ў кронах дрэваў. У залежнасьці ад складу, умоваў і асаблівасьцей разьвіцьця вылучаюць вечназялёныя (вільготныя [[трапічны лес|трапічныя лясы]], мангравыя лясы, хвойныя лясы), лістападныя (дробна- і шыракалістыя лясы, мусонныя, саваннавыя і іншыя). Паводле тыпу аднаўленьня адрозьніваюць насенныя і парасткавыя, паводле паходжаньня — натуральныя і штучнаствораныя, паводле гісторыі фармаваньня — карэнныя і другасныя, паводле складу пародаў — чыстыя і зьмяшаныя.

== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}

== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Forest|выгляд=міні}}
{{Commons|Category:Forest|выгляд=міні}}

{{Накід}}

[[Катэгорыя:Лясы| ]]
[[Катэгорыя:Лясы| ]]

Вэрсія ад 15:35, 29 чэрвеня 2014

Лес — комплекс разнастайнай (у асноўным драўлянай) расьліннасьці ўласьцівы для дадзенага геаграфічнага рэгіёну. На 2011 г. агульная плошча лясоў на Зямлі перавышала 34 млн км² (27% плошчы зямной сушы). Палова гэтай лясной зоны належыць трапічным лясам, чвэрць разьмяшчаецца ў паўночным паўшар’і. Агульны запас драўніны на 2011 г. складаў 390 млрд м³. Найбольшы запас драўніны на адным гектары лесу адзначаўся ў Гватэмале — 355 м³. У Беларусі гэты паказьнік пры канцы 2010 г. складаў 194 м³[1].

Лес узьдзейнічае на працэсы глебаўтварэньня, клімат, кругазварот вільгаці, зьяўляецца адным з плянэтарных акумулятараў жывога рэчыва ў біясфэры; актыўна ўзаемадзейнічае з трапасфэрай і вызначае ўзровень кіслароднага і вугляроднага абмену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і іншыя функцыі. Выключная роля лесу ў экалягічнай раўнавазе біясфэры, захаваньні генэтычнай разнастайнасьці расьлінаў і жывёлаў, як крыніц рэсурсаў для розных галін прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахове лясоў, аднаўленьні лясоў, лесаразьвядзеньні.

У паветры лясоў прысутнічае болей 300 назваў розных хімічных злучэньняў. Лясы актыўна пераўтвараюць паветраныя забруджваньні. Самай вялікай акісьляючай здольнасьцю валодаюць іглічныя лясы. Лес актыўна паглынае прамысловыя забруджваньні (пыл, вуглевадароды). Лясы, асабліва іглічныя, выдзяляюць лятучыя рэчывы, якія забіваюць шматлікія хвораўтвараючыя мікробы.

Лясныя прадукты актыўна выкарыстоўваюцца чалавекам як:

  • крыніца харчаваньня (грыбы, ягады, зьверы, птушкі і г.д.)
  • крыніца энэргіі (дровы)
  • будаўнічыя матэрыялы
  • сыравіна для вытворчасьці (папера і г.д.)
  • штучныя лясы для абароны глебы

Лес зьяўляецца ўзнаўляльным прыродным рэсурсам, які забясьпечвае ўстойлівасьць біясфэры. Важны кампанэнт геаграфічных ляндшафтаў. Вывучэньнем лесу займаюцца лесазнаўства і лесаводзтва. На жаль, у наш час вырубка лясоў значна перавышае яго аднаўленьне.

У Беларусі самым вялікім лясным масівам зьяўляецца Белавеская пушча.

Структура

Структура лясоў залежыць ад фізыка-геаграфічных умоваў асяродзьдзя, відавога складу і біялягічных асаблівасьцей расьлін. Для лесу характэрна ярусная будова. Звычайна вылучаюць дрэвавыя ярусы (дрэвастой), ярус куставага падлеску, кусьцікавае, паўкусьцікавае і травяністае покрыва, ярус імхоў і лішайнікаў, пазаярусныя расьліны, як то ліяны, эпіфііныя расьліны на ствалах і ў кронах дрэваў. У залежнасьці ад складу, умоваў і асаблівасьцей разьвіцьця вылучаюць вечназялёныя (вільготныя трапічныя лясы, мангравыя лясы, хвойныя лясы), лістападныя (дробна- і шыракалістыя лясы, мусонныя, саваннавыя і іншыя). Паводле тыпу аднаўленьня адрозьніваюць насенныя і парасткавыя, паводле паходжаньня — натуральныя і штучнаствораныя, паводле гісторыі фармаваньня — карэнныя і другасныя, паводле складу пародаў — чыстыя і зьмяшаныя.

Крыніцы

  1. ^ Сяргей Расолька. Лес — сусьветнае багацьце // Мясцовае самакіраваньне. — 3 лютага 2011. — № 4 (242). — С. 2.

Вонкавыя спасылкі

Лессховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA