Ян Мікалай Хадкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59: Радок 59:
[[Катэгорыя:Памерлі 2 лютага]]
[[Катэгорыя:Памерлі 2 лютага]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1781 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1781 годзе]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Супрасьлі]]

Вэрсія ад 23:48, 13 чэрвеня 2014

Ян Мікалай Хадкевіч
Я. М. Хадкевіч. Са збору Сангушкаў у Гумнішках, каля 1780
Я. М. Хадкевіч. Са збору Сангушкаў у Гумнішках, каля 1780

Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 сьнежня 1738
Памёр 2 лютага 1781
Пахаваны
Род Хадкевічы
Бацькі Адам Тадэвуш Хадкевіч[d]
Разалія Ева з Чапскіх[d]
Дзеці Rozalia Lubomirska[d], Альжбета з Хадкевічаў[d] і Аляксандр Мікалаевіч Хадкевіч[d]
Дзейнасьць вайсковец

Ян Мікалай Хадкевіч (14 сьнежня 1738 — 2 лютага 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-ад’ютант (з 1764), адначасна староста генэральны жамойцкі.

Біяграфія

З магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Адама Тадэвуша, ваяводы берасьцейскага і Эвы з Чапскіх (памерла ў 1769 року)[1]. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Шклове і Мышы.

Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1757). Пэўны час жыў у вёсцы Турэц на Наваградчыне[1].

У 1764 абіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абраньне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг пасадаў і званьняў.

У часе Барскай канфэдэрацыі заняў неадназначную пазыцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расейскага і прускага войскаў, якія баранілі ягоную ўласнасьць. У 1778 атрымаў званьне генэрал-лейтэнанта арміі Расейскай імпэрыі.

Пабраўся шлюбам з Марыяй Людвікай Ржавускай (1766), зь якой меў сыноў Вацлава, Юзэфа, Ксавэрыя (усе памерлі ў дзяцінстве) і Аляксандра Францішка, а таксама 3 дачок.

Памёр 2 лютага 1781 у Чарнобылі, пахавалі Я. М. Хадкевіча ў Супрасьльскім манастыры.

Крыніцы

  1. ^ а б Лаўрэш Л. Круцікаў У. Вялікае i Малое Мажэйкава // «Спадчына» № 1—2, 2001.

Вонкавыя спасылкі