Уладзімер Саўчанка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
удакладленьне
Радок 53: Радок 53:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Касьцюковіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Касьцюковіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Дэпутаты Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня]]
[[Катэгорыя:Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня]]

Вэрсія ад 11:55, 29 траўня 2014

Уладзімер Ягоравіч Саўчанка
Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту
29 сакавіка 2001 — студзень 2010
Папярэднік: Аляксандар Дубко
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 лютага 1952

Сьцяг Беларускай ССР Фралоўка, Магілёўская вобласьць, БССР
Адукацыя:

Уладзімер Ягоравіч Саўчанка (нар. 26 лютага 1952, в. Фралоўка, Касьцюковіцкага раёну) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму (20012010).

Кар’ера

  • Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасьці інжынэр-землеўпарадчык.
  • Працаваў выкладчыкам, а з 1974 дырэктарам Брасаўскага сельскагаспадарчага тэхнікуму (Бранская вобласьць, Расея). Пазьней працаваў прарабам, начальнікам ДРБУ.
  • старшыня калгасу ў Круглянскім раёне;
  • старшыня Круглянскага райвыканкаму;
  • 19962000: намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму;
  • 19992001: першы намесьнік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму, курыруе пытаньні аграпрамысловага комплексу;
  • 5 лютага 2001: прызначаны выконваючым абавязкі старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму (у сувязі са сьмерцю Аляксандра Дубко);
  • 29 сакавіка 2001: старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму;
  • 10 ліпеня 2003: Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь N 303 абвешчана вымова за невыкананьне даручэньняў Кіраўніка дзяржавы аб забесьпячэньні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях;
  • у лістападзе 2004: выбраны ад Гарадзенскай вобласьці чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Чалец Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы.
  • студзень 2010: падаў у адстаўку з пасады старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.

Праца на пасадзе старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму

Дзейнасьць Уладзімера Саўчанкі на чале Гарадзенскай вобласьці часта ацэньваецца нэгатыўна.

У першую чаргу зь яго асобай зьвязваюць руйнаваньне гістарычнага цэнтру Горадні, а таксама наступ на мясцовую незалежную прэсу і яе ліквідацыю.