Ордэн Трох зорак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Orden Troch Zorak.jpg|міні|right|Ордэн трох зорак з ланцугом і нагрудным знакам]]
[[Выява:Orden Troch Zorak.jpg|міні|Ордэн трох зорак з ланцугом і нагрудным знакам]]
'''Ордэн Трох Зорак''' (''Triju Zvaigžņu ordenis'')- найвышэйшая ўзнагарода [[Латвія|Латвійскае Рэспублікі]].
'''Ордэн Трох Зорак''' (''Triju Zvaigžņu ordenis'')- найвышэйшая ўзнагарода [[Латвія|Латвійскае Рэспублікі]].


Радок 18: Радок 18:


[http://www.president.lv/pk/content/?cat_id=1254 Пра ордэн латыскай мовай (Канцылярыя Прэзыдэнта Латвіі)]
[http://www.president.lv/pk/content/?cat_id=1254 Пра ордэн латыскай мовай (Канцылярыя Прэзыдэнта Латвіі)]

[[Катэгорыя:Латвія]]
[[Катэгорыя:Латвія]]
[[Катэгорыя:Узнагароды]]


[[en:Order of the Three Stars]]
[[en:Order of the Three Stars]]

Вэрсія ад 18:34, 24 студзеня 2008

Файл:Orden Troch Zorak.jpg
Ордэн трох зорак з ланцугом і нагрудным знакам

Ордэн Трох Зорак (Triju Zvaigžņu ordenis)- найвышэйшая ўзнагарода Латвійскае Рэспублікі.

Ордэн Трох Зорак пад дэвізам "Per aspera ad astra" ("Празь церні да зорак") быў заснаваны з ініцыятывы міністра замежных спраў Латвіі Зыгфрыда Мейеровіча 25 сакавіка 1924 года ў памяць пра стварэньне латыскай дзяржавы 18 лістапада 1918 года. Пасьля акупацыі Латвіі Савецкім зьвязам ордэн перапыніў сваё існаваньне. Па ўзнаўленьні незалежнасьці Латвіі ўзнагароджаньне ордэнам было адноўлена 25 кастрычніка 1994 года.

Узнагароду атрымліваюць за заслугі перад Латвіяй у грамадзкай, культурнай, гаспадарчай дзейнасці, а таксама ў дзейнасьці органаў самакіраваньня. Ордэн уручаецца як грамадзянам Рэспублікі, так і грамадзянам іншых дзяржаў. Прэзыдэнт Латвіі, заступаючы на пасаду, таксама мае права атрымаць вышэйшую ступень ордэна й ордэнскі ланцуг. Ордэн Трох Зорак - узнагарода маральнага характара, і таму не дае асобе, што яго атрымала, ніякіх прывілеяў.

Аўтарам эскізаў Ордэна стаў мастак Густаўс Шкілтэрс. Самі ордэны вырабляюцца на Летувіскай меньніцы (манэтным двары), а стужкі прывозяцца з Даніі. На сучасных ордэнах, у адрозьненьні ад папярэдніх, стаіць дата іх узнаўленьня, а таксама зьменены шрыфт тэкста.

Файл:Orden Troch Zorak Nahrudny znak.jpg
Нагрудны знак Ордэна з надпісам "Par Tēviju" ("За Айчыну")

Ордэн Трох Зорак уяўляе зь сябе белы эмаляваны крыж з залатой аблямоўкай. На пярэднім баку ў цэнтры знаходзіцца сіні эмалевы мэдальён з трыма зоркамі. У цэнтры з адваротнага боку крыжа - пазалочаны мэдальён з дэвізам "Per aspera ad astra" й надпісам "Latvijas Republika - 1918.g. 18. novembris".

Ордэн мае пяць ступеняў. Асоба, узнагароджаная Ордэнам І ступені, называецца камандзерам вялікага крыжа; асоба, узнагроджаная ордэнам ІІ ступені - старшым афіцэрам; асоба, узнагроджаная ордэнам ІІІ ступені - камандзерам; асоба, узнагроджаная ордэнам ІV ступені - афіцэрам; асоба, узнагроджаная ордэнам V ступені - кавалерам. У якасьці асобай узнагароды камандзер вялікага крыжа можа атрымаць і ордэнскі ланцуг. Ордэн таксама мае ганаровыя знакі трох ступеняў: І ступень - залаты знак, ІІ ступень - срэбны, ІІІ ступень - бронзавы.

Ад 1999 года існуе Братэрства Ордэна Трох Зорак, у якое ўваходзяць усе асобы, узнагароджаныя ордэнам, незалежна ад ягоных ступеняў.

Сярод асобаў, узнагароджаных ордэнам, ёсьць і тры беларусы: паэты Рыгор Барадулін (1995) і Сяргей Панізьнік (1998), а таксама мастак Вячка Целеш (2006).

Пра ордэн латыскай мовай (Канцылярыя Прэзыдэнта Латвіі)