Вайсковыя могілкі (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 93: Радок 93:


{{Менск}}
{{Менск}}
{{Могілкі Менску}}


[[Катэгорыя:Менск]]
[[Катэгорыя:Менск]]

Вэрсія ад 16:11, 3 траўня 2014

Могілкі
Вайсковыя могілкі
Уваходная брама
Уваходная брама
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°54′30.94″ пн. ш. 27°35′11.39″ у. д. / 53.9085944° пн. ш. 27.5864972° у. д. / 53.9085944; 27.5864972Каардынаты: 53°54′30.94″ пн. ш. 27°35′11.39″ у. д. / 53.9085944° пн. ш. 27.5864972° у. д. / 53.9085944; 27.5864972
Першае згадваньне 40-я гады XIX ст.
Вайсковыя могілкі на мапе Беларусі
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі
Вайсковыя могілкі на Вікісховішчы

Вайсковыя могілкі — могілкі ў Менску, зьяўляюцца, нароўні з Кальварыйскімі могілкамі, адным з самых старых нэкропаляў у межах гораду, дзе пахаваныя шматлікія выбітныя людзі Беларусі. Месьцяцца ў Савецкім раёне гораду, па адрасе: вул. Казлова, 11.

Гісторыя

Гісторыя вайсковых могілак у Менску пачынаецца ў 40-х гадах XIX стагодзьдзя — першы аб’ект такога тыпу месьціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. Пад канец стагодзьдзя нэкропаль быў перапоўнены, і ў 1895 годзе было прынятае рашэньне аб яго закрыцьці. Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі — у дзьвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзьвюх іншых — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войскаў.

Урачыстае асьвячэньне могілак адбылося 2 чэрвеня 1895 году, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павал Багдановіч. Была распачатая праца па будаўніцтве каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэньнем было ўзьвядзеньне каменнага праваслаўнага храма, прысьвечанага ахвярам расейска-турэцкай вайны. Цагляная царква Аляксандра Неўскага была збудаваная ў 1898 годзе. Усярэдзіне бажніцы —пліты з выбітымі на іх імёнамі 118 беларусаў-ваяроў Каломенскага палку й артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне[1].

У 1917-м годзе могілкі перайшлі ў рукі дзяржавы й сёньня зьяўляюцца ўласнасьцю гораду. Зараз яны не зьяўляецца выключна праваслаўнымі могілкамі, стаўшы даступнымі для менчукоў усіх веравызнаньняў і атэістаў.

Сярод пахаваных на могілках

Файл:Pomnik Jakubu Kolasu.JPG
Помнік Якубу Коласу
Файл:Pomnik Janku Kupalu.JPG
Помнік Янку Купалу

Тут месьцяцца таксама брацкія магілы салдат Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях за Менск у ліпені 1944 году.

Крыніцы й заўвагі

  1. ^ Кастусь Лукашэвіч (2 лістапада 2009) Фотафакт. Вайсковыя могілкі ў Мінску: пантэон герояў. TUT.BYПраверана 23 верасьня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  713Д000042

Вайсковыя могілкі (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў