Вячка Целеш: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Радок 24: Радок 24:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Целеш, Вячка}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Целеш, Вячка}}

[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 25 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 25 верасьня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1938 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1938 годзе]]

Вэрсія ад 11:58, 1 траўня 2014

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Целеш.

Вя́чка Це́леш (нар. 25 верасьня 1938, п.Краснасельскі, Гарадзенскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі мастак, гісторык і пісьменьнік у Латвіі. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі і Латвіі.

Нарадзіўся на Ваўкавышчыне. У 1961 навучаўся ў мастацкай вучэльні. У 19611964 служыў ў Савецкім войску ў Вільні. Пад час службы працягваў наведваць мастацкую студыю Палацу Чыгуначнікаў. У 1975 скончыў жывапісна-пэдагагічнае аддзяленьне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална.

Удзельнічаў у болей за 100 выставаў.

На яго карцінах выбітныя беларускія і латыскія дзеячы: Францішак Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Яніс Райніс. Ён стваральнік сэрыі эксьлібрысаў выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — Зоська Верас, Уладзімер Караткевіч, Адам Мальдзіс.

Яго карціны маюцца ў музэях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітаю, Латвіі, Партугаліі, Расеі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швайцарыі.

Працуе дацэнтам катэдры культуры і мастацтва Інстытуту мэнэджмэнта інфармацыйных сыстэмаў.

У 2006 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.

Кнігі

  • «Гарады Беларусі на старых паштоўках»,
  • «Менск на старых паштоўках»,
  • «Рыга на старых паштоўках»

Вонкавыя спасылкі