Палітычны рэжым: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Паліты{{падстаноўка:націск}}чны рэжы{{падстаноўка:націск}}м''' — спосаб фун...'
 
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Палітыка з дапамогай HotCat
Радок 10: Радок 10:
== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
{{Крыніцы}}

[[Катэгорыя:Палітыка]]

Вэрсія ад 15:26, 24 красавіка 2014

Паліты́чны рэжы́м — спосаб функцыянаваньня палітычнай сыстэмы грамадзтва й палітычных працэсаў; тып дзяржаўнага кіраваньня са спэцыфічнымі прынцыпамі й структурамі, якія рэгулююць грамадзкія адносіны[1]. Асноўным пытаньнем палітычнага рэжыму зьяўляецца праблема ўлады, якая ўзьдзейнічае на ўсе сфэры грамадзтва, на эканамічныя, сацыяльныя й іншыя структуры, палітычныя паводзіны й дзейнасьць людзей[1].

Клясыфікацыя

Існуе мноства крытэраў, паводле якіх клясыфікуецца палітычны рэжым. Можа быць лібэральны, аўтарытарны, дэмакратычны, аўтакратычны, монакратычны (дыктатарскі), дырэкторыя (калектыўнае кіраваньне), камбінаваны[1].

Клясыфікуецца таксама па сацыяльным складзе кіруючых элітаў, ступені адкрытасьці й закрытасьці, характары абароны й падтрымкі рэжыму, формах і мэтадах палітычнага ўзаемадзеяньня паміж кіруючай элітай і грамадзтвам[1].

Палітычны рэжым вызначае тып арганізацыі ўлады, палітычныя адносіны, сукупнасьць ідэалягічнага, інстытуцыянальнага й сацыяльнага парадку, якія садзейнічаюць фармаваньню палітычнай культуры. Тып палітычнага рэжыму вызначаецца ўзроўнем разьвіцьця й інтэнсіўнасьцю палітычных працэсаў, структурай кіруючай улады, мэханізмам яго фармаваньня, станам правоў і свабодаў чалавека ў грамадзтве, пануючым тыпам легітымнасьці, разьвітасьцю грамадзка-палітычных традыцыяў, дамінуючай палітычнай сьвядомасьцю й паводзінамі. Паводле марксісцкай тэорыі існуюць сацыялістычныя й капіталістычныя палітычныя рэжымы[1].

Крыніцы

  1. ^ а б в г д Палітычны рэжым // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 10. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2