Насельніцтва Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Дынаміка: +спасылка
Радок 74: Радок 74:


== Дынаміка ==
== Дынаміка ==
З [[1994]] году, калі насельніцтва краіны дасягнула 10 млн 243,5 тыс. чалавек, у Беларусі адзначаецца выміраньне жыхароў ([[дэпапуляцыя]])<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сьвятлана Бусько]].|загаловак=Анатоль Тозік: «Зваротная сувязь з насельніцтвам вельмі важная для ўраду»|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=113458|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=
У [[1994]] годзе колькасьць насельніцтва краіны складала 10 млн 243,5 тыс. За 19 гадоў кіраваньня цяперашняга [[Аляксандар Лукашэнка|кіраўніка краіны]] яна паменшылася на 786,4 тыс.<!--а можа і больш--> Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — [[Гомель|Гомеля]] і [[Берасьце|Берасьця]], і вярнулася ў [[1978]] год.
22 чэрвеня 2013|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2013-06-22 114 (27479)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/113457/22cher-4.indd.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>. За 19 гадоў кіраваньня цяперашняга [[Аляксандар Лукашэнка|кіраўніка краіны]] насельніцтва паменшылася на 786,4 тыс.<!--а можа і больш--> Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — [[Гомель|Гомеля]] і [[Берасьце|Берасьця]], і вярнулася ў [[1978]] год.


За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразьмеркаваньне вясковага і гарадзкога насельніцтва, амаль па адсотку штогод на карысьць гораду. Імавернасьць застацца на месцы свайго нараджэньня для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розьніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасьць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворваньні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (зьвесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваньнямі<ref name=mikulich>{{кніга|аўтар=[[Аляксей Мікуліч]]|загаловак=Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалёгія этнасу|месца=Мн.|выдавецтва=Тэхналогія|год=2005|старонак=138|isbn=985-458-122-5}}</ref>.
За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразьмеркаваньне вясковага і гарадзкога насельніцтва, амаль па адсотку штогод на карысьць гораду. Імавернасьць застацца на месцы свайго нараджэньня для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розьніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасьць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворваньні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (зьвесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваньнямі<ref name=mikulich>{{кніга|аўтар=[[Аляксей Мікуліч]]|загаловак=Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалёгія этнасу|месца=Мн.|выдавецтва=Тэхналогія|год=2005|старонак=138|isbn=985-458-122-5}}</ref>.

Вэрсія ад 15:45, 18 красавіка 2014

Гарадзкое і сельскае насельніцтва, 1939—2012 гг.:

     сяляне

     месьцічы

Беларусьмонанацыянальная дзяржава (паводле вызначэньня ААН). У ёй акрамя беларусаў пражываюць расейцы, габрэі, украінцы, палякі, летувісы, армяне, азэрбайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі габрэі, а сельскай мясцовасьці — ліцьвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасьць насельніцтва (каля 80%) належыць да тытульнай нацыі.

Колькасьць

Колькасьць, 1989—2007 гг.

Паводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 году, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 г. колькасьць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (–5,4%). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (–21%)[1]. Колькасьць насельніцтва на 1 жніўня 2012 году склала 9457,1 тыс. чалавек і ў параўнаньні з пачаткам году скарацілася на 8,1 тыс. чалавек[2].

Народнасьці

У часе перапісу 2009 г. 84% (+3% зь перапісу 1999 г.) жыхароў краіны аднесьлі сябе да карэннага народу — беларусаў, 8% — да расейцаў (менш на траціну), 3% — да палякаў, каля 2% — да ўкраінцаў (менш на траціну), 0,1% — да габрэяў (менш у 2,2 разы)[3]. Паводле перапісу насельніцтва ў лютым 1999 году ў Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацыяў і нацыянальнасьцяў. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі зьяўляліся беларусы (8158,9 тыс.), расейцы (1141,7 тыс.), палякі (395,7 тыс.), украінцы (237 тыс.), габрэі (27,8 тыс.), армяне (10,2 тыс.), азэрбайджанцы (10,1 тыс.), у меншай ступені — летувісы (6,4 тыс.) і грузіны (3 тыс.).

Рэгіёны

Зьмена колькасьці насельніцтва па адміністрацыйных адзінках між перапісамі 1999 і 2009 гг.

Па зьвестках за студзень — верасень 2008 году ў Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн 803,9 тыс. да 1 млн 819,5 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласьці на 1 кастрычніка налічалася 1 млн 465,7 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 458,5 тыс., Берасьцейскай — 1 млн 435 тыс., Віцебскай — 1 млн 267,3 тыс., Магілёўскай — 1 млн 125,1 тыс., Гарадзенскай — 1 млн 104,5 тыс. жыхароў[4].

За 2008 год у Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн 814,8 тыс. да 1 млн 828,9 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласьці на 1 студзеня 2009 году налічалася 1 млн 464,5 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 453,9 тыс., Берасьцейскай — 1 млн 433 тыс., Віцебскай — 1 млн 265,2 тыс., Магілёўскай — 1 млн 123,1 тыс., Гарадзенскай — 1 млн 102,8 тыс.

На 1 траўня 2009 году ў параўнаньні з адпаведнай датай мінулага году колькасьць насельніцтва павялічылася толькі ў Менску — з 1 млн 817,5 тыс. чалавек да 1 млн 840,1 тыс. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасьць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 траўня ў Гомельскай вобласьці налічвалася 1 млн 462,6 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 448,4 тыс., у Берасьцейскай — 1 млн 430,8 тыс., у Віцебскай — 1 млн 262,1 тыс., у Магілёўскай — 1 млн 120,4 тыс., у Гарадзенскай — 1 млн 100,1 тыс.

Нарадзілася/Памерла

Сьмяротнасьць, 1950—2011 гг.

У 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95 743 чалавекі (106 % да 2005), каэфіцыент нараджальнасьці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерла ў 2006 годзе 138 944 чалавекі (98 % да 2005), каэфіцыент сьмяротнасьці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5).[5] За 2008 год нарадзілася 107 910 дзяцей, што на 4485 больш у параўнаньні з 2007 годам; памерлі 134 394 чалавекі (на 1539 чалавек больш).

Самагубства

Узровень самагубстваў — гэта колькасьць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, згодна з статыстыкай Сусьветнай арганізацыі здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя зьвесткі былі даступныя, Беларусь заняла першае месца[6]. Навукоўцы тлумачаць гэты ўзьлёт ростам спажываньня алькаголю, суб’ектыўным адчуваньнем адсутнасьці жыцьцёвых пэрспэктываў, дэпрэсіўным асяродзьдзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі. Сацыёлягі з Інстытуту Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасьці самагубстваў з рэлігійнасьцю грамадзтва. Сусьветныя сацыялягічныя дасьледаваньні Інстытуту з 2005 да 2006 году выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказьнікі самагубстваў.[7] Вядома, адной рэлігійнасьцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расеі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб’ектыўнае адчуваньне жыцьцёвае беспэрспэктыўнасьці, сама сутнасьць сыстэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.[8]

Першая пяцёрка краінаў
Краіна Узровень самагубстваў Рэлігійнасьць
Беларусь 36,80 35
Расея 36,15 28
Казахстан 29,95 43
Вугоршчына 28,45 36
Славенія 25,90 41

У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне[9]. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе. Паводле зьвестак Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8—9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спэцыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6% больш, чым у 2007 годзе[10].

Шлюбнасьць

У 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбу і толькі 0,2 разводу. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8. У 2008 годзе ў параўнаньні з 2007-м колькасьць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6% да 77.201, колькасьць разводаў павялічылася на 1,5% да 36.679.

Паводле перапісу 2009 г. абсалютная большасьць мужчынаў і жанчынаў ва ўзросьце ад 15 гадоў знаходзілася ў шлюбе. Пры гэтым за 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў дзелі мужчынаў і жанчынаў у шлюбе зьнізіліся з 66% да 62% і з 56% да 52% адпаведна. Дзель улічаных шлюбаў зьменшылася з 95% да 92%. На 2009 г. каля 10% жанчынаў (436 тыс) знаходзіліся ў разводзе[11], праз рост сьмяротнасьці мужоў у працаздольным узросьце да 18% (звыш 810 тыс) узрасла дзель удоваў[1].

Міграцыя

Перасяленцаў на тыс. жыхароў, 1950—2011 гг.:

     прыток

,

     адток

У краіну ў 2008 годзе прыбыла 17 413 чалавек, зьехала — 9268. Міграцыйны прырост склаў 8145 чалавек. У студзені — красавіку 2009 году міграцыйны прырост склаў 6385 чалавек, выехалі 2250. Міграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4135 чалавек.

У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18 040 чалавек (у 2011-м — 17 510) і выбылі 8712 чалавек (у 2011-м — 7610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнаньні з 2011-м зьнізіўся на 5,8% да 9328 чалавек. Колькасьць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5522 чалавек у 2011 годзе да 6534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5%). Большасьць выехала ў Расею (5369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Нямеччыну (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражываньне ў краіне зьнізілася з 13 537 у 2011 годзе да 12 066 у 2012 годзе (на 10%). Большасьць дазволаў на пастаяннае пражываньне атрымалі грамадзяне Расеі (7670) і Ўкраіны (1641). Выдача дазволаў на часовае пражываньне вырасла з 40 722 у 2011 годзе да 46 787 у 2012 годзе. Колькасьць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8781 чалавек (у 2011-м — 8434). Большасьць зь іх — рабочыя (4594) і кваліфікаваныя работнікі, спэцыялісты (2425). Асноўныя краіны паходжаньня працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2854), Кітай (1257), Летува (904), Узбэкістан (646), Турцыя (544), Малдова (491)[12].

Узрост

Паводле перапісу 2009 г. у Беларусі налічвалася 5853 тыс. жыхароў працаздольнага веку, што амаль на 2% больш (+ звыш 100 тыс) параўнальна зь перапісам 1999 году. Іх дзель узрасла з 57,3% да 61,6%. За 10 год між перапісамі 1999 і 2009 гадоў дзель насельніцтва ва ўзросьце да 16 гадоў зьнізілася з 21,2% да 15,9%. Лік дзяцей праз падзеньне нараджальнасьці зьменшыўся на 620 тысячаў (амаль на 30%). Дзель жыхароў ва ўзросьце звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) ўзрасла з 21,5% да 22,5%[3].

У Беларусі, па зьвестках на 1 красавіка 2009 году, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё даўгавечнікаў налічвалася ў Гарадзенскай вобласьці (150 чалавек ва ўзросьце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Менская вобласьць (114), на трэцім — Берасьцейская (102). Пры гэтым сярод беларускіх даўгавечнікаў жанчыны амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй за 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка дужага полу.[13]

Гарады

Паводле перапісу 2009 году, у гарадах пражывала 7 млн 65 тыс. чалавек, што на 103 тыс. чалавек больш, чым у перапіс 1999 году. Доля гараджанаў у агульнай колькасьці насельніцтва ўзрасла з 69% да 74%. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 зь іх — з колькасьцю насельніцтва меншай за 20 тыс. чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тыс. жыхароў. За 10 гадоў зь іх ліку выбылі Ліда (Гарадзенская вобласьць) і Наваполацак (Полацкі раён, Віцебская вобласьць).

З 1999-га па 2009 год больш як на 10% колькасьць насельніцтва павялічылася ў гарадах Фаніпаль (Койданаўскі раён, Менская вобласьць), Нароўля (Гомельская вобласьць) і Лагойск (Менская вобл.). Рост насельніцтва звыш 5% склаў у гарадах Менск (9%; +156 тыс., зь іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Менскі раён), Горадня, Берасьце (8%), Чачэрск (Гомельская вобл.), Смалявічы (Менская вобл.), Жлобін (Гомельская вобл.) і Койданаў. Рост колькасьці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52% гарадзкога насельніцтва[14].

Мова

Беларуская мова як асноўная размоўная, перапіс 2009 г.

Паводле перапісу 2009 году, беларуская мова зьяўлялася роднай для абсалютнай большасьці жыхароў краіны (5058,4 тыс. чалавек; 53,2%). Пры гэтым беларуская была мовай зносінаў толькі 23% насельніцтва (2227,2 тыс. чалавек), расейская — 70% (6673 тыс. чалавек)[15]. За 10 год між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз правядзеньне русыфікацыі дзяржаўных электронных СМІ ўрадам Аляксандра Лукашэнкі болей чым на 20 адсоткавых пунктаў (з 73% да 53%) зьнізілася доля жыхароў, чыя родная мова была беларускай, на 14 адсоткавых пунктаў (з 37% да 23%) стала менш беларускамоўных[16]. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных[17].

Плоці

Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 г. у краіне пражывала 4420 тыс. мужчынаў і 5068 тыс. жанчынаў. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост сьмяротнасьці мужчынаў у працаздольным узросьце іх лік зьменшыўся на 6,3%, а дзель у суадносінах да жанчынаў скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Лік жанчынаў таксама скараціўся (на 4,6%). На 2009 г. празь перасяленьне вясковых маладухаў у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросьце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў[11].

Дынаміка

З 1994 году, калі насельніцтва краіны дасягнула 10 млн 243,5 тыс. чалавек, у Беларусі адзначаецца выміраньне жыхароў (дэпапуляцыя)[18]. За 19 гадоў кіраваньня цяперашняга кіраўніка краіны насельніцтва паменшылася на 786,4 тыс. Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомеля і Берасьця, і вярнулася ў 1978 год.

За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразьмеркаваньне вясковага і гарадзкога насельніцтва, амаль па адсотку штогод на карысьць гораду. Імавернасьць застацца на месцы свайго нараджэньня для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розьніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасьць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворваньні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (зьвесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваньнямі[19].

Колькасьць насельніцтва на Беларусі па гадах
Час падліку Колькасьць насельніцтва,
тыс.
Прырост/Зьмяншэньне,
тыс.
Гарадзкое (%)
14 стагодзьдзе ≈1 000[20]
1650 2900[21]
1667 ≈1400[21][22]
1700 2200[21][23]
1717 1500[21][24]
1772 2900[21]
1811 3800[20][25]
1863 4200[20][25]
1897 6673[26] 13,5
1913 6899,1[26] 14,3
1914 7500[20][27]
1917 6900[20][27]
1921 6700[20][27]
1926 4986,0[26][28] 17,0
1939 8912,2[26][27]/≈11 000[29][30] 20,8/—
1940 9046,1[26][31] +133,9 21,3
1 студзеня 1941 10 454,9[26][32]
1941 9092,0[26] +45,9 21,7
22 чэрвеня 1941 9200[26][27]/10 528[26][32]
1945 ≈7700[33] 22,2
1950 7709,0[26] 21,0
1951 7781,1[26] +72,1 22,2
1952 7748,7[26] +32,4 23,6
1953 7693,4[26] +55,3 24,7
1954 7685,6[26] -7,8 25,9
1955 7757,2[26] +71,6 26,6
1956 7850,2[26] +93 27,0
1957 7910,0[26] +59,8 27,8
1958 7961,6[26] +51,6 29,0
1959 8055,7[26] +94,1 30,8
1960 8147,4[26] +91,7 32,0
1961 8233,3[26] +85,9 33,3
1962 8335,2[26] +101,9 34,4
1963 8435,4[26] +100,2 35,4
1964 8479,8[26] +44,4 36,5
1965 8557,9[26] +78,1 37,5
1966 8655,7[26] +97,8 38,5
1967 8761,8[26] +106,1 39,6
1968 8838,7[26] +76,9 40,8
1969 8915,0[26] +76,3 42,1
1970 8992,2[26] +77,2 43,3
1971 9048,7[26] +56,5 44,4
1972 9118,1[26] +69,4 45,7
1973 9182,4[26] +64,3 47,1
1974 9251,4[26] +69 48,5
1975 9317,2[26] +65,8 49,9
1976 9360,5[26] +43,3 51,2[34]
1977 9406,2[26] +45,7 52,4
1978 9463,5[26] +57,3 53,6
1979 9532,5[26] +69 54,9
1980 9591,8[26] +59,3 55,9
1981 9662,9[26] +71,1 57,0
1982 9736,1[26] +73,2 58,0
1983 9800,6[26] +64,5 59,1
1984 9869,4[26] +68,8 60,2
1985 9929,0[26] +59,6 61,2
1986 9986,4[26] +57,4 62,2
1987 10 042,8[26][35] +56,4 63,2
1988 10 089,7[26] +46,9 64,3
1989 10 151,8[26] +62,1 65,4
1990 10 188,9[26] +37,1 66,1
1991 10 189,8[26] +0,9 66,8
1992 10 198,3[26] +8,5 67,2
1993 10 234,6[26] +36,3 67,4
1994 10 243,5[26][36] +8,9 67,6
1995 10 177,3[37] -66,2 68,1
1996 10 141,9 -35,4 68,4
1997 10 093,0 -48,9 68,8
1998 10 045,2 -47,8 69,3
1999 10 019,5 -25,7 69,7
2000 9956,7[37] -62,8 70,2
2001 9900,4[37] -56,3 70,7
2002 9830,7[37] -69,7 71,1
2003 9762,8[37] -67,9 71,5
2004 9697,5[37] -65,3 72,0
2005 9630,4[37] -67,1 72,4
2006 9579,5[37] -50,9
2007 9542,4[37] -37,1
2008 9513,6[37] -28,8 73,9
2009 9500,0[37] -13,6
2010 9481,2[37] -18,8
2011 9465,4[37] -15,8

Цікавая інфармацыя

Крыніцы й зноскі

  1. ^ а б Іна Студзінская. Беларусаў — 84%, але беларуская мова родная толькі для 53% // Радыё «Свабода», 8 верасьня 2010 г. Праверана 9 лістапада 2013 г.
  2. ^ Алена Прус. Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 жніўня склала 9 млн 457,1 тыс. чалавек // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 27 жніўня 2012 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  3. ^ а б Беларускую мову назвалі роднай 60 працэнтаў жыхароў рэспублікі // Зьвязда : газэта. — 9 верасьня 2010. — № 176 (26784). — С. 1-2. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Марына Носава. За студзень—верасень колькасьць насельніцтва Беларусі паменшылася на 20,1 тыс. чалавек // БелаПАН, 29 кастрычніка 2008 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  5. ^ http://naviny.by/rubrics/society/2007/01/18/ic_news_116_265761/
  6. ^ Мікола Бугай, Раман Маладзяшын. Беларусь выйшла ў сусьветныя лідэры па самагубствах // Наша Ніва, 17 ліпеня 2008 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  7. ^ Gallup, In More Religious Countries, Lower Suicide Rates (анг.)
  8. ^ TUT.BY, Беларусь выйшла ў сусьветныя лідэры па самагубствах — камэнтары жыхароў сталіцы
  9. ^ Зьміцер Панкавец. 2800 самазабойстваў за мінулы год // Наша Ніва, 21 студзеня 2009 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  10. ^ Міхал Карневіч, Анатоль Кругавец. Зачараваныя сьмерцю // Радыё «Свабода», 4 чэрвеня 2009 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  11. ^ а б Сяргей Грыб. Мужчыны ў дэфіцыце // Зьвязда : газэта. — 8 верасьня 2010. — № 175 (26783). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Алена Прус. У Беларусі ў 2013 годзе будуць рэалізоўвацца пляны па рассяленьню іншаземцаў працаздольнага ўзросту // БелТА, 3 красавіка 2013 г. Праверана 4 красавіка 2013 г.
  13. ^ Найстарэйшая жыхарка Беларусі сьвяткуе 120-годзьдзе (рас.) // БЕЛТА, 4 ліпеня 2009 г.
  14. ^ Алена Прус. Сярод гарадоў Беларусі хутка растуць Фаніпаль, Нароўля і Лагойск // БелТА, 27 верасьня 2011 г. Праверана 8 красавіка 2013 г.
  15. ^ Вынікі перапісу насельніцтва: для 53% насельніцтва беларуская мова – родная // Радыё «Свабода», 8 верасьня 2010 г. Праверана 10 красавіка 2013 г.
  16. ^ Юры Дракахруст. Беларуская нацыя ў люстэрку моўна-этнічных вынікаў перапісу // Радыё «Свабода», 13 верасьня 2010 г. Праверана 10 красавіка 2013 г.
  17. ^ Газэта «Салідарнасьць». Экспэрты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небясьпецы // Белазар, 23 лютага 2009 г. Праверана 10 красавіка 2013 г.
  18. ^ Сьвятлана Бусько. Анатоль Тозік: «Зваротная сувязь з насельніцтвам вельмі важная для ўраду» // Зьвязда : газэта. — 22 чэрвеня 2013. — № 114 (27479). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  19. ^ Аляксей Мікуліч Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалёгія этнасу. — Мн.: Тэхналогія, 2005. — 138 с. — ISBN 985-458-122-5
  20. ^ а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 90
  21. ^ а б в г д Атлас: Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 28 с. ISBN 985-476-309-9 С. 19
  22. ^ Насельніцтва ВКЛ. У вайну 1654—1667 гадоў загінуў кожны другі жыхар Літвы: 1,5 млн з 2,9 млн, што жылі ў 1650 годзе. Насельніцтва Літвы дасягнула сваёй даваеннай колькасьці толькі ў 1772 годзе, праз 105 гадоў.
  23. ^ Насельніцтва ВКЛ на пачатку Вялікай Паўночнай вайны (17001721).
  24. ^ Страты ВКЛ у Вялікай Паўночнай вайне (17001721) склалі 700 тысяч чалавек.
  25. ^ а б У сучасных межах. Паводле рэвізіяў Расейскай імпэрыі.
  26. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 92
  27. ^ а б в г д У сучасных межах.
  28. ^ У межах да 17 верасьня 1939 году
  29. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 91
  30. ^ У межах 1939 году.
  31. ^ У 1940 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасьць насельніцтва перавысіла 9 мільёнаў чалавек.
  32. ^ а б У межах 1941 году.
  33. ^ Агульныя страты насельніцтва БССР за гады вайны — каля 1,3 млн чалавек (каля 800 тысяч габрэяў і 500 тысяч беларусаў). Дадзеныя дэмаграфіі выразна паказваюць, што ў вайну загінуў кожны шосты жыхар рэспублікі, і дзьве траціны загінулых — габрэі. Пасьля 1945 году даваеннай колькасьці насельніцтва БССР змагла дасягнуць толькі праз 25 гадоў, у 1970 годзе.
  34. ^ У 1976 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасьць гарадзкога насельніцтва склала больш за 50%.
  35. ^ У 1987 годзе, упершыню за ўсю гісторыю Беларусі, колькасьць насельніцтва перавысіла 10 мільёнаў чалавек.
  36. ^ У сучасных межах. Самая вялікая колькасьць насельніцтва Беларусі за ўсю гісторыю.
  37. ^ а б в г д е ё ж з і к л м Колькасьць насельніцтва па абласьцях і г. Менску
  38. ^ Административно-территориальное деление Республики Беларусь на 1 января 2010 года // Статистический ежегодник Республики Беларусь 2010 / Зинковский В.И. и др.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2009. — С. 26. — ISBN 978-985-6858-58-4
  39. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 Старонка 724
  40. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  41. ^ Рэспубліка Беларусь. Аглядна-тапаграфічная карта. Маштаб 1:500 000. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белгеадэзія». — Мн., 2003.
  42. ^ Статыстычны бюлетэнь «Колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2012 году і сярэднегадовая колькасьць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласьцей, раёнаў, гарадоў, мястэчак» (Аб'ём бюлетэня 17 старонак) (рас.)
  43. ^ http://belstat.gov.by/homep/ru/publications/population/2011/bul_population.rar
  44. ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4
  45. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2
  46. ^ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — ISBN 985-11-0295-4 Старонка 94

Вонкавыя спасылкі