Рамуальд Траўгут: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 34: | Радок 34: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{ |
{{Крыніцы}} |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Вэрсія ад 20:22, 17 красавіка 2014
Рамуальд Людвікавіч Траўгут Romuald Traugutt | |
16 студзеня 1826 — 5 жніўня 1964 | |
Мянушка | Кракоўскі |
---|---|
Месца нараджэньня | Шастакова, Берасьцейскі павет |
Месца сьмерці | Варшава |
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя |
Званьне | падпалкоўнік (1845), генэрал (1863) |
Бітвы/войны | Рэвалюцыя 1948—1949 гадоў у Вугоршчыне, Крымская вайна, Паўстаньне 1863—1864 гадоў |
Рамуа́льд Тра́ўгут (па-польску: Romuald Traugutt; 16 студзеня 1826, в. Шастакова, Берасьцейскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 жніўня 1864, Варшава; Псэўданім: Кракоўскі) — генэрал, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, адзін зь яго кіраўнікоў.
Паходжаньне і станаўленьне
Род Рамуальда паходзіць з Саксоніі, што асеў у Рэчы Паспалітай у першай палове XVIII ст. Дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам паўстаньня 1794 року, паплечнік Тадэвуша Касьцюшкі. Бацькі Людвіг і Алаіза з Блоцкіх трымалі маёнтак ў Шастакова. Найвялікшы ўплыў у выхаваньні Рамуальда аказала ягоная бабуля Юстына Блоцкая, якая выхоўвала яго ў духу патрыятызму.
З 1836 па 1842 рок вучыцца ў Сьвіслацкай гімназіі, якую сканчвае з срэбным мэдалём. Спрабаваў паступіць ў пецярбурскі інстытут інжынэрнай камунікацыі, але інстытут быў рэарганізаваны і Рамуальд ня быў прыняты. Тады ён вырашае пайсьці на службу ў расейскую армію.
Трагічныя рокі для Рамуальда выпадаюць на 1859 і 1860 гады. За кароткі прамежак часу сьмерць забірае спачатку ў лістападзе 1859 году бабулю Юстыну, пасьля па чарзе паміраюць у кастрычніку дачка, у студзені 1860 году жонка Ганна, у траўні – сын. Таксама памерлы ў лютым 1860-га дзед Віталь Шуйскі (Witalis Szujski) пакідае Рамуальду ў спадчыну невялікі маёнтак ў Востраве (зараз Астроўе), што ля Кобрыню. Там Траўгут знаёміцца з Антанінай Касьцюшкоўнай (Antonine Kosciuszkowne), дачкой Аляксандра (быў паплечнікам Тадэвуша Касьцюшкі) і каб забясьпечыць двух малых яе дачок, бярэ Антаніну сабе ў жонкі. Шлюб адбыўся 13 чэрвеня 1862 року. У тым жа року ў званьні падпалкоўніка звольніўся з войска на пэнсію з правам нашэньня мундзіра і жалаваньнем 230 рублёў. Жыве ў Востраве да самага пачатка паўстаньня.
Паўстаньне
У красавіку 1863 году ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. З кастрычніка 1863 кіраўнік Нацыянальнага ўраду ў Варшаве, фактычна дыктатар паўстаньня[1]. Арыштаваны 30 сакавіка 1864. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.
У 1928 у месцы Сьвіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе.
Крыніцы
- ^ Генадзь Кісялёў. Траўгут Рамуальд Людвікавіч // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 518
Літаратура
- Paniszewa H. Szlakiem Traugutta po Polesiu / H. Paniszewa // Echa Polesia.-2013.-№1 s.3-15
Вонкавыя спасылкі
- Рамуальд Траўгут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |