Урочышча: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 11 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1434274 (translate me)
Радок 7: Радок 7:
{{Населеныя пункты}}
{{Населеныя пункты}}


[[Катэгорыя:Геаграфія]]
[[Катэгорыя:Формы рэльефу]]
[[Катэгорыя:Формы рэльефу]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты]]
[[Катэгорыя:Тыпы населеных пунктаў]]
[[Катэгорыя:Міталёгія]]
[[Катэгорыя:Міталёгія]]

Вэрсія ад 20:07, 17 красавіка 2014

Урочышча — у фізычнай геаграфіі, адна з марфалягічных частак геаграфічнага ляндшафту, спалучаная сыстэма фацыяў, аб'яднаных агульнай скіраванасьцю фізыка-геаграфічных працэсаў і прымеркаваных да адной мэзаформы рэльефу на аднастайным субстраце.

У міталёгіі старажытных славянаў — мясьціна, зазвычай у пушчанскіх нетрах, зьвязаная з культам таго ці іншага боства, дзе адбываліся нарады, сходы, суды. Часта ўспрымалася як месца-сядзіба злых духаў. У сучасным разуменьні — пустынная адлюдная мясьціна.

У шырокім сэнсе ўрочышчам зьяўляецца любая частка мясцовасьці, дзялянка мясцовасьці, адрозная ад астатніх дзялянак навакольля. Напрыклад, гэта можа быць лясны масіў сярод поля, балота і г.д., а таксама дзялянка мясцовасьці, якая зьяўляецца натуральнай мяжой паміж чым-небудзь. Часам урочышчам завуць адасобленыя невялікія населеныя пункты, якія нейкім чынам вылучаюцца з навакольля.