ЦСКА Масква (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 68: Радок 68:


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
{{Крыніцы}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 19:45, 15 красавіка 2014

Сьцяг Расеі ЦСКА
Файл:CSKA.png
Поўная назва Профессиональный футбольный клуб ЦСКА Москва
Заснаваны 1911
Горад Масква, Расея
Стадыён Лужнікі
Умяшчальнасьць: 89 000
Кіраўнік Яўген Гінер[d]
Галоўны трэнэр Леанід Слуцкі
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2012—2013 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

ЦСКА (па-расейску: Центральный спортивный клуб армии) — расейскі футбольны клюб з гораду Масква. Трохразовы чэмпіён Расеі, пяціразовы ўладальнік Кубка Расеі. Сяміразовы чэмпіён СССР, пяціразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2005). ЦСКА зьяўляецца адным з найстарэйшых і самых тытулаваных расейскіх клюбаў у постсавецкай гісторыі[1], які вядзе сваю гісторыю ад каманды ТАЛС (таварыства аматараў лыжнага спорту), заснаванага ў 1911 годзе.

У цяперашні час галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца Леанід Слуцкі з кастрычніка 2009 году, ён заняў гэтую пасаду пасьля звальненьня пад гішпанскага спэцыяліста Хуандэ Рамаса[2]. Клюб выкладвае вялікія грошы, каб прыцягваць пэрспэктыўных маладых гульцоў. Так адзін зь лепшых нападнікаў клюбу апошніх гадоў Вагнэр Лаў далучыўся да каманду ўва ўзросьце 20 гадоў у 2004 годзе, Томаш Нецыд апынуўся ў складзе чырвона-сініх у 19 гадоў.

У сэзоне 2009—2010 гадоў ЦСКА выйшаў у першы раз у сваёй гісторыі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Тады расейская каманда сустракалася з гішпанскай «Сэвільляй» і паводле выніках сустрэч ЦСКА перайшлі ў наступны раўнд, дзе з аднолькавым лікам 0:1 саступілі італьянскаму «Інтэру».

ЦСКА зьяўляецца трэцім самым папулярным клюбам у Расеі пасьля «Спартаку» й «Зэніту»[3].

Гісторыя

1911—1935

Эмблема ТАЛС

Гісторыя футбольнага клюбу ЦСКА пачалася ў 1911 годзе, калі ў Таварыстве аматараў лыжнага спорту (ТАЛС) была арганізавана футбольная сэкцыя[4]. На базе гэтай футбольнай сэкцыі было сфарміравана тры каманды, якія ў тым жа годзе ўпершыню прынялі ўдзел у чэмпіянаце Масквы ў клясе «Б». 14 (27) жніўня 1911 году быў згуляны першы афіцыйны матч каманды ТАЛС з клюбам «Вэга». Матч скончыўся перамогай футбалістаў ТАЛС зь лікам 6:2. У 1917 годзе каманда заваявала першае месца ў Казанскай лізе (першынстве каманд, якія разьмяшчаліся ў дачных мясцовасьцях уздоўж Казанскай чыгункі) і выйшла ў «А» чэмпіянату Масквы, дзе выступала да 1922 году.

Пасьля сэзону 1917 году частка другой каманды ТАЛС перайшла ў першую. У 1921 годзе ў восеньскім першынстве Масквы (Кубку Фульда) чэмпіён вызначаўся ў «залатым матчы», у якім прымалі ўдзел каманды ТАЛС і КФС. Каманда КФС перамагла зь лікам 6:0. У сэзоне 1922 году футбалісты ТАЛС перамаглі ў вясновым чэмпіянаце Масквы й занялі другое месца ў восеньскім[5]. У тым жа годзе ТАЛС перамагла ў розыгрышу «Кубку КФС — Каламягі», у фінале якога па рэглямэнце сустракаліся пераможцы першай і другой ліг маскоўскага чэмпіянату, і «Кубак Сталіца» у якім сустракаліся чэмпіёны Масквы й Петраграда. Сэзон 1922 году быў апошнім, у якім каманда выступала пад назвай ТАЛС.

У сэзоне 1923 году ў савецкім спорце наступілі перамены. «Буржуазны» спорт вырашылі паставіць на сацыялістычныя рэйкі. Усе старыя спартовыя грамадзтвы былі зачыненыя альбо расфармаваныя, а на іхняй аснове былі ўтвораны ведамасныя каманды. Усе чальцы «старых» камандаў залічваліся ў адпаведныя ведамствы, а маёмасьць (у тым ліку стадыёны й спортпляцоўкі) перадаваліся новым камандам[6]. Спартоўцы ТАЛС ўліліся ў наваствораную супольнасьць Досьледна-паказальнай пляцоўцы Ўсевобуча (ДППУ), створаная пад крылом Чырвонай арміі. Сярод асноўных мэтаў ДППУ значыліся праца па агульнай і ваеннай падрыхтоўцы дапрызыўнікоў і фізычнае аздараўленьне дапрызыўнікоў і байцоў Чырвонай арміі[7].

Склад

Па стане на 1 верасьня 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Сяргей Чэпчугоў 1985
2 Сьцяг Бразыліі Аб Марыё Фэрнандэс 1990
3 Сьцяг Швэцыі ПА Понтус Вэрнблюм 1986
4 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Ігнашэвіч 1979
5 Сьцяг Расеі Аб Віктар Васін 1988
6 Сьцяг Расеі Аб Аляксей Беразуцкі 1982
7 Сьцяг Японіі ПА Кейсуке Хонда 1986
8 Сьцяг Швайцарыі ПА Стывэн Цубэр 1991
10 Сьцяг Расеі ПА Алан Дзагоеў 1990
11 Сьцяг Чылі ПА Марк Гансалес 1984
14 Сьцяг Расеі Аб Кірыл Набабкін 1986
15 Сьцяг Расеі ПА Дзьмітры Яфрэмаў 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Нігерыі Нап Агмэд Муса 1992
19 Сьцяг Латвіі ПА Аляксандар Цаўня 1988
20 Сьцяг Швэцыі ПА Расмус Эльм 1988
21 Сьцяг Сэрбіі ПА Зоран Тошыч 1987
23 Сьцяг Баўгарыі ПА Георгі Міланаў 1992
24 Сьцяг Расеі Аб Васіль Беразуцкі 1982
25 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Эльвер Рахіміч 1976
31 Сьцяг Бразыліі Нап Вітыньнё 1993
35 Сьцяг Расеі Бр Ігар Акінфееў (капітан) 1986
42 Сьцяг Расеі Аб Георгі Шчэнікаў 1991
88 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Сэйду Думбія 1987
95 Сьцяг Расеі Бр Сяргей Равякін 1995

Крыніцы

  1. ^ ЦСКА: 13-й Титул!. Sport-express.ru.
  2. ^ «Le CSKA remercie son entraîneur Ramos». uefa.com
  3. ^ Classement des clubs les plus populaires en Russie. Soccers.fr
  4. ^ Футболисты, стр. 2. Pfc-cska.com.
  5. ^ Среди сильнейших, стр. 4. Pfc-cska.com.
  6. ^ Журнал «Великие клубы». «ЦСКА ч. 1» № 12 (12) 2006 г., стр. 7
  7. ^ «Под флагом Всевобуча», стр. 4. Pfc-cska.com.

Вонкавыя спасылкі

ЦСКА Масква (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA