Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3918721 (translate me)
Радок 71: Радок 71:
[[Катэгорыя:Бібліятэкі Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Бібліятэкі Вялікабрытаніі]]
[[Катэгорыя:Беларуская дыяспара]]
[[Катэгорыя:Беларуская дыяспара]]
[[Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Францішка Скарыны]]

Вэрсія ад 09:33, 13 красавіка 2014

Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны
Беларуская бібліятэка ў Лёндане
Беларуская бібліятэка ў Лёндане
Абрэвіятура ББФС
Дата ўтварэньня 15 траўня 1971 (52 гады таму)
Тып Бібліятэка
Юрыдычны статус Дабрачынны фонд
Мэта Збор выданьняў аб Беларусі для беларусазнаўцаў
Месцазнаходжаньне Англія, Вялікі Лёндан, Барнэт, вул. Холдэн, д. 37
Кіраўнік Аляксандар Надсан
Кіроўны орган Рада
Сайт http://sites.google.com/site/skarynalibrary/

Бібліятэка й музэй Францішка Скарыны ў Лёндане зьяўляецца адзінай па-за межамі Беларусі бібліятэкай, што спэцыялізуецца выключна на Беларусі й беларускай тэматыцы. Калекцыя бібліятэкі ёсьць самай вялікай у сваёй катэгорыі ў Заходняй Эўропе. Бібліятэкай апякуецца дабрачынны траст.

Калекцыі

Велічыня калекцыі перавышае 40 тыс. выданьняў[1], сярод якіх болей за 20 былі надрукаваныя перад 1800-ым годам. Найболей грунтоўна прадстаўленыя гісторыя, літаратура, мова, рэлігія, нацыянальны й рэгіянальны фальклёр, бібліяграфія, музыка й мастацтва. Да дыспазыцыі чытачоў ёсьць таксама ўсе эталёнавыя выданьні з розных дзядзінаў ведаў. Дастаткова добра прэзэнтаваная эмігранцкая проза й паэзія ў асобных выданьнях ды ў пэрыёдыцы. Бібліятэка рэгулярна купляе як новыя публікацыі й творы, што выдаюцца ў Беларусі, так і іншамоўныя працы, што датычаць беларускай тэматыкі. Пераважную бальшыню калекцыі складаюць творы на беларускай мове; досыць вялікая частка надрукаваныя па-расейску й па-польску, меней - па-нямецку, па-француску й іншымі мовамі.

Бібліятэка падпісаная й рэгулярна атрымоўвае болей за 40 пэрыядычных выданьняў зь Беларусі й замежжа. Калекцыя пэрыёдыкі налічвае болей за 200 назоваў, сярод іх ёсьць выдадзеныя да 1939 году. Картаграфічная калекцыя зьмяшчае болей за 100 мапаў з датамі выданьня ад шаснаццатага стагодзьдзя. Беларуская музыка грунтоўна прадстаўленая калекцыяй кружэлак; запісы на касэтах або CD сустракаюцца радзей й зьмяшчаюць збольшага фольк, рок ды клясычную музыку.

Вялізарны архіў бібліятэкі зьяўляецца пакуль найменей вывучанай часткай калекцыі. Ён зьмяшчае царкоўныя дакумэнты, датаваныя васямнаццатым ды дзевятнаццатым стагодзьдзямі, матэрыялы пэрыяду Беларускай Народнай Рэспублікі (1918), архівы беларускіх арганізацыяў на выгнаньні й дзеячаў эміграцыі.

Гісторыя

Афіцыйнае адкрыцьцё бібліятэкі адбылося ў 1971-ым годзе. На той момант яна зьмяшчала 6,500 тамоў бібліятэкі Беларускай каталіцкай місіі на Ангельшчыне (заснаваная ў 1948-ым годзе, у 1958-ым пераназваная ў Bibliotheca Alboruthena). Першапачатковую калекцыю складалі тамы Беларускай каталіцкай місіі й кнігі, перададзеныя бібліятэцы трыма грэка-каталіцкімі сьвятарамі - Чэславам Сіповічам, Лявом Гарошкам ды Аляксандрам Надсанам.

У бібліятэцы таксама ладзяцца міжнародныя сэмінары й канфэрэнцыі.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

  1. ^ Беларуская бібліятэка, музэй імя Францішка Скарыны. Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. Праверана 29 траўня 2012 г.