Кіева-Пячэрская лаўра: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
д выдаленая Катэгорыя:Кіеў; дададзеная Катэгорыя:Славутасьці Кіеву з дапамогай HotCat
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Liashko перанёс старонку Кіева-Пячэрская ляўра у Кіева-Пячэрская лаўра: артаграфія
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:42, 12 красавіка 2014

Манастыр
Кіева-Пячэрская ляўра
па-ўкраінску: Києво-Печерська лавра
Краіна Украіна
Горад Кіеў
Каардынаты 50°20′56″ пн. ш. 30°33′44″ у. д. / 50.34889° пн. ш. 30.56222° у. д. / 50.34889; 30.56222Каардынаты: 50°20′56″ пн. ш. 30°33′44″ у. д. / 50.34889° пн. ш. 30.56222° у. д. / 50.34889; 30.56222
Канфэсія Праваслаўе
Эпархія Кіеўская эпархія 
Архітэктурны стыль украінскае барока[d]
Аўтар праекту Феадосій Пячэрскі
Заснавальнік Антоні Пячэрскі
Дата заснаваньня 1051
Вядомыя насельнікі
Статус частка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d]
Сайт Афіцыйны сайт
Кіева-Пячэрская ляўра на мапе Ўкраіны
Кіева-Пячэрская ляўра
Кіева-Пячэрская ляўра
Кіева-Пячэрская ляўра
Кіева-Пячэрская ляўра на Вікісховішчы

Кі́ева-Пячэ́рская ля́ўра (па-ўкраінску: Києво-Печерська лавра) — дзяржаўны музэйны комплекс у Кіеве, ва Ўкраіне. Адзін зь першых па часе стварэньня манастыроў у Кіеўскай Русі. Заснаваны ў 1051 годзе пры Яраславе Мудрым манахам Антоніем, родам зь Любеча. Сузаснавальнікамі Пячэрскага манастыра сталі адзін зь першых вучняў Антонія — Феадосій і бізантыец — Феафан Грэк. Князь Сьвятаслаў II Яраславіч падарыў манастыру плято над пячорамі, дзе пазьней вырасьлі выдатныя каменныя храмы, упрыгожаныя жывапісам, кельлі, крапасныя вежы й іншыя будынкі. З манастыром зьвязаныя імёны летапісца Нестара (аўтара «Аповесьці мінулых гадоў»), мастака Аліпія.

З 1592 па 1688 год быў стаўрапігіяй Канстантынопальскага Патрыярха; з 1688 году манастыр атрымаў статут ляўры[1] і стаў «стаўрапігіёнам царскім і патрыяршым Маскоўскім»; у 1786 годзе ляўра была падпарадкаваная кіеўскаму мітрапаліту, які стаў яе сьвяшчэннаархімандрытам.

У Бліжніх і Далёкіх пячорах Ляўры знаходзяцца мошчы лісьліўцаў Божых, таксама ў Ляўры ёсьць і пахаваньні парафіянаў (напрыклад, магіла Пятра Аркадзевіча Сталыпіна).

У наш час ніжняя Ляўра знаходзіцца ў вядзеньні Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхату), а верхняя Ляўра — у вядзеньні Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гісторыка-культурнага запаведніка.[2]

Крыніцы

  1. ^ Лавра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
  2. ^ Інфармацыя — Кіева-Пячэрскі запаведнік Архіўная копія ад 2012-11-28 г.

Вонкавыя спасылкі

Кіева-Пячэрская лаўрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў