Рамуальд Траўгут: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
|||
Радок 22: | Радок 22: | ||
== Паходжаньне і станаўленьне == |
== Паходжаньне і станаўленьне == |
||
Род Рамуальда паходзіць з [[Саксонія|Саксоніі]], што асеў у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у першай палове [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст]]. Дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня 1794 |
Род Рамуальда паходзіць з [[Саксонія|Саксоніі]], што асеў у [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у першай палове [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст]]. Дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня 1794 року]], паплечнік [[Тадэвуш Касьцюшка|Тадэвуша Касьцюшкі]]. Бацькі Людвіг і Алаіза з Блоцкіх трымалі маёнтак ў [[Шастакова (Берасьцейская вобласьць)|Шастакова]]. Найвялікшы ўплыў у выхаваньні Рамуальда аказала ягоная бабуля Юстына Блоцкая, якая выхоўвала яго ў духу патрыятызму. |
||
З [[1836]] па [[1842]] рок вучыцца ў [[Сьвіслацкая гімназія|Сьвіслацкай гімназіі]], якую |
З [[1836]] па [[1842]] рок вучыцца ў [[Сьвіслацкая гімназія|Сьвіслацкай гімназіі]], якую сканчвае з срэбным мэдалём. Спрабаваў паступіць ў пецярбурскі інстытут інжынэрнай камунікацыі, але інстытут быў рэарганізаваны і Рамуальд ня быў прыняты. Тады ён вырашае пайсьці на службу ў расейскую армію. |
||
Трагічныя рокі для Рамуальда выпадаюць на [[1859]] і [[1860]]. За кароткі прамежак часу сьмерць забірае спачатку ў лістападзе [[1859]] бабулю Юстыну, пасьля па чарзе паміраюць у кастрычніку дачка, у студзені [[1860]] жонка Ганна, у траўні – сын. Таксама памерлы ў лютым [[1860]]-га дзед Віталь Шуйскі (Witalis Szujski) |
Трагічныя рокі для Рамуальда выпадаюць на [[1859]] і [[1860]] гады. За кароткі прамежак часу сьмерць забірае спачатку ў лістападзе [[1859]] году бабулю Юстыну, пасьля па чарзе паміраюць у кастрычніку дачка, у студзені [[1860]] году жонка Ганна, у траўні – сын. Таксама памерлы ў лютым [[1860]]-га дзед Віталь Шуйскі (Witalis Szujski) пакідае Рамуальду ў спадчыну невялікі маёнтак ў Востраве (зараз [[Астроўе]]), што ля [[Кобрын]]ю. Там Траўгут знаёміцца з Антанінай Касцюшкоўнай (Antonine Kosciuszkowne), дачкой Аляксандра (быў паплечнікам Тадэвуша Касцюшкі) і каб забясьпечыць двух малых яе дачок, бярэ Антаніну сабе ў жонкі. Шлюб адбыўся [[13 чэрвеня]] [[1862]] року. У тым жа року ў званьні падпалкоўніка звольніўся з войска на пэнсію з правам нашэньня мундзіра і жалаваньнем 230 рублёў. Жыве у Востраве да самага пачатка паўстаньня. |
||
== Паўстаньне == |
== Паўстаньне == |
Вэрсія ад 00:13, 5 красавіка 2014
Рамуальд Людвікавіч Траўгут Romuald Traugutt | |
16 студзеня 1826 — 5 жніўня 1964 | |
Мянушка | Кракоўскі |
---|---|
Месца нараджэньня | Шастакова, Берасьцейскі павет |
Месца сьмерці | Варшава |
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя |
Званьне | падпалкоўнік (1845), генэрал (1863) |
Бітвы/войны | Рэвалюцыя 1948—1949 гадоў у Вугоршчыне, Крымская вайна, Паўстаньне 1863—1864 гадоў |
Рамуа́льд Тра́ўгут (па-польску: Romuald Traugutt; 16 студзеня 1826, в. Шастакова, Берасьцейскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 жніўня 1864, Варшава; Псэўданім: Кракоўскі) — генэрал, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў, адзін зь яго кіраўнікоў.
Паходжаньне і станаўленьне
Род Рамуальда паходзіць з Саксоніі, што асеў у Рэчы Паспалітай у першай палове XVIII ст. Дзед Якуб Траўгут быў удзельнікам паўстаньня 1794 року, паплечнік Тадэвуша Касьцюшкі. Бацькі Людвіг і Алаіза з Блоцкіх трымалі маёнтак ў Шастакова. Найвялікшы ўплыў у выхаваньні Рамуальда аказала ягоная бабуля Юстына Блоцкая, якая выхоўвала яго ў духу патрыятызму.
З 1836 па 1842 рок вучыцца ў Сьвіслацкай гімназіі, якую сканчвае з срэбным мэдалём. Спрабаваў паступіць ў пецярбурскі інстытут інжынэрнай камунікацыі, але інстытут быў рэарганізаваны і Рамуальд ня быў прыняты. Тады ён вырашае пайсьці на службу ў расейскую армію.
Трагічныя рокі для Рамуальда выпадаюць на 1859 і 1860 гады. За кароткі прамежак часу сьмерць забірае спачатку ў лістападзе 1859 году бабулю Юстыну, пасьля па чарзе паміраюць у кастрычніку дачка, у студзені 1860 году жонка Ганна, у траўні – сын. Таксама памерлы ў лютым 1860-га дзед Віталь Шуйскі (Witalis Szujski) пакідае Рамуальду ў спадчыну невялікі маёнтак ў Востраве (зараз Астроўе), што ля Кобрыню. Там Траўгут знаёміцца з Антанінай Касцюшкоўнай (Antonine Kosciuszkowne), дачкой Аляксандра (быў паплечнікам Тадэвуша Касцюшкі) і каб забясьпечыць двух малых яе дачок, бярэ Антаніну сабе ў жонкі. Шлюб адбыўся 13 чэрвеня 1862 року. У тым жа року ў званьні падпалкоўніка звольніўся з войска на пэнсію з правам нашэньня мундзіра і жалаваньнем 230 рублёў. Жыве у Востраве да самага пачатка паўстаньня.
Паўстаньне
У красавіку 1863 году ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. З кастрычніка 1863 кіраўнік Нацыянальнага ўраду ў Варшаве, фактычна дыктатар паўстаньня[1]. Арыштаваны 30 сакавіка 1864. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.
У 1928 у месцы Сьвіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе.
Крыніцы
- ^ Генадзь Кісялёў. Траўгут Рамуальд Людвікавіч // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 518
Літаратура
- Paniszewa H. Szlakiem Traugutta po Polesiu / H. Paniszewa // Echa Polesia.-2013.-№1 s.3-15
Вонкавыя спасылкі
- Рамуальд Траўгут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |