Мікола Чураба: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сіраціна0.
 
Радок 27: Радок 27:
У 1940, па сканчэньні інстытуту, быў накіраваны на працу ў [[Беласток]], дзе савецкая ўлада стварала мастацкі тэхнікум. Вёў мастацкія заняткі ў доме творчасьці, што па рынку Касьцюшкі.
У 1940, па сканчэньні інстытуту, быў накіраваны на працу ў [[Беласток]], дзе савецкая ўлада стварала мастацкі тэхнікум. Вёў мастацкія заняткі ў доме творчасьці, што па рынку Касьцюшкі.


З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|нямецка-савецкай вайны]] даводзілася зарабляць пілаваньнем дроваў, уборкай збожжа, капаньнем бульбы. Сьпяваў у хоры пры [[Беларускі камітэт|Беларускім камітэце]] ў Беластоку, быў адным зь лепшых ягоных тэнараў. Хор выконваў беларускія народныя песьні, езьдзіў па ўсёй [[Беластоцкая акруга|Беласточчыне]], 3 лютага 1943 року выступаў у [[Пружана|Пружане]]. Тут Мікола Чураба і пазнаёміўся з Тацянай Утгаф, свай будучай жонкай<ref>{{Артыкул|аўтар = Николай Александров.|загаловак = Счастливые. История одной любви|арыгінал = |спасылка = http://bk-brest.by/ru/10/favourites/165/|аўтар выданьня = |выданьне = [[Брестский курьер]]|тып = |месца = |выдавецтва = |год = 2 сакавіка 2010|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = }}</ref>. 19 траўня 1943 яны зьвянчаліся ў [[Прачысьценская царква (Пружаны)|Прачысьценскай царкве]]<ref>{{Спасылка|аўтар = Дарафей Фіёнік.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 15 кастрычніка 2011|url = http://samiosobie.info/articles.php?id_n=348&id=8|загаловак = Берасьцейская сустрэча|фармат = |назва праекту = Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny|выдавец = Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego|дата = 8 кастрычніка 2012|мова = |камэнтар = }}</ref> і засталіся жыць у Пружане.
З пачаткам [[Вялікая Айчынная вайна|нямецка-савецкай вайны]] даводзілася зарабляць пілаваньнем дроваў, уборкай збожжа, капаньнем бульбы. Сьпяваў у хоры пры [[Беларускі камітэт|Беларускім камітэце]] ў Беластоку, быў адным зь лепшых ягоных тэнараў. Хор выконваў беларускія народныя песьні, езьдзіў па ўсёй [[Беластоцкая акруга|Беласточчыне]], 3 лютага 1943 року выступаў у [[Пружана|Пружане]]. Тут Мікола Чураба і пазнаёміўся з Тацянай Утгаф, свай будучай жонкай<ref>{{Артыкул|аўтар = Николай Александров.|загаловак = Счастливые. История одной любви|арыгінал = |спасылка = http://bk-brest.by/ru/10/favourites/165/|аўтар выданьня = |выданьне = [[Брестский курьер]]|тып = |месца = |выдавецтва = |год = 2 сакавіка 2010|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = }}</ref>. 19 траўня 1943 яны зьвянчаліся ў [[Прачысьценская царква (Пружаны)|Прачысьценскай царкве]]<ref>{{Спасылка|аўтар = Дарафей Фіёнік.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = Дарафей Фіёнік|cуаўтары = |дата публікацыі = 15 кастрычніка 2011|url = http://samiosobie.info/articles.php?id_n=348&id=8|загаловак = Берасьцейская сустрэча|фармат = |назва праекту = Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny|выдавец = Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego|дата = 8 кастрычніка 2012|мова = |камэнтар = }}</ref> і засталіся жыць у Пружане.


Па вайне Мікола працаваў настаўнікам рысунку ў пружанскай школе, а ў 1946 сям’я пераехала ў [[Берасьце]]. Тут мастак уладкаваўся ў Дом народнай творчасьці і ў мастацкія майстэрні, адразу арганізаваў першую абласную выставу народнай творчасьці. Сьпяваў у царкоўным хоры.
Па вайне Мікола працаваў настаўнікам рысунку ў пружанскай школе, а ў 1946 сям’я пераехала ў [[Берасьце]]. Тут мастак уладкаваўся ў Дом народнай творчасьці і ў мастацкія майстэрні, адразу арганізаваў першую абласную выставу народнай творчасьці. Сьпяваў у царкоўным хоры.

Цяперашняя вэрсія на 13:58, 31 сакавіка 2014

Мікола Чураба
Дата нараджэньня 6 студзеня 1914
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Менск
Дата сьмерці 29 студзеня 1998
Месца сьмерці Нацыянальны сьцяг Беларусі Берасьце
Адукацыя Віцебскі мастацкі тэхнікум
Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава
Месца вучобы
Занятак станкавы жывапіс
станкавая і кніжная графіка
Месца працы
Жанры партрэт, пэйзаж, кніжная ілюстрацыя[d] і станковы жывапіс[d]

Міко́ла (Мікала́й Дзьмі́трыевіч) Чура́ба (6 студзеня [ст. ст. 24 сьнежня 1913] 1914, Менск — 29 студзеня 1998, Берасьце) — беларускі мастак.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Дзьмітры Васілевіч — галоўны бугальтар на пошце, маці сьпявала ў царкоўным хоры. У 1919 ці 1920 сям’я пераехала ў Клімавічы, дзе Мікола пайшоў у школу. Тут ён пачаў займацца сьпевамі ў прафэсара кансэрваторыі, які гатовы нават быў вучыць бясплатна, бо бацькі Міколы ня мелі на гэта сродкаў.

Тым ня меней, скончыўшы ў 1930 клімавіцкую сямігодку, Мікола Чураба паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум, а ў 1933 — у Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава, дзе вучыўся ва Ўладзімера Фаворскага, Паўла Паўлінава, Канстанціна Істоміна. Сваю дыплёмную працу — ілюстрацыі да раману Мікалая Астроўскага «Народжаныя бурай» — выканаў у тэхніцы літаграфіі.

У 1940, па сканчэньні інстытуту, быў накіраваны на працу ў Беласток, дзе савецкая ўлада стварала мастацкі тэхнікум. Вёў мастацкія заняткі ў доме творчасьці, што па рынку Касьцюшкі.

З пачаткам нямецка-савецкай вайны даводзілася зарабляць пілаваньнем дроваў, уборкай збожжа, капаньнем бульбы. Сьпяваў у хоры пры Беларускім камітэце ў Беластоку, быў адным зь лепшых ягоных тэнараў. Хор выконваў беларускія народныя песьні, езьдзіў па ўсёй Беласточчыне, 3 лютага 1943 року выступаў у Пружане. Тут Мікола Чураба і пазнаёміўся з Тацянай Утгаф, свай будучай жонкай[1]. 19 траўня 1943 яны зьвянчаліся ў Прачысьценскай царкве[2] і засталіся жыць у Пружане.

Па вайне Мікола працаваў настаўнікам рысунку ў пружанскай школе, а ў 1946 сям’я пераехала ў Берасьце. Тут мастак уладкаваўся ў Дом народнай творчасьці і ў мастацкія майстэрні, адразу арганізаваў першую абласную выставу народнай творчасьці. Сьпяваў у царкоўным хоры.

Сябра Саюзу мастакоў СССР з 1947 року.

У 1966—1982 — выкладчык (з 1972 дацэнт) Берасьцейскага інжынэрна-будаўнічага інстытута.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працаваў у станкавым жывапісе ў жанрах карціны, партрэту, пэйзажу.

Вядомыя творы: «Док рыбкалгаса» (1937), трыптых «Абарона Берасьцейскай крэпасьці» (1949), «Маё роднае Берасьце» (1958), «Якуб Колас у дзяцінстве» (1959), «Партрэты герояў Берасьцейскай крэпасьці» (1965).

Таксама працаваў у станкавай і кніжнай графіцы, м. інш. аздабляў «Новую зямлю» Якуба Коласа (1958).

Працы Міколы Чурабы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі, краязнаўчых музэях у Берасьці й Пінску, у прыватных калекцыях.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Николай Александров. Счастливые. История одной любви // Брестский курьер. — 2 сакавіка 2010.
  2. ^ Дарафей Фіёнік. (15 кастрычніка 2011) Берасьцейская сустрэча Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny. Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego. Праверана 8 кастрычніка 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]