Кастусь Езавітаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д націскі
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 43: Радок 43:
У [[1919]]—[[1920]] гадох быў кіраўніком [[Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі]]. Наладзіў дыпляматычныя стасункі беларускага ўраду з урадамі [[Украіна|Ўкраіны]], [[Летува|Летувы]], [[Латвія|Латвіі]], [[Эстонія|Эстоніі]] і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], зьвяртаўся з прозьбай аб ваеннай дапамозе да ўраду [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраеньне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]]. У траўні [[1920]] «за выдатную працу на карысьць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званьне [[генэрал-маёр]]а.
У [[1919]]—[[1920]] гадох быў кіраўніком [[Вайскова-дыпляматычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі|Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі]]. Наладзіў дыпляматычныя стасункі беларускага ўраду з урадамі [[Украіна|Ўкраіны]], [[Летува|Летувы]], [[Латвія|Латвіі]], [[Эстонія|Эстоніі]] і [[Фінляндыя|Фінляндыі]], зьвяртаўся з прозьбай аб ваеннай дапамозе да ўраду [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраеньне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]]. У траўні [[1920]] «за выдатную працу на карысьць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званьне [[генэрал-маёр]]а.


У [[1921]]—[[1944]] гадох жыў у [[Рыга|Рызе]], узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне ў Рызе. Дзякуючы Езавітаву беларуская супольнасьць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Ён быў намесьнікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў [[Латгалія|Латгаліі]], узначальваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Праскай і Бэрлінскай палітычных канферэнцыях. Рэдагаваў газэту «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі (у 1924, 1930, 1933 і 1935).
У [[1921]]—[[1944]] гадох жыў у [[Рыга|Рызе]], узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне ў Рызе. Дзякуючы Езавітаву беларуская супольнасьць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Ён быў намесьнікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў [[Латгалія|Латгаліі]], узначальваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Праскай і Бэрлінскай палітычных канфэрэнцыях. Рэдагаваў газэту «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі (у 1924, 1930, 1933 і 1935).


У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім кангрэсе]] быў абраны ў склад [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускай Цэнтральнай Рады]], у [[1945]] годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы [[СМЕРШ]]ам у красавіку 1945 года. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі [[23 траўня]] [[1946]], паводле іншых зьвестак расстраляны.
У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім кангрэсе]] быў абраны ў склад [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускай Цэнтральнай Рады]], у [[1945]] годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы [[СМЕРШ]]ам у красавіку 1945 году. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі [[23 траўня]] [[1946]], паводле іншых зьвестак расстраляны.


== Творчасьць ==
== Творчасьць ==

Вэрсія ад 17:24, 24 лютага 2014

Кастусь Езавітаў
Міністар па вайсковых справах БНР
21 лютага 1918 — травень 1918
Вайсковы міністар ва ўрадзе Беларускай Цэнтральнай Рады
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 лістапада 1893
Дзьвінск, Расейская імпэрыя
Памёр: 23 траўня 1946
Менск, БССР
Партыя: Беларуская сацыялістычная грамада
Адукацыя:

Касту́сь Бары́савіч Езаві́таў (17 лістапада [ст. ст. 5 лістапада] 1893, Дзьвінск, цяпер Латвія — 23 траўня 1946, НКУС БССР, Менск, СССР) — беларускі палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч, публіцыст, перакладчык, пэдагог. Псэўданім і крыптанімы: Кастусёнак; К-нак; К. Е.; К. Ез.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і кадравага афіцэра. У 1916 годзе скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскае ваеннае вучылішча. У 1913 стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У Першую сусьветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную і арганізацыйную работу сярод салдатаў-беларусаў Паўночнага фронту. Быў абраны намесьнікам старшыні Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады. У лютым 1918 стаў камэндантам Менску. За ўдзел у працы Першага Ўсебеларускага кангрэсу і дзейнасьць па стварэньні беларускага войска ў студзені 1918 быў арыштаваны ВЧК, але здолеў уцячы.

Пасьля адступленьня бальшавікоў быў прызначаны камэндантам Менску і Менскага гарнізону. 25 сакавіка 1918 удзельнічаў у абвяшчэньні БНР, уваходзіў у склад Рады. Займаў пасаду народнага сакратара па вайсковых справах (міністра абароны).

У 19191920 гадох быў кіраўніком Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. Наладзіў дыпляматычныя стасункі беларускага ўраду з урадамі Ўкраіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, зьвяртаўся з прозьбай аб ваеннай дапамозе да ўраду ЗША. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраеньне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса С. Булак-Балаховіча. У траўні 1920 «за выдатную працу на карысьць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званьне генэрал-маёра.

У 19211944 гадох жыў у Рызе, узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднаньне ў Рызе. Дзякуючы Езавітаву беларуская супольнасьць тут сталася, бадай, найлепш арганізаванай за межамі БССР. Ён быў намесьнікам старшыні таварыства «Бацькаўшчына» ў Латгаліі, узначальваў беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў, навукова-краязнаўчае. Браў удзел у Праскай і Бэрлінскай палітычных канфэрэнцыях. Рэдагаваў газэту «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі (у 1924, 1930, 1933 і 1935).

У Другую сусьветную вайну займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, у 1945 годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы СМЕРШам у красавіку 1945 году. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі 23 траўня 1946, паводле іншых зьвестак расстраляны.

Творчасьць

Езавітаў напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, беларусазнаўстве, аўтар лірычных вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. Меў багаты кнігазбор, падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы Максіма Багдановіча.

Літаратура

  • Герасімаў В. Да праўды светлай, братка, йдзі!. — Полымя №2. — 1994.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Міхнюк У., Паўлаў Я. Канстанцін Езавітаў: матэрыялы да біяграфіі. — Маладосць №1. — 1995.
  • Чэмер А. [Анішчык А.] Партрэты. — Вільня: 2001.

Вонкавыя спасылкі

Кастусь Езавітаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў