Акіянія: розьніца паміж вэрсіямі
выпраўленьне спасылак |
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
== Насельніцтва == |
== Насельніцтва == |
||
Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек ([[1993]]), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены выспы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² ([[Тонга]] (500 чал/км²), [[Науру]] (476), [[Маршалавы выспы]] (287), [[Гуам]] (257), [[Амэрыканскае Самоа]] (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: [[Папуа-Новая Гвінэя]] (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. [[Карэнныя жыхары]]: [[папуасы]] (каля 3,1 млн чал.), [[меланэзійцы]] (каля 1 млн чал.), [[палінэзійцы]] (каля 870 |
Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек ([[1993]]), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены выспы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² ([[Тонга]] (500 чал/км²), [[Науру]] (476), [[Маршалавы выспы]] (287), [[Гуам]] (257), [[Амэрыканскае Самоа]] (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: [[Папуа-Новая Гвінэя]] (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. [[Карэнныя жыхары]]: [[папуасы]] (каля 3,1 млн чал.), [[меланэзійцы]] (каля 1 млн чал.), [[палінэзійцы]] (каля 870 тысячаў чал.), [[мікранэзійцы]] (каля 180 тыс. чал.) |
||
== Гаспадарка == |
== Гаспадарка == |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
== Эканоміка == |
== Эканоміка == |
||
Большасьць крінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што зьвязана |
Большасьць крінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што зьвязана зь некалькімі прычынамі: абмежаванасьцю прыродных багацтваў, оддаленасьцю ад сусьветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краінаў. |
||
Аснову эканомікі большасьці краінаў Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасьць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культураў выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, |
Аснову эканомікі большасьці краінаў Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасьць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культураў выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, зьлебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і ня маючы буйнога рабалавецкага флёта, урады крінаў Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права вылава рыбы судам іншых дзяржаваў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горнадабывальная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Папуа — новай Гвінэі, Наўру, Новай Каледоніі, Новай Зэляндыі. |
||
Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сэктары. У апошні час праводзіцца мера па разьвіцьці турыстычнага сэктара эканомікі. |
Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сэктары. У апошні час праводзіцца мера па разьвіцьці турыстычнага сэктара эканомікі. |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
Радок 64: | Радок 64: | ||
[[Катэгорыя:Акіянія| ]] |
[[Катэгорыя:Акіянія| ]] |
||
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]] |
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]] |
||
{{Link FA|krc}} |
{{Link FA|krc}} |
Вэрсія ад 15:25, 21 лютага 2014
Акія́нія — агульная назва выспаў Ціхага акіяна, якія разам з Аўстраліяй ствараюць частку сьвету, якая называецца Аўстралія і Акіянія.
Знаходжаньне
Плошча паверхні Акіяніі складае 1,25 млн км². У заходняй частцы знаходзяцца кантынэнтальныя выспы, у астатніх частках у асноўным вульканічныя і каралавыя выспы. Актыўныя вульканы Руапэху, Раторуа і іншыя, таксама шмат гейзэраў і гарачых крыніцаў. На некаторых архіпэлягах, якія суседнічаюць з акіянічнымі разломамі, часта здараюцца землятрусы. Над Каралінскімі выспамі і паўднёвай Палінэзіяй утвараюцца трапічныя цыклёны. Большасьць выспаў пакрыта вечназялёнымі трапічнымілясамі, а каралавыя выспы зарасьцямі какосавых пальмаў.
Найбуйнейшыя выспы Акіяніі: Новая Гвінэя, Паўднёвая выспа (Новая Зэляндыя), Паўночная выспа (Новая Зэляндыя), Новая Брытанія, Новая Ірляндыя, Новая Каледонія і г. д.
Насельніцтва
Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек (1993), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены выспы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² (Тонга (500 чал/км²), Науру (476), Маршалавы выспы (287), Гуам (257), Амэрыканскае Самоа (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: Папуа-Новая Гвінэя (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. Карэнныя жыхары: папуасы (каля 3,1 млн чал.), меланэзійцы (каля 1 млн чал.), палінэзійцы (каля 870 тысячаў чал.), мікранэзійцы (каля 180 тыс. чал.)
Гаспадарка
На выспах Акіяніі вырошчваюць: какосавыя пальмы, цукровы трысьнёг, бананы, ананасы, хлебнае дрэва і ў нязначнай колькасьці каву, какаву, каўчук. Насельніцтва таксама займаецца лоўляй рыбы і чарапах. З карысных выкапняў здабываюць кобальт, нікель (Новая Каледонія), медзь, золата (Боўганвіл), фасфаты (Науру) і гуана. Выспы Акіяніі граюць значную ролю ў марской і лётнай навігацыі. Найвялікшыя марскія порты: Оклэнд, Вэлінгтон, Літлтон, Нумеа, Сува, Ганалулу, Пага Пага, Рагатонга, Папііці, Маданг, Порт Морсьбі, Порт Віла; найвялікшыя аэрапорты: Ганалулу, Ніндзі, Оклэнд, Вэлінгтон, Крыстчарч, Пага Пага, Папііці, Нумеа. Усё большую частку мясцовай гаспадаркі займае турыстычны бізнэс, які наібольш разьвіты на Гаваях і ў Новай Зэляндыі.
Гісторыя
У XVI стагодзьдзі большая частка выспаў Акеаніі належыла Гішпаніі і Партугаліі. У XVII стагодзьдзі ў рэгіён праніклі галяндцы, французы і англічане, а ў XIX стагодзьдзі немцы і амэрыканцы. У канцы XIX стагодзьдзя ўсе выспы Акіяніі былі калянізаваныя эўрапейскімі краінамі і Злучанымі Штатамі. У 1907 годзе атрымала незалежнасьць першая краіна Акіяніі — Новая Зэляндыя (да гэтага часу брытанскі дамініён). Падчас Першай сусьветнай вайны нямецкія выспы былі заняты Аўстраліяй, Новай Зэляндыяй і Японіяй, у 1919 годзе афіцыйна яны сталі тэрыторыямі кіраванымі Лігай Нацыяў. Падчас Другой сусьветнай вайны тэрыторыя Акіяніі зьяўлялася арэнай баявых дзеяньняў паміж амэрыканскім і японскім войскамі. Пасьля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе яе тэрыторыя, падлеглая ААН, трапіла пад кіраўніцтва ЗША. У пасьляваенны час большасьць залежных тэрыторыяў атрымала незалежнасьць: Заходняе Самоа (1962), Науру (1968), Тонга і Фіджы (1970), Папуа-Новая Гвінэя (1975), Саламонавы выспы і Тувалу (1978), Кірыбаці (1979), Фэдэрацыя Мікранэзіі і Маршалавы выспы(1994). Іншыя тэрыторыі (Ніуе, Выспы Кука, Паўночныя Марыяны, Гуам) маюць шырокую аўтаномію.
Падзел на рэгіёны
Акіянія дзеліцца на чатыры часткі:
- Меланэзія — 925 тыс. км², 6,65 млн чал. (Новая Гвінэя, Архіпэляг Бісмарка, Саламонавы выспы, Санта Круз, Новыя Гібрыды, Новая Каледонія, Фіджы);
- Мікранэзія — 2,7 тыс. км², 0,45 млн чал. (Марыяны, Караліны, Маршалавы выспы, Науру, Банаба);
- Палінэзія — 25,8 тыс. км², 1,7 млн чал. (Гаваі, выспы Лін, выспы Фэнікс, выспы Такелаў, выспы Эліс, Самоа, Тонга, выспы Кука, Ніуе, выспы Тубуаі, выспы Садружнасьці, Туамоту, выспы Гамбіера, Маркізы, выспа Пасхі);
- Новая Зэляндыя — 270 тыс. км², 3,5 млн чал.
Палітычны падзел Акіяніі (без Гаваеў — ЗША і заходняй часткі выспы Новая Гвінэя — Інданэзія):
- незалежныя краіны: Фэдэрацыя Мікранэзіі, Фіджы, Кірыбаці, Науру, Новая Зэляндыя, Палаў, Папуа-Новая Гвінэя, Самоа, Тонга, Тувалу, Вануату, Маршалавы выспы, Саламонавы выспы;
- кантроль Аўстраліі: Норфалк, выспа Нараджэньня, Какосавыя выспы;
- кантроль Вялікабрытаніі: Піткэрн;
- кантроль Францыі: Новая Каледонія, Француская Палінэзія, Валіс і Футуна;
- кантроль Новай Зэляндыі: Ніуе, Такелаў, выспы Кука;
- кантроль ЗША: Гуам, Паўночныя Марыяны, Мідвэй, Амэрыканскае Самоа, Уэйк.
Эканоміка
Большасьць крінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што зьвязана зь некалькімі прычынамі: абмежаванасьцю прыродных багацтваў, оддаленасьцю ад сусьветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краінаў.
Аснову эканомікі большасьці краінаў Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасьць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культураў выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, зьлебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і ня маючы буйнога рабалавецкага флёта, урады крінаў Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права вылава рыбы судам іншых дзяржаваў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горнадабывальная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Папуа — новай Гвінэі, Наўру, Новай Каледоніі, Новай Зэляндыі.
Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сэктары. У апошні час праводзіцца мера па разьвіцьці турыстычнага сэктара эканомікі.
Літаратура
- На расейскай мове
- Белоусова Л. С., Денисова Л. В. Редкие растения мира. М.: Лесная промышленность, 1983. // Редкие растения. Океания. [1]
- Вольневич, Януш. Черный архипелаг. М.: Наука, 1981. [2]
- Малаховский К. В.. Остров райских птиц. История Папуа Новой Гвинеи. М.: Наука, 1976. [3]
- Путилов Б.Н. Песни Южных морей. М.: Наука, 1978. [4]
- Стингл М. Последний рай. — Москва: Правда, 1985. [5]
- Стингл М. По незнакомой Микронезии. — Москва: Правда, 1985. [6]
- Стингл М. Чёрные острова. — Москва: Правда, 1985. [7]
- Стингл М. Очарованные Гавайи. — Москва: Правда, 1985. [8]
- Те Ранги Хироа. Мореплаватели солнечного восхода. [9] англ. версия (оригинал)
- Всемирная история. Энциклопедия. Том 5. Глава XIV. Народы Австралии и Океании к началу европейской колонизации / Издательство социально-экономической литературы, М.: 1958. [10]
- Образ Н. Н. Миклухо-Маклая в мифологии папуасов Новой Гвинеи // Сборник «Смыслы мифа: мифология в истории и культуре» (в соавторстве с Бутиновым Н. А.). — Серия «Мыслители». Выпуск № 8 — СПб.: Издательство Санкт-Петербургское философское общество, 2001. — C. 300. [11]
- Игнатьев Г. М. Тропические острова Тихого океана. М., «Мысль», 1979. 270 с.
Вонкавыя спасылкі
Акіянія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў