Юрка Віцьбіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб'яднаньня Ўзвышша у [[:Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднаньня «Ўзвышша...
д выпраўленьне парамэтраў шаблёну
Радок 7: Радок 7:
|Імя пры нараджэньні = Серафім Шчарбакоў
|Імя пры нараджэньні = Серафім Шчарбакоў
|Псэўданімы = Юрка Стукаліч, Алесь Крыжаніч
|Псэўданімы = Юрка Стукаліч, Алесь Крыжаніч
|Нарадзіўся = {{Нарадзіўся|2|6|1905|0|1}}<br />[[Веліж]], [[Віцебская губернія|Віцебскай губ.]], [[Беларусь]], [[Расейская імпэрыя]]
|Дата нараджэньня = {{Нарадзіўся|2|6|1905|0|1}}
|Месца нараджэньня = [[Веліж]], [[Віцебская губернія|Віцебскай губ.]], [[Беларусь]], [[Расейская імпэрыя]]
|Памёр = {{Памёр|6|1|1975}}<br />[[Саўт-Рывер]], [[штат Нью-Джэрсі|Нью-Джэрсі]], [[ЗША]]
|Дата сьмерці = {{Памёр|6|1|1975}}
|Месца сьмерці = [[Саўт-Рывер]], [[штат Нью-Джэрсі|Нью-Джэрсі]], [[ЗША]]
|Грамадзянства =
|Грамадзянства =
|Род дзейнасьці = празаік, паэт, публіцыст
|Род дзейнасьці = празаік, паэт, публіцыст

Вэрсія ад 20:28, 16 лютага 2014

Юрка Віцьбіч
Георгій Шчарбакоў
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Серафім Шчарбакоў
Псэўданімы Юрка Стукаліч, Алесь Крыжаніч
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1905
Веліж, Віцебскай губ., Беларусь, Расейская імпэрыя
Памёр 6 студзеня 1975
Саўт-Рывер, Нью-Джэрсі, ЗША
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт, публіцыст
Гады творчасьці 19291975
Мова беларуская мова
Дэбют «Млынова Рука» // часопіс «Узвышша», 1929
Творы ў Вікікрыніцах

Юрка Віцьбіч (таксама Юрка Стукаліч, Алесь Крыжаніч; сапраўднае імя — Серафім Шчарбакоў; 2 чэрвеня 1905 — 6 студзеня 1975) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, краязнаўца, папулярызатар гісторыі Беларусі і дзеяч эміграцыі ў Амэрыцы.

Юрка Віцьбіч - Мы Дойдзем!, 1975

Нарадзіўся ў Вяліжы Віцебскай губэрні. Яго бацька быў праваслаўным святаром, маці — настаўніцай. Cкончыў педтэхнікум, год служыў у Чырвонай Арміі. У 1920-х гг. будучы пісьменнік скіраваўся ў Маскву, дзе працаваў на будоўлі, а ў 1922—1933 гг. — на хімічных заводах. Першае апавяданьне выйшла ў 1929 г. на старонках «Узвышша». У 1932 г. выйшла кніга прозы «Сьмерць Ірмы Лаймінг». У 1937 г. выйшла другая кніга прозы «Формула супраціўленьня касьцей».

Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у культурным жыцьці Беларусі, у 1943 годзе перавёз зь Віцебску ў Полацак парэшткі Эўфрасіньні Полацкай. У 1944 годзе Юрка Віцьбіч разам з Беларускай Цэнтральнай Радай выехаў у Германію. Выступаў на Радыё Свабода. 5 студзеня 1945 года заснаваў літаратурную суполку «Шыпшына», друкаваў аднайменны часопіс(выйшла 10 нумароў, апошні-у 1950). Арганізаваў выданьне часапісу «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі», рэдагаваў «Беларускі голас». У 1956 г. у Мюнхене Юрка Віцьбіч здолеў выдаць кнігу-нарыс «Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман».

Юрка Віцьбіч друкаваўся ў рускамоўнай газеце «Новое русское слово», быў яе шматгадовым аўтарам. За гэта яго шмат хто з беларусаў крытыкаваў. Але Віцьбіч быў адным з першых, хто знаёміў чытачоў «Нового русского слова» з беларускай нацыянальнай ідэяй, таксама бараніў погляды беларусаў, якія імкнуліся аднавіць незалежнасць Беларусі. У 1975 г., пасля смерці пісьменніка, у Нью-Ёрку Фонд імя Пётры Крэчэўскага выдаў кнігу «Мы дойдзем!». У кнігу ўвайшлі і публікацыі з «Нового русского слова».[1]

Вядомы беларускі паэт-эмігрант Алесь Салавей пісаў:

« Віцьбіч з’яўляецца чалавекам, які больш як хто іншы аддаў сілаў, думкі і крыві за беларускую справу. Адмаўляць сёньня Юрку Віцьбіча як пісьменьніка — значыць рабіць пагром на беларускай літаратуры на эміграцыі. »

Бібліяграфія

  • Сьмерць Ірмы Лаймінг, 1932
  • Формула супраціўленьня касьцей, 1937
  • Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман, 1956
  • Мы дойдзем!, 1975(на рускай мове), ЗША
  • Антыбальшавіцкія паўстаньні ў Беларусі, 1996, ЗША

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі