Тэрпэноіды: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 10: Радок 10:
{{Крыніцы}}
{{Крыніцы}}


[[Катэгорыя:Тэрпэны і тэрпэноіды]]
[[Катэгорыя:Тэрпэны й тэрпэноіды]]

Вэрсія ад 22:35, 5 лютага 2014

Тэрпэноіды — кісьляродзьмяшчальныя арганічныя злучэньні (як правіла, прыроднага паходжаньня), вугляродны шкілет якіх утвораны з ізапрэнавых зьвёнаў. Тэрпэноіды зьяўляюцца вытворнымі тэрпэнаў(ru), у некаторых выпадках іх вугляродны шкілет можа ўтварыцца з поліізапрэнавых структур шляхам перамяшчэньня або страты вугляроднага фрагмэнта, звычайна мэтыльнай групы[1].

Асаблівасьці будовы малекул тэрпэноідаў прыводзяць да прыкметнага іх адрозьненьня ад іншых арганічных злучэньняў падвышанай лябільнасьцю(ru), схільнасьцю да ізамэрацыі, цыклізацыі і полімерызацыі. Ізамэрызацыя(ru) і трансфармацыя нярэдка праходзіць у мяккіх умовах, пад дзеяньнем сьвятла, кісьляроду паветра, пароў вады і т. п. З-за лёгкай перагрупоўкі вугляроднага шкілета тэрпеноідаў расейскі навуковец Я. Вагнер(ru) назваў іх «хімічнымі хамэлеонамі».

Тэрпэноіды зьяўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абменных працэсаў, якія праходзяць у расьлінах. Некаторыя тэрпэноіды рэгулююць актыўнасьць генаў расьлін, удзельнічаюць у фотахімічных(ru) рэакцыях. Вугляродныя ланцугі шэрагу тэрпэноідаў зьяўляюцца ключавымі прамежкавымі прадуктамі ў біясынтэзе стэроідных гармонаў, халестэрыну, фэрмэнтаў, вітамінаў Д, Е, К, жоўцевых кіслот.

Расьлінныя тэрпэноіды маюць шырокі спэктар біялягічнага дзеяньня і таму ўяўляюць цікавасьць для пошуку новых лекавых прэпаратаў.

Крыніцы