Наркамаўка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Нэўтральнасьць спадарства , дапаўненьне з крыніца — ru:Тарашкевица#.D0.A0.D0.B5.D1.84.D0.BE.D1.80.D0.BC.D0.B0 1933 .D0.B3.D0.BE.D0.B4.D0.B0, вікіфікацыя
д пунктуацыя
Радок 2: Радок 2:
'''Белару́скі афіцы́йны пра́вапіс'''{{Заўвага|У адрозьненьне ад [[Беларускі клясычны правапіс|беларускага клясычнага првапісу]], т. зв. «тарашкевіцы».}}<ref name=BKP>[[БКП]]. [http://pravapis.info/books/pravapis2005.html#h2_0_2 Два правапісныя стандарты].</ref>, таксама '''нарка́маўка''', '''нарко́маўка''' — варыянт правапісу [[беларуская мова|беларускае мовы]], які бярэ адлік пасьля [[рэформа беларускага правапісу 1933 году|палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году]], замацаваны ў далейшых афіцыйных зводах правілаў ([[1934]] і [[1956]] гг. у [[БССР]]; і [[2008]] г. у [[Рэспубліка Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]]).
'''Белару́скі афіцы́йны пра́вапіс'''{{Заўвага|У адрозьненьне ад [[Беларускі клясычны правапіс|беларускага клясычнага првапісу]], т. зв. «тарашкевіцы».}}<ref name=BKP>[[БКП]]. [http://pravapis.info/books/pravapis2005.html#h2_0_2 Два правапісныя стандарты].</ref>, таксама '''нарка́маўка''', '''нарко́маўка''' — варыянт правапісу [[беларуская мова|беларускае мовы]], які бярэ адлік пасьля [[рэформа беларускага правапісу 1933 году|палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году]], замацаваны ў далейшых афіцыйных зводах правілаў ([[1934]] і [[1956]] гг. у [[БССР]]; і [[2008]] г. у [[Рэспубліка Беларусь|Рэспубліцы Беларусь]]).


Сама назва «наркамаўка» паходзіць ад слова «наркамат» — «народны камісарыят» (найменьне міністэрства ў БССР) і мае пакрэсьліваць факт прыняцьця новай беларускай граматыкі 1933 году Саўнаркамам БССР без грамадзкага ды навуковага абмеркаваньня.<ref name="zs">[[Зьміцер Саўка]]. [http://arche.by/by/9/10/204/ Мазаічная артаграфія] // Часопіс «[[Arche]]», [[16 сьнежня]] [[2008]]</ref><ref name="klimaw-2004">[[Ігар Клімаў|Клімаў І.]] [http://mab.org.by/materyjaly/publikacyi/dva-standarty-bielaruskaj-litaraturnaj-movy Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»</ref> Акрамя гэтага, дадзеную граматыку крытыкуюць за наўмыснае штучнае набліжэньне беларускай мовы да расейскай<ref name="zs2" /><ref name=Panou />. Адзначаецца, што пасродкам яе ў беларускую мову было ўведзена больш за «30 фанэтычных і марфалягічынх асаблівасьцяў, уласьцівых расейскай мове»<ref>[[Ніна Баршчэўская]]. [http://kamunikat.org/download.php?item=482-6.pdf&pubref=482 Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы]. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. С. 368</ref><ref>Традыцыя такой крытыкі была распачатая брашурай [[Я. Станкевіч]]а «Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР», Вільня, 1936. Гл. таксама: [http://homoliber.org/rp030114.html Татьяна Амосова. Репрессивная политика Советской власти в Беларуси].</ref>. Разам з тым пачынаючы з 1957 году афіцыйная артаграфія беларускай мовы паступова набывае рысы тарашкевіцы й эвалюцыянуе ў бок стандарту клясычнага правапісу <ref name=BKP />.
Сама назва «наркамаўка» паходзіць ад слова «наркамат» — «народны камісарыят» (найменьне міністэрства ў БССР) і мае пакрэсьліваць факт прыняцьця новай беларускай граматыкі 1933 году Саўнаркамам БССР без грамадзкага ды навуковага абмеркаваньня.<ref name="zs">[[Зьміцер Саўка]]. [http://arche.by/by/9/10/204/ Мазаічная артаграфія] // Часопіс «[[Arche]]», [[16 сьнежня]] [[2008]]</ref><ref name="klimaw-2004">[[Ігар Клімаў|Клімаў І.]] [http://mab.org.by/materyjaly/publikacyi/dva-standarty-bielaruskaj-litaraturnaj-movy Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»</ref> Акрамя гэтага, дадзеную граматыку крытыкуюць за наўмыснае штучнае набліжэньне беларускай мовы да расейскай<ref name="zs2" /><ref name=Panou />. Адзначаецца, што пасродкам яе ў беларускую мову было ўведзена больш за «30 фанэтычных і марфалягічынх асаблівасьцяў, уласьцівых расейскай мове»<ref>[[Ніна Баршчэўская]]. [http://kamunikat.org/download.php?item=482-6.pdf&pubref=482 Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы]. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. С. 368</ref><ref>Традыцыя такой крытыкі была распачатая брашурай [[Я. Станкевіч]]а «Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР», Вільня, 1936. Гл. таксама: [http://homoliber.org/rp030114.html Татьяна Амосова. Репрессивная политика Советской власти в Беларуси].</ref>. Разам з тым пачынаючы з 1957 году афіцыйная артаграфія беларускай мовы паступова набывае рысы тарашкевіцы й эвалюцыянуе ў бок стандарту клясычнага правапісу<ref name=BKP />.


Уласна тэрмін ''наркомаўка'' быў ўведзены ў навуковы ўжытак [[Зьміцер Саўка|З. Саўкам]]<ref name="zapr">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудскі С.]] Варыянтнасць у беларускай літаратурнай мове // IV летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры (5-19 ліпеня 1999 г.): Лекцыі. Мінск, 1999. С. 20-26.</ref>. Пры гэтым існавалі і іншыя прапановы для пазначэньня гэтага правапісу — ''парэформенны'' ці ''рэфармаваны''<ref>Жураўскі А. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1993. / згодна з [http://mab.org.by/materials/publ/klimau_standards.php Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»]</ref>, а таксама ''чарнушэвіца''<ref name="zapr"/> ([[Аляксандар Чарнушэвіч|А. Чарнушэвіч]] быў у [[1933]] г. наркамам асьветы БССР)
Уласна тэрмін ''наркомаўка'' быў ўведзены ў навуковы ўжытак [[Зьміцер Саўка|З. Саўкам]]<ref name="zapr">[[Сяргей Запрудзкі|Запрудскі С.]] Варыянтнасць у беларускай літаратурнай мове // IV летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры (5-19 ліпеня 1999 г.): Лекцыі. Мінск, 1999. С. 20-26.</ref>. Пры гэтым існавалі і іншыя прапановы для пазначэньня гэтага правапісу — ''парэформенны'' ці ''рэфармаваны''<ref>Жураўскі А. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1993. / згодна з [http://mab.org.by/materials/publ/klimau_standards.php Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»]</ref>, а таксама ''чарнушэвіца''<ref name="zapr"/> ([[Аляксандар Чарнушэвіч|А. Чарнушэвіч]] быў у [[1933]] г. наркамам асьветы БССР)

Вэрсія ад 15:46, 27 студзеня 2014

Белару́скі афіцы́йны пра́вапіс[a][1], таксама нарка́маўка, нарко́маўка — варыянт правапісу беларускае мовы, які бярэ адлік пасьля палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году, замацаваны ў далейшых афіцыйных зводах правілаў (1934 і 1956 гг. у БССР; і 2008 г. у Рэспубліцы Беларусь).

Сама назва «наркамаўка» паходзіць ад слова «наркамат» — «народны камісарыят» (найменьне міністэрства ў БССР) і мае пакрэсьліваць факт прыняцьця новай беларускай граматыкі 1933 году Саўнаркамам БССР без грамадзкага ды навуковага абмеркаваньня.[2][3] Акрамя гэтага, дадзеную граматыку крытыкуюць за наўмыснае штучнае набліжэньне беларускай мовы да расейскай[4][5]. Адзначаецца, што пасродкам яе ў беларускую мову было ўведзена больш за «30 фанэтычных і марфалягічынх асаблівасьцяў, уласьцівых расейскай мове»[6][7]. Разам з тым пачынаючы з 1957 году афіцыйная артаграфія беларускай мовы паступова набывае рысы тарашкевіцы й эвалюцыянуе ў бок стандарту клясычнага правапісу[1].

Уласна тэрмін наркомаўка быў ўведзены ў навуковы ўжытак З. Саўкам[8]. Пры гэтым існавалі і іншыя прапановы для пазначэньня гэтага правапісу — парэформенны ці рэфармаваны[9], а таксама чарнушэвіца[8] (А. Чарнушэвіч быў у 1933 г. наркамам асьветы БССР)

У 2008 годзе IANA вылучыла для наркамаўкі асобны моўны падтэг «1959acad[b]» (поўнае пазначэньне: be-1959acad)[10] з мэтай адрозьненьня яе ад іншых правапісаў беларускай мовы, якія ўсе ахопліваюцца моўным тэгам «be», у прыватнасьці — ад тарашкевіцы, якая таксама мае свой падтэг «tarask».

Гісторыя

Палітычная рэформа беларускага правапісу

Асноўны артыкул: Рэформа беларускага правапісу 1933 году

Рэформу беларускага правапісу 1933 году не вызналі беларускія навуковыя і культурна-асьветніцкія арганізацыі ў Заходняй Беларусі (напрыклад, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні на сваім надзвычайным паседжаньні 31 кастрычніка 1933 г. прыняло рэзалюцыю супраць рэформы, дзе паказала яе русіфікацыйную скіраванасьць і слабы навуковы падмурак), беларускія цэнтры ў Латвіі, Празе і Бэрліне[3] з наступных прычынаў:


« Пастанова СНК сімвалізавала для сучаснікаў неадхільную волю наблізіць беларускую мову да расійскай «любой цаной». »

Сяргей ЗапрудскіБеларуская мова ў яе кантактах з расійскай: у цісках аднімальнага білінгвізму // Letopis 50 (2003) 1. — С. 81

  • рэформа сталася праявай палітыкі расеізацыі і штучна[13][5][15] наблізіла беларускую мову да расейскай — з папярэдняга, акадэмічнага, праекту 1933 году былі ўзятыя ўсе пункты, якія прадугледжвалі збліжэньне з расейскай мовай, астатнія жа былі альбо кардынальна перапрацаваныя ў бок набліжэньня да расейскіх нормаў, альбо зусім ня ўлічаныя.[4]. На штучную, русіфікацыйную сутнасьць рэформы паказвае філёляг І. Клімаў:


« Бальшавіцкая дзяржава <…> разглядала мову як аб’ект адмысловых маніпуляцый, накіраваных на дасягненне пэўных, зусім не лінгвістычных мэтаў. Важным кірункам такіх маніпуляцый з 1930 года было замацаванне рускага ўплыву ў нормах літаратурных моў іншых народаў СССР. Гэта падвышала культурную гамагеннасць сярод народаў савецкай імперыі, прыглушала іх памкненні да сепаратызму, спрыяла іх культурнай і моўнай асіміляцыі. Ахвярай такой палітыкі з 1930-х гадоў зрабілася і беларуская мова. Яе далейшае развіццё адбывалася не ў выніку ўнутранай неабходнасці ці рэальнага ўжытку, а прадвызначалася палітычнай кан'юнктурай савецкай дзяржавы. »

Клімаў І.Два стандарты беларускай літаратурнай мовы [2004] // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»

Сучасныя беларускія філёлягі падкрэсьліваюць той факт, што звыш 20 новых правілаў, уведзеных рэформай 1933 году, скажалі ўсталяваныя нормы беларускай літаратурнай нормы шляхам штучнага, ненатуральнага і прымусовага накладаньня на іх правілаў расейскай мовы.[13]

Сутнасьць зьменаў

Зьмены ў беларускім правапісе
(пасьля перагляду праекту 1933 году адмысловай Палітычнай камісіяй)
Акадэмічны праект 1930 году Акадэмічны праект 1933 году
(да перагляду Палітычнай камісіяй)
Зьмены ў перадачы пазычаньняў
1. Перадача складоў [л’а], [л’о], [л’у]) празь цьвёрдае «л». (напрыклад: маналог замест маналёг) Захоўваліся існыя правілы. Аўтары праекту характаразуюць дадзеныя прапановы, як «вялікадзяржаўніцкія», «уласьцівыя расейскаму вымаўленьню».[16]
2. Зьмякчэньне зычных [з], [с], [б], [п], [в], [ф], [м], [н] перад галосным [е] (напрыклад: кааперацыя, фанетыка замест каапэрацыя, фанэтыка)
3. Замена спалучэньняў -тар, -дар на -тр, -др на канцы словаў (напрыклад: літр, цэнтр замест літар, цэнтар) Захоўваліся існыя правілы.
4. Перадача літары «θ» у грэцызмах праз «ф» або «т» у залежнасьці ад правілаў расейскай мовы (міф, кафедра замест міт, катэдра) Гэты захад мусіў адпавядаць агучанаму партыйным кіраўніцтвам патрабаваньню «па замацаваньні расейскай мовы як пасярэдніка для пазычаньняў з трэціх моваў»[2]
Зьмены ў артаграфіі ўласнабеларускіх словаў
1. Скасаваньне пазначэньня асыміляцыйнага зьмякчэньня зычных [з], [с], [ц] (напрыклад: (свет, след замест сьвет, сьлед) Дадзеная прапанова зьявілася толькі ў карэктуры (г. зн. пасьля згортваньня палітыкі беларусізацыі — і гвалтоўнага адхіленьня ад кіраваньня праектам акадэміка Сьцяпана Некрашэвіча, які выступаў катэгарычна супраць яе прыняцьця. Таксама супраць гэтай прапановы быў Янка Купала[2] Аўтары абгрунтоўваюць прыняцьцё гэтай прапановы «палягчэньнем і эканоміяй для паліграфічнай справы».[16]
2. Скаваньне напісаньня мяккага знаку паміж падоўжанымі зычнымі [з], [с], [ц], [н], [л] (напрыклад: насенне, галлё, ззяе, рыззё, калоссе, суддзя, жыццё замест насеньне, гальлё, зьзяе, рызьзё, калосьсе, судзьдзя, жыцьцё) Каміся прыняла гэтую прапанову як кампрамісны варыянт — пры ўмове захаваньня пазначэньня мяккасьці ўва ўсіх астатніх выпадках.[2] Прапаноўвалася сьцягненьне падвоеных зычных на манер заходнебеларускіх гаворак (напрыклад: насене, галё, зяе, рызё, калосе, судзя, жыцё)
3. Увядзеньне нязьменнага напісаньня часьціцы і прыназоўніка «не» (напрыклад: без нас, не руш замест бяз нас, ня руш) Захоўваліся існыя правілы[2][17] Захоўваліся існыя правілы.

Парэформавая кадыфікацыя

Апошні пункт (№ 27) Пастановы СНК «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу» (1933) вызначыў працяг мэтанакіраванй працы па расеізацыі беларускай мовы:


« Даручыць Народнаму Камісарыяту Асьветы і Прэзыдыуму Беларускай Акадэміі Навук арганізаваць сыстэматычную навуковую працу па далейшым разьвіцьці і ўпарадкаваньні беларускага правапісу, усяе граматыкі і тэрміналёгіі, а таксама арганізаваць новае выданьне беларуска-рускіх слоўнікаў, вытраўляючы з беларускай мовы ўсялякія буржуазна-нацыяналістычныя плыні і скажэньні. »

Пастанова Савету Народных Камісараў БССР «Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу», г. Менск, 26 жніўня 1933 г.

У 1939 годзе бальшавікі падрыхтавалі чарговую рэформу з напісаньнямі кшталту «весна», «братскі», «бібліатека». Яшчэ ў адным праекце (1951) прапаноўвалася пісаць «снегі», «цеатр», «басціон».[18] Толькі відавочная абсурднасьць гэтых прапановаў, а таксама пэўныя вонкавыя чыньнікі (Другая Сусьветная вайна, сьмерць І. Сталіна) уратавалі беларускую мову ад іх прыняцьця.

Расеізацыя істотна перайначыла слоўнікі. Партыйныя загады патрабавалі ўкладаць іх паводле «пралетарска-інтэрнацыянальнага» прынцыпу, тым часам спрадвечная і самабытная беларуская лексыка абвяшчалася «нацдэмаўскай» і «кулацкай». Найбольш яскравай праявай такой моўнай палітыкі стаўся «Руска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй А. Александровіча (1937), у якім на карысьць прысутных у расейскай мове адпаведнікаў быў адкінуты вялікі пласт беларускай лексыкі.[19] Беларускі паэт Уладзімер Хадыка на допыце ў турме НКВД 30 сьнежня 1936 сьцьвярджаў што «поручение А. Александровичу редактировать новый белорусский словарь является страшнейшей ошибкой»[20]. На загад бальшавікоў быў таксама зрасеізаваны расейска-беларускі слоўнік 1953 году. Да беларускіх словаў дапісвалі расейскія сынонімы, ставячы іх часьцяком на першае месца: рас. батрак — бел. батрак, парабак; большак — гасцінец, бальшак; поезд — поезд, цягнік; минута — мінута, хвіліна. Яшчэ далей пайшоў слоўнік 1982 году, які рэкамэндаваў ужываць поруч са словамі «вавёрка», «бусак» таксама «белка», «багор» і г. д.[18]

У 1950-я гады з Масквы прыйшоў загад правесьці расеізацыю граматыкі беларускае мовы, што было зьдзейсьнена ў двухтомнай акадэмічнай «Граматыцы».[18]

У наш час значная колькасьць расейскіх моўных элемэнтаў ў афіцыйным наркамаўскім стандарце служыць для шавіністаў падставаю зьневажаць беларускую мову, называць яе «испорченным русским языком», «грубым диалектом русского языка», заяўляць пра яе неразьвітасьць.[18]

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ У адрозьненьне ад беларускага клясычнага првапісу, т. зв. «тарашкевіцы».
  2. ^ Ад «акадэмічны», у сэнсе правапіс, рэгуляваны акадэміямі.

Крыніцы

  1. ^ а б БКП. Два правапісныя стандарты.
  2. ^ а б в г д е Зьміцер Саўка. Мазаічная артаграфія // Часопіс «Arche», 16 сьнежня 2008 Памылка цытаваньня: Няслушны тэг <ref>; назва «zs» вызначаная некалькі разоў з розным зьместам
  3. ^ а б в г Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»
  4. ^ а б Зьміцер Саўка. Мэханіка зьнявечаньня // Часопіс «Arche», 10 кастрычніка 2009
  5. ^ а б Паноў С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М. С. Сташкевіча, Г. Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 254
  6. ^ Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. С. 368
  7. ^ Традыцыя такой крытыкі была распачатая брашурай Я. Станкевіча «Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР», Вільня, 1936. Гл. таксама: Татьяна Амосова. Репрессивная политика Советской власти в Беларуси.
  8. ^ а б Запрудскі С. Варыянтнасць у беларускай літаратурнай мове // IV летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры (5-19 ліпеня 1999 г.): Лекцыі. Мінск, 1999. С. 20-26.
  9. ^ Жураўскі А. Праблемы норм беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1993. / згодна з Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»
  10. ^ IANA registry of language subtags
  11. ^ Е. А. Потехина (Минск — Ольштын). Обучение белорусскому языку в условиях белорусско-белорусского двуязычия (проблемы обучения белорусскому языку как иностранному) // Исследование славянских языков и литератур в высшей школе: достижения и перспективы: Информационные материалы и тезисы докладов международной научной конференции / Под ред. В. П. Гудкова, А. Г. Машковой, С. С. Скорвида. — М.:[Филологический факультет МГУ им. М. В. Ломоносова], 2003. — 317 с. С. 170—173 1
  12. ^ Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941: Хрэстаматыя для студэнтаў філалагічнага факультэта. Ч. 1—2. Мінск: БДУ, 2005—2008. Ч. 2. 2008. С. 168
  13. ^ а б в Плотнікаў Б., Антанюк Л. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Менск: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 88
  14. ^ Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава: Катэдра Беларускай Філялёгіі Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўніверсітэт, 2004. С. 166
  15. ^ Леанід Лыч. Рэформа беларускага правапісу 1933 года: ідэалагічны аспект. Мн.: Навука і тэхніка, 1993. ISBN 5-343-01453-4
  16. ^ а б Прадмова // Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году
  17. ^ Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй Беларускае Акадэміі Навук. Менск, 1930. С. 12
  18. ^ а б в г 128. Як бальшавікі рэфармавалі беларускую мову? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  19. ^ Дзмітрый Шыманскі «Хто знішчыў беларускую мову?» // Дзедзiч, № 5 (24) (лістапад, 2003 г.)
  20. ^ Маракоў, Л. Уладзімір Хадыка. Штрыхі да партрэта пісьменніка // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 10. — С. 102—107.