Арыстафан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: fy:Aristofanes
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:Q43353
Радок 33: Радок 33:
[[Катэгорыя:Старажытнагрэцкія драматургі]]
[[Катэгорыя:Старажытнагрэцкія драматургі]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Атэнах]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Атэнах]]

[[fy:Aristofanes]]

Вэрсія ад 14:10, 27 студзеня 2014

Арыстафа́н (па-грэцку: Ἀριστοφάνης, Aristophanes, нар. 466 г да н.э. - пам. 385 г. да н.э.) – выбітны старажытнагрэцкі камэдыёграф. Яго творы мелі вострыя грамадзкія і палітычныя акцэнты. У іх апісана жыцьцё старажытных Афінаў. Сам Арыстафан быў праціўнікам багацьця і абаронцам агульнаграмадзкіх каштоўнасьцяў а так сама правоў звычайных людзей.

Першую сваю камэдыю Арыстафан паставіў у 427 годзе да н.э., пад чужым імем. У наступным годзе ён высьмяяў у камэдыі «Бабіланяне» вядомага афіняніна Кляёна, які абвінаваціў Арыстафана ў тым што ён выставіў у непрыглядным выглядзе палітыку Афінаў, а праз некаторы час Кляён высунуў абвінавачваньне ў пазазаконным прысваеньні афінскага грамадзянства. Як кажуць, Арыстафан абараняўся перад судом вершамі Гамэра. Арыстафан адпомсьціў Кліёну, высьмяяўшы яго ў камэдыі «Вершнікі». Аднак уплыў Кліёна ў Афінах быў вельмі значны і акторы адмаўляліся браць гэтую ролю. Ніхто не згаджаўся нават зрабіць маску падобную на Кліёна і Арыстафан сам граў гэту ролю, размаляваўшы свой твар.

З яго 45 твораў да нашых дзён дайшлі толькі 11:

  • «Ахарняне»,
  • «Вершнікі»,
  • «Аблокі»,
  • «Восы»,
  • «Мір»,
  • «Птушкі»,
  • «Лісыстрата»,
  • «Жанчыны на сьвяце Тэсмасфорый»,
  • «Жабы»,
  • «Жанчыны на народным сходзе»,

• «Плутас».

Камэдыі "Жабы" і "Лісыстрата" на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі.

Літаратура

  • Арыстафан. Жабы (фрагмент у пер. Лявона Баршчэўскага) // Крыніца. 1999. № 9 (55).
  • Жлутка, А. Арыстафанавы "Жабы" - драма жыцця і смерці ў атэнскім тэатры Дыёніса // Тамсама.
  • Ратабыльская Т.А. Гісторыя сусветнага тэатра. Старажытная камедыя і творчасць Арыстафана // Народная асвета. 1996. № 5.

Вонкавыя спасылкі

Арыстафансховішча мультымэдыйных матэрыялаў