Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2576708 (translate me)
д артыкул ужо не зьяўляецца накідам (большы за 10 кб)
Радок 97: Радок 97:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.rec.gov.by/ Афіцыйная бачына]{{ref-ru}}
* [http://www.rec.gov.by/ Афіцыйная бачына]{{ref-ru}}

{{Накід:Палітыка}}


{{Выбары ў Беларусі}}
{{Выбары ў Беларусі}}

Вэрсія ад 00:14, 21 студзеня 2014

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі
Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ЦВК РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Тып выканаўчая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта правядзеньне выбараў
Штаб-кватэра Менск, вул. Савецкая, д. 11
Старшыня Лідыя Ярмошына
Намесьнік Вадзім Іпатаў
Сакратар Мікола Лазавік
Бюджэт 46,3 мільярдаў рублёў[1] (2010 год; 15,5 мільёнаў $[2])
Колькасьць супрацоўнікаў 20
Сайт rec.gov.by

Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь — вышэйшая дзяржаўная ўстанова Рэспублікі Беларусь, якая займаецца правядзеньнем выбараў у Беларусі і кантролем за іх хадой.

Утварэньне і дзейнасьць

Складаецца з 12 асобаў зь ліку грамадзянаў Беларусі, першая палова якіх прызначаецца прэзыдэнтам, а другая — Радаю Рэспублікі. Тэрмін паўнамоцтваў складае 5 год ад вызначэньня 8 чальцоў камісіі, бо пасяджэньні зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці прынамсі 2/3 ад агульнага складу. Са згоды Рады Рэспублікі прэзыдэнт прызначае старшыню камісіі, што ў сваю чаргу прапануе вылучэнцаў на пасады свайго намесьніка й сакратара. Таксама прэзыдэнт можа адзінаасобна здымаць чальцоў камісіі з пасадаў ды вызначае колькасьць яе супрацоўнікаў. Пасяджэньні склікаюцца старшынёю камісіі ды на патрабаваньне траціны іншых чальцоў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў, а пры іх роўнасьці перавагу мае голас старшыні.

Паўнамоцтвы

Паводле артыкулу 33 Выбарчага кодэксу ЦВК мае паўнамоцтвы на:

  • ладжаньне выбараў ды агульнадзяржаўных рэфэрэндумаў;
  • нагляд за выкананьнем заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме, адкліканьні дэпутата й чальца Рады Рэспублікі;
  • тлумачэньне выбарчага заканадаўства;
  • зварот да заканадаўцаў з прапановаю аб зьмене й тлумачэньні выбарчага заканадаўства;
  • кіраваньне дзейнасьцю выбарчых камісіяў;
  • разгляд справаў ніжэйшых камісіяў;
  • утварэньне выбарчых акругаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў і вызначэньне сярэдняй колькасьці выбарцаў у тых акругах;
  • утварэньне ўчасткаў для галасаваньня за мяжою зь іх прыпіскаю на прапанову Міністэрства замежных справаў да выбарчых акругаў у Беларусі;
  • улік вылучэнцаў на пасады чальцоў Рады Рэспублікі й прэзыдэнта ды ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за іх вылучэньне ды адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
  • забесьпячэньне роўных прававых умоваў перадвыбарчай дзейнасьці вылучэнцаў;
  • вызначэньне парадку выкарыстаньня сродкаў масавай інфармацыі напярэдадні выбараў;
  • вызначэньне й разьмеркаваньне выдаткаў на правядзеньне выбараў, рэфэрэндуму ды адкліканьня дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
  • нагляд за выдаткоўваньнем на выбары грошай ураду й вылучэнцаў ды апавяшчэньне аб тым Палаты прадстаўнікоў, як і выданьне адпаведнай справаздачы;
  • вызначэньне сьпісу выбаршчыкаў, выгляду бюлетэняў ды скрыняў для галасаваньня, пячатак камісіяў ды парадку іх захоўваньня,
  • выраб бюлетэняў для прэзыдэнцкіх выбараў ды рэфэрэндуму й забесьпячэньне імі камісіяў вобласьцяў ды Менску;
  • прыём паведамленьняў ад урадавых ды грамадзкіх установаў аб ладжаньні выбараў ды рэфэрэндуму;
  • нагляд за забесьпячэньнем камісіяў памяшканьнямі, транспартам ды сувязьзю;
  • стварэньне агульнага сьпісу выбаршчыкаў для некалькіх адначасных выбараў ды рэфэрэндуму;
  • улік абраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Рады Рэспублікі, выданьне іх сьпісаў ды скліканьне першых іх пасяджэньняў;
  • падвядзеньне вынікаў выбараў і рэфэрэндумаў;
  • выдачу абранаму прэзыдэнту й чальцам Рады Рэспублікі пасьведчаньняў аб выбраньні;
  • прызначэньне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў замест выбылых;
  • разгляд скаргаў на пастановы выбарчых камісіяў;
  • разгляд зваротаў грамадзянаў ды ўстановаў наконт выбараў, рэфэрэндуму, адкліканьня дэпутатаў ды чальцоў Рады Рэспублікі;
  • абагульненьне ўжытку выбарчага заканадаўства;
  • стварэньне дапаможных установаў для правядзеньня выбараў ды рэфэрэндуму;
  • вызначэньне ўзнагародаў для супрацоўнікаў выбарчых камісіяў;
  • ажыцьцяўленьне сувязяў з выбарчымі ўстановамі іншых дзяржаваў ды адпаведнымі міжнароднымі арганізацыямі[3].

Кіраўніцтва

Абвінавачаньні ў фальсыфікацыі выбараў

10 красавіка 2006 году па выніках прэзыдэнцкіх выбараў Лідыя Ярмошына была ўлучаная ў так званы «сьпіс нявыязных»: пералік прадстаўнікоў беларускае ўлады, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу і Злучаныя Штаты — па падазрэньні ў падтасоўцы вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў[4].

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 20 красавіка 2011 г.
  2. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 20 красавіка 2011 г.
  3. ^ Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (4 студзеня 2010). Праверана 20 красавіка 2011 г.
  4. ^ [1] //Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»

Вонкавыя спасылкі