Берасьцейскі мір: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Берасьце з дапамогай HotCat
Радок 61: Радок 61:
[[Катэгорыя:Падзеі 3 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Падзеі 3 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Падзеі 1918 году]]
[[Катэгорыя:Падзеі 1918 году]]
[[Катэгорыя:Берасьце|Мір]]

Вэрсія ад 17:02, 8 студзеня 2014

Першая старонка Берасьцейскай мірнай дамовы

Берасьцейскі мір, Берасьцейская мірная дамова — сэпаратная міжнародная мірная дамова, падпісаная 3 сакавіка 1918 у Берасьці-Літоўскім прадстаўнікамі Савецкай Расеі, з аднаго боку, і Цэнтральных дзяржаваў (Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны, Турэччыны і Баўгарыі) — зь іншага. Адзначыў паразу і выхад Расеі зь Першай сусьветнай вайны.

Ратыфікаваны Надзвычайным IV Усерасейскім Зьездам Саветаў 15 сакавіка 2/3 галасоў і нямецкім імпэратарам Вільгельмам II 26 сакавіка 1918 року. Ануляваны УЦВК РСФСР у лістападзе таго ж року.

Перадумовы

7 лістапада [ст. ст. 25 кастрычніка] 1917 ў выніку ўзброенага перавароту ў Расеі быў зрынуты Часовы ўрад. 8 лістапада [ст. ст. 26 кастрычніка] Другі ўсерасейскі зьезд Саветаў прыняў Дэкрэт пра мір, у якім прапанаваў усім дзяржавам-удзельніцам Першай сусьветнай вайны неадкладна заключыць замірэньне і пачаць перамовы пра мірнае пагадненьне.

Усе дзяржавы-хаўрусьніцы Расейскай імпэрыі ў вайне праігнаравалі заклік савецкага ўраду і ўручылі вярхоўнаму галоўнакамандуючаму расейскага войска Мікалаю Духоніну калектыўную ноту, у якой выказалі пратэст супраць парушэньня дамовы ад 5 верасьня 1914 року, якая забараняла заключэньне сэпаратнага міру або замірэньня.

Духонін, які адмовіўся зьвярнуцца да камандаваньня войскаў супернікаў з прапановаю замірэньня, быў зьняты з пасады 21 лістапада [ст. ст. 8 лістапада] , а ягонае месца заняў прапаршчык царскага войска Мікалай Крыленка. Савецкі ўрад, не дачакаўшыся ад Антанты падтрымкі мірнае ініцыятывы, пачаў сэпаратныя перамовы пра мір зь Нямеччынай.

Заключэньне замірэньня

2 сьнежня [ст. ст. 19 лістапада] мірная дэлегацыя Савецкага ўраду на чале з Адольфам Ёфэ прыбыла ў Берасьце-Літоўскае, дзе разьмяшчалася Стаўка нямецкага камандаваньня на Ўсходнім фронце.

Перамовы зь Нямеччынай пачаліся наступным днём. 4 сьнежня [ст. ст. 21 лістапада] савецкая дэлегацыя выклала свае ўмовы:

  • замірэньне заключаецца на 6 месяцаў;
  • ваенныя дзеяньні прыпыняюцца на ўсіх франтох;
  • нямецкія войскі выходзяць з Рыгі і з Маанзундзкіх астравоў;
  • забароненыя якія-кольвек перакідкі нямецкіх войскаў на Заходні фронт.

У выніку былі дасягнутыя наступныя пагадненьні:

  • замірэньне заключанае на пэрыяд з 7 сьнежня [ст. ст. 24 лістапада] да 17 сьнежня [ст. ст. 4] ;
  • войскі застаюцца на займаных пазіцыях;
  • спыняюцца ўсе перакідкі войскаў, акрамя тых, што ўжо пачаліся.

Перамовы пра мір

Пасьля падпісаньня замірэньня пачаліся мірныя перамовы (22 сьнежня [ст. ст. 9] 1917). Дэлегацыі дзяржаваў Чацьвярнога саюзу ўзначальвалі: ад Нямеччыны — статс-сакратар ведамства замежных справаў Рыхард фон Кюльман; ад Аўстра-Вугоршчыны — міністар замежных справаў граф Атакар Чэрнін; ад Баўгарыі — міністар юстыцыі Хрыста Попаў(bg); ад Турэччыны — старшыня мэджлісу Талаат-бэй. У савецкую дэлегацыю на першым этапе ўваходзілі 5 упаўнаважаных — чальцоў УЦВК: бальшавікі Адольф Ёфэ — старшыня дэлегацыі, Леў Разэнфэльд і Рыгор Брыльянт), эсэры Настасься Біцэнка і Сяргей Маслоўскі-Мсьціслаўскі, 8 чальцоў вайсковай дэлегацыі, 3 перакладнікі і 6 тэхнічных супрацоўнікаў, а таксама 5 шараговых сябраў дэлегацыі[1].

Савецкі бок, грунтуючыся на Дэкрэце пра мір, прапанаваў прыняць за аснову перамоваў наступную праграму:

  1. Недапушчальныя ніякія гвалтоўныя далучэньні захопленых у час вайны тэрыторыяў; войскі, якія акупавалі гэтыя тэрыторыі, мусяць быць выведзеныя у найкарацейшы тэрмін.
  2. Аднаўляецца поўная палітычная самастойнасьць народаў, якія былі яе пазбаўленыя ў часе вайны.
  3. Нацыянальным групам, якія ня мелі палітычнай самастойнасьці да войны, гарантаваная магчымасьць вольна вырашыць пытаньне пра прыналежнасьць да якое-кольвек дзяржавы ці пра сваю дзяржаўную самастойнасьць шляхам вольнага рэфэрэндуму.
  4. Забясьпечваецца культурна-нацыянальная і, пры наяўнасьці пэўных умоваў, адміністрацыйная аўтаномія нацыянальных мяньшыняў.
  5. Адмова ад кантрыбуцыяў.
  6. Разьвязаньне каляніяльных пытаньняў на падставе вышэй выкладзеных прынцыпаў.
  7. Недапушчальнасьць ускосных прыгнятаньняў свабоды больш слабых нацыяў з боку нацыяў больш моцных.

Умовы

Вынікі падпісаньні

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Иванов, И. С. Очерки истории Министерства иностранных дел России. 1802—2002. — М.: Olma Media Group, 2002. — Т. 2. — С. 39—40. — ISBN 9785224036530

Літаратура

  • Бутаков А. Н. Брестский мир. Ловушка Ленина для кайзеровской Германии. М.: Вече, 2012. — 448 с, ил. — (Военный аржив). 2000 экз., ISBN 978-5-9533-6333-4
  • «История дипломатии. Т. 2, Дипломатия в новое время (1872—1919 гг.)» под ред. акад. В. П. Потёмкина. ОГИЗ, М. — Л., 1945. Главы 14 — 15.

Вонкавыя спасылкі