Воўчын: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q661254 (translate me) |
д Выява Image:Voŭčyn._Воўчын_(XVIII,_II).jpg замененая на Image:Voŭčyn,_Eleanora_Čartaryjskaja._Воўчын,_Элеанора_Чартарыйская_(XVIII).jpg карыстальнікам [[commons:User:Ymblanter|Y... |
||
Радок 71: | Радок 71: | ||
== Турыстычная інфармацыя == |
== Турыстычная інфармацыя == |
||
[[Файл:Voŭčyn. |
[[Файл:Voŭčyn,_Eleanora_Čartaryjskaja._Воўчын,_Элеанора_Чартарыйская_(XVIII).jpg|міні|245пкс|Элеанора Чартарыйская на тле палаца]] |
||
=== Выдатныя мясьціны === |
=== Выдатныя мясьціны === |
Вэрсія ад 04:57, 31 сьнежня 2013
Воўчын | |
Касьцёл Найсьв. Тройцы, выгляд да рэстаўрацыі | |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Воўчынскі |
Вышыня: | 137 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 502 (1992) |
Колькасьць двароў: | 193 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225083 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д. / 52.28556° пн. ш. 23.31028° у. д.Каардынаты: 52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д. / 52.28556° пн. ш. 23.31028° у. д. |
Воўчын на мапе Беларусі Воўчын | |
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons |
Во́ўчын — вёска ў Беларусі, на рацэ Пульва. Цэнтар сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 502 чал.(1992). Знаходзіцца за 55 км на паўднёвы захад ад Камянца, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.
Воўчын — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьв. Тройцы, часовая пахавальня апошняга караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Гісторыя
Упершыню Воўчын згадваецца ў XVI ст. як мястэчка Берасьцейскага павету, уладаньне Солтанаў. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў Аляксандар Солтан, па сьмерці якога ў 1554 мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына Івана. У 1586 Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут праваслаўную царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.
У пачатку XVII ст. Воўчынскі ключ перайшоў да роду Гасеўскіх. Паводле фундацыі Аляксандра Гасеўскага ў мястэчку ў 1639 узьвялі першы драўляны касцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з Пацаў падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, Вінцэнт — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.
У 1708 Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за Казімера Сапегу і тэстамэнтам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікі, Грымяча, Люта і інш. на мужа. У 1710 К. Сапега прадаў Воўчын і Радванічы Якубу Генрыку Флемінгу і яго першай жонцы Францішцы Ізабэле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімер Сапега фундаваў узьвядзеньне ў Воўчыне палаца і адбудову зьнішчаных швэдамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялянаў. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь Казімер Чартарыйскі. Ягоная дачка Канстанцыя выйшла замуж за Станіслава Панятоўскага, які збудаваў тут палац і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1733). Каля 1738 ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі. Чартарыйскія ўзьвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатар і аранжарэю. У 1769 годзе барскія канфэдэраты забралі зь мястэчка 7 гарматаў і шмат амуніцыі[1].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Воўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1828 мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, пазьней Марчэўскіх. У 1880-я тут было 102 двары, касьцёл, царква, габрэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1938 у касьцёле адбылося пахаваньне парэшткаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, перавезеных сюды з Санкт-Пецярбургу (у 1995 перададзеныя да Варшаўскай катэдры)[2].
У 1939 Воўчын увайшоў у БССР, дзе зрабіўся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 162 двары, на 1992 — 193.
-
Рэшткі палаца Чартарыйскіх
-
Будынак бібліятэкі (архіву)
-
Касьцёл, галоўная брама
-
Касьцёл, брама
-
Касьцёл, труна С. А. Панятоўскага
-
Плябанія
-
Адміністрацыя гміны
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1830 — 539 муж., зь іх духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 463, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 72, жабракоў 2[3]; 1885 — 804 чал.
- XX стагодзьдзе: 1970 — 460 чал.; 1992 — 502 чал.[4]
Інфраструктура
У Воўчыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Выдатныя мясьціны
- Капліца Сьвятога Ўладзімера (XIX ст.)
- Каплічка прыдарожная (1-я пал. XX ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1729—1733)
- Могілкі: габрэйскія; старыя хрысьціянскія
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер у валоданьні БЭМП)
- Млын (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Палацава-паркавы комплекс Чартарыйскіх (1750-я)
Галерэя
-
Касьцёл
-
Касьцёл, скульптура
-
Касьцёл, інтэр'ер
-
Плябанія
-
Царква
-
Адміністрацыя гміны
-
Даўняя камяніца
-
Старая гаспадарчая пабудова
Вядомыя ўраджэнцы
- Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (каля 1620—1662) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732—1798) — апошні кароль і вялікі князь
- Зыгмунд Фогель (1764—1826) — мастак часоў падзелаў Рэчы Паспалітай
Крыніцы
- ^ Wołczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 867.
- ^ Wołczyn (w:) Internetowa encyklopedia PWN (пол.)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
- ^ В. Міронаў, В. Шаблюк. Воўчын // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 364.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Wołczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 865—867.
Вонкавыя спасылкі
Воўчын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|