Розьніца паміж вэрсіямі «Хімічны элемэнт»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
аднастайнасьць па тэксту
д (стыль)
д (аднастайнасьць па тэксту)
'''Хімі́чны элемэ́нт''' — сукупнасьць [[атам]]аў з аднолькавым [[зарад]]ам [[атамнае ядро|ядра]]; адзін з найважнейшых паняткаў [[хімія|хіміі]]. Элемэнты пазначаюцца адной ці дзьвюма літарамі [[лацінскі альфабэт|лацінскага альфабэту]]. Існуюць у форме [[простае рэчыва|простых рэчываў]] і ў складзе [[складанае рэчыва|складаных рэчываў]]. Некаторыя элемэнты ў свабодным стане ўтвараюць некалькі [[алатропія|алатропных]] мадыфікацыяў. Пашыранасьць хімічных элемэнтаў на [[Зямля|Зямлі]] акрэсьліваецца [[кларк элемэнту|кларкамі элемэнтаў]]. Ператварэньне атамаў аднаго элемэнту ў атамы іншага адбываецца пры [[ядравая рэакцыя|ядравых рэакцыях]]. Хімічныя элемэнты вывучаюцца [[неарганічная хімія|неарганічнай хіміяй]].
 
Самыя лёгкія хімічныя элемэнты, у тым ліку [[вадарод]], [[гель]], а таксама ў меншай ступені [[літ]], [[бэрыль (элемэнт)|бэрыль]] і [[бор (элемэнт)|бор]], як мяркуецца, былі створаны рознымі касьмічнымі працэсамі падчас [[Вялікі выбух|Вялікага выбуху]] й касьмічнымі прамянямі расшчапленьня. Зьяўленьне цяжкіх элемэнтаў, пачынаючы з вугляроду да вельмі цяжкіх элемэнтаў, абумоўліваецца [[зорны нуклеосынтэз|зорным нуклеосынтэзам]], які адбываецца ў плянэтарных туманнасьцях і [[звышновая|звышновых]], а пазьней праз выбух распаўсюджваюцца па касьмічнай прасторы<ref>E. M. Burbidge, G. R. Burbidge, W. A. Fowler, F. Hoyle (1957). «Synthesis of the Elements in Stars». Reviews of Modern Physics 29 (4): 547–650.</ref>. Высокае багацьце кіслароду, [[крэмн|крэмна]] й [[жалеза]] на Зямлі адлюстроўвае іхнае агульнае паходжаньне з такіх зорак. У той час як большасць элемэнтаў, як правіла, разглядаецца як стабільныя, невялікая колькасьць прыроднай трансфармацыі аднаго элемэнта да іншага адбываецца таксама ў цяперашні час праз распад [[радыяактыўнасьць|радыяактыўных элемэнтаў]], а таксама іншых прыродных ядзерныхядравых працэсаў.
 
Вадарод і гель зьяўляюцца на сёньняшні дзень найбольш распаўсюджанымі элемэнтамі ў [[Сусьвет|Сусьвеце]]. Тым ня менш, жалеза зьяўляецца самым распаўсюджаным элемэнтам Зямлі паводле масы, а кісларод зьяўляецца найбольш распаўсюджаным элемэнтам у [[зямная кара|зямной кары]]<ref> Los Alamos National Laboratory (2011). [http://periodic.lanl.gov/8.shtml «Periodic Table of Elements: Oxygen»]. Los Alamos, New Mexico: Los Alamos National Security, LLC.</ref>. Не зважаючы на тое, што ўсе вядомыя хімічныя матэрыі складаюцца з гэтых элемэнтаў, сама хімічная матэрыя гіпатэтычна складае толькі каля 15% рэчываў у Сусьвеце. Астатняя частка, як мяркуецца, прыпадае на [[цёмная матэрыя|цёмную матэрыю]], то бок таямнічае рэчыва, якое не складаецца з хімічных элемэнтаў, паколькі ў ім адсутнічаюць [[пратон]]ы, [[нэўтрон]]аў або [[электрон]]ы<ref>Oerter, Robert (2006). The Theory of Almost Everything: The Standard Model, the Unsung Triumph of Modern Physics. Penguin. p. 223. ISBN 978-0-452-28786-0.</ref>.
Калі два ці больш розных элемэнтаў хімічна аб’яднаны [[атам]]амі, якія ўтрымліваюцца разам з дапамогай [[хімічная сувязь|хімічных сувязяў]], вынікам гэтага зьяўляецца [[хімічнае злучэньне]]. Хімічныя злучэньні могуць складацца з элемэнтаў, аб’яднаных у дакладны нумар атамных суадносінаў, як то [[вада]] (H<sub>2</sub>O) , [[хларыд натра|павараная соль]] (NaCl) і [[мінэрал|мінэралы]], як то [[кварц]] (SiO<sub>2</sub>), [[кальцыт]] (CaCO<sub>3</sub>), і некаторых рудаў. Тым ня менш, хімічная сувязь многіх відаў элемэнтаў прыводзіць да стварэньня крышталічных [[цьвёрдае цела|цьвёрдых целаў]] і мэталічных [[стопак|стопкаў]], для якіх дакладнай хімічнай формулы не існуе. Адносна чыстыя прыклады ізаляваных элемэнтаў бяз прымешкаў ёсьць рэдкасьцю ў прыродзе.
 
Па стане на лістапад [[2011]] году, вызначынамі зьяўляюцца 118 элемэнтаў, апошнім зь якіх быў [[унунсэпт]], вынайдзены ў [[2010]] годзе<ref>Oganessian, Yu. Ts.; Abdullin, F. Sh.; Bailey, P. D.; Benker, D. E.; Bennett, M. E.; Dmitriev, S. N.; Ezold, J. G.; Hamilton, J. H. et al. (2010). «Synthesis of a New Element with Atomic Number Z=117». Physical Review Letters (142502 ed.) (Physical Review Letter) 104 (14): 142502. </ref>. З 118 вядомых элемэнтаў, толькі першыя 98, як вядома, сустракаюцца на Зямлі, 80 зь іх зьяўляюцца стабільнымі, у той час як іншыя зьяўляюцца радыяактыўнымі, якія распадаюцца на больш лёгкія элемэнты з розным пэрыядам распаду ад часкті сэкунды да мільярдаў гадоў. Тыя элемэнты, якія не сустракаюцца ў прыродзе на Зямлі былі зроблены штучна, то бок зьяўляюцца сынтэтычнымі прадуктамі штучных [[ядзерная рэакцыя|ядзерныхядравых рэакцыяў]].
 
== Гісторыя ==
34 962

зьмены

Навігацыйнае мэню