Георгі (Каніскі): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 20: Радок 20:
|дзейнасьць =
|дзейнасьць =
|сапраўднае_імя =
|сапраўднае_імя =
|дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|9|10|1717|0|1}}
|дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|9|10|1717}}
|месца_нараджэньня = [[места]] [[Нежын]], [[Чарнігаўскі полк]], [[Гетманшчына]]
|месца_нараджэньня = [[места]] [[Нежын]], [[Чарнігаўскі полк]], [[Гетманшчына]]
|дата_сьмерці = {{Памёр|2|2|1795}}
|дата_сьмерці = {{Памёр|2|2|1795}}
Радок 45: Радок 45:
|Commons =
|Commons =
}}
}}
'''Георгі Каніскі''' ([[9 кастрычніка|9]] [[20 кастрычніка|(20) кастрычніка]] [[1717]], г. [[Нежын]], цяпер [[Чарнігаўская вобласьць]], [[Украіна]] — [[2 лютага|2]] [[13 лютага|(13) лютага]] [[1795]]) — рэчыпаспалітаўскі і расейскі праваслаўны царкоўны і грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.

Нарадзіўся ў [[шляхта|шляхецкай]] сям'і. Скончыў [[Кіева-Магілянская акадэмія|Кіева-Магілянскую акадэмію]] (1743). Прыняў манаскі пострыг у [[Кіева-Пячэрская ляўра|Кіева-Пячэрскай ляўры]]. У [[1745]]—[[1755]] гадах выкладчык, прафэсар, рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. Вучань і пасьлядоўнік прафэсараў С. Кулябякі, [[Ф. Пракаповіч]]а, [[С. Тадароўскі|С. Тадароўскага]]. У [[1755]] годзе пасьвячоны на япіскапа Магілёўскага (Беларускага).
Нарадзіўся ў [[шляхта|шляхецкай]] сям’і. Скончыў [[Кіева-Магілянская акадэмія|Кіева-Магілянскую акадэмію]] (1743). Прыняў манаскі пострыг у [[Кіева-Пячэрская ляўра|Кіева-Пячэрскай ляўры]]. У [[1745]]—[[1755]] гадах выкладчык, прафэсар, рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. Вучань і пасьлядоўнік прафэсараў С. Кулябякі, [[Ф. Пракаповіч]]а, [[С. Тадароўскі|С. Тадароўскага]]. У [[1755]] годзе пасьвячоны на япіскапа Магілёўскага (Беларускага).
[[Файл:Г. Магілёў - Былы архірэйскі палац PICT1838.jpg|міні|[[Архірэйскі палац (Магілёў)|Архірэйскі палац]] у Магілёве, узьведзены па замове архіяпіскапа]]
[[Файл:Г. Магілёў - Былы архірэйскі палац PICT1838.jpg|міні|[[Архірэйскі палац (Магілёў)|Архірэйскі палац]] у Магілёве, узьведзены па замове архіяпіскапа]]
У [[1757]] годзе адкрыў у Магілёве пры [[Архірэйскі палац (Магілёў)|архірэйскім доме]] друкарню і перавыдаў скарочаны тэкст «Катэхізысу» [[Ф. Пракаповіч]]а ў сваім перакладзе на «рускі дыялект». У 1757 годзе стварыў пры [[Магілёўскі Спаскі манастыр|Спаскім манастыры]] школьныя клясы і заснаваў [[Магілёўская духоўная сэмінарыя|духоўную сэмінарыю]]. Сабраў шмат дакумэнтаў па гісторыі праваслаўнай царквы. У [[1765]] годзе на аўдыенцыі [[Сьпіс каралёў польскіх|караля]] і [[Сьпіс Вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста]] выступіў з прамовай у абарону правоў праваслаўных і іншых дысыдэнтаў, якая была перакладзена на эўрапейскія мовы як узор абароны верацярплівасьці.

Радок 61: Радок 61:

== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Георгій Каніскі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёва. — Мн., 1998. — С. 83;
* Георгій Каніскі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёва. — Мн., 1998. — С. 83;
* Каніскі Георгій // БЭ. У 18 т. Т. 7. — Мн., 1998. — С. 585;
* Каніскі Георгій // БЭ. У 18 т. Т. 7. — Мн., 1998. — С. 585;
* Каніскі Георгій // ЭГБ. У 6 т. Т.4. — Мн., 1997. — С. 84-85.
* Каніскі Георгій // ЭГБ. У 6 т. Т.4. — Мн., 1997. — С. 84-85.

== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.pravoslavie.ru/archiv/archiereology05.htm Біяграфія]
* [http://www.pravoslavie.ru/archiv/archiereology05.htm Біяграфія]{{ref-ru}}
* [http://www.rulex.ru/01110188.htm Біяграфія]
* [http://www.rulex.ru/01110188.htm Біяграфія]{{ref-ru}}

{{DEFAULTSORT:Каніскі Георгій}}
{{DEFAULTSORT:Каніскі Георгій}}
Радок 73: Радок 73:
[[Катэгорыя:Памерлі ў Магілёве]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Магілёве]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Магілёве]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Магілёве]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя святыя]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя сьвятыя]]
[[Катэгорыя:Япіскапы Расейскай праваслаўнай царквы]]
[[Катэгорыя:Біскупы Расейскай праваслаўнай царквы]]
[[Катэгорыя:Архіяпіскапы Расейскай праваслаўнай царквы]]
[[Катэгорыя:Архіяпіскапы Расейскай праваслаўнай царквы]]
[[Катэгорыя:Япіскапы Магілёўскія]]
[[Катэгорыя:Япіскапы Магілёўскія]]

Вэрсія ад 23:19, 16 сьнежня 2013

Георгі Каніскі
Партрэт
Магілёўскі япіскап
20 жніўня 1755 — 2 лютага 1795

АдукацыяКіева-Магілянская акадэмія (1743)
Дзейнасьцьправаслаўны сьвятар, eparch, Orthodox theologian, філёзаф
Нарадзіўся9 кастрычніка 1717
места Нежын, Чарнігаўскі полк, Гетманшчына
Памёр2 лютага 1795
Магілёў, Расейская імпэрыя
ПахаваныМагілёў
Кананізаваны6 жніўня 1993
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Георгі Каніскі (9 (20) кастрычніка 1717, г. Нежын, цяпер Чарнігаўская вобласьць, Украіна — 2 (13) лютага 1795) — рэчыпаспалітаўскі і расейскі праваслаўны царкоўны і грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію (1743). Прыняў манаскі пострыг у Кіева-Пячэрскай ляўры. У 17451755 гадах выкладчык, прафэсар, рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. Вучань і пасьлядоўнік прафэсараў С. Кулябякі, Ф. Пракаповіча, С. Тадароўскага. У 1755 годзе пасьвячоны на япіскапа Магілёўскага (Беларускага).

Архірэйскі палац у Магілёве, узьведзены па замове архіяпіскапа

У 1757 годзе адкрыў у Магілёве пры архірэйскім доме друкарню і перавыдаў скарочаны тэкст «Катэхізысу» Ф. Пракаповіча ў сваім перакладзе на «рускі дыялект». У 1757 годзе стварыў пры Спаскім манастыры школьныя клясы і заснаваў духоўную сэмінарыю. Сабраў шмат дакумэнтаў па гісторыі праваслаўнай царквы. У 1765 годзе на аўдыенцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста выступіў з прамовай у абарону правоў праваслаўных і іншых дысыдэнтаў, якая была перакладзена на эўрапейскія мовы як узор абароны верацярплівасьці.

Г. Канінскі зьвяртаўся па дапамогу праваслаўным у Рэчы Паспалітай да расейскіх імпэратрыц Лізаветы і Кацярыны II. Тройчы (1759, 1760, 1768) на жыцьцё Г. Каніскага рыхтаваліся замахі. Ратуючыся ад замаху, у 1768 годзе Каніскі выехаў у Расею (Смаленск), дзе заставаўся Магілёўскім япіскапам у выгнаньні.

Вярнуўся пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. У 1793 годзе архіяпіскап Каніскі абраны ў Сынод. Намаганьнямі Г. Канінскага была арганізавана праваслаўная Менская япархія.

Аўтар «Мэмарыялу аб крыўдах праваслаўным», «Правоў і вольнасьці жыхароў грэчаскага веравызнаньня», «Збору павучальных словаў», «Запісак аб тым, што ў Расеі да канца 16 ст. не было ніякай уніі з Рымскай царквой», духоўнага дзёньніку «Думкі», адказу на «Пісьмо Вальтэра да настаўнікаў царквы і багасловаў», драмы «Уваскрэсеньне мёртвых» і інш. Сабраў г.зв. «Архіў Каніскага», аснову якога склалі дакумэнты з архіву Калегіі замежных справаў Расеі.

Памяць

У сьнежні 1992 году ў Магілёве ў гонар Г. Каніскага на архіяпіскапскім доме, дзе ён жыў, адкрыта мэмарыяльная дошка. У жніўні 1993 году рашэньнем Сыноду Беларускай праваслаўнай царквы па блаславеньні патрыярха Аляксія II кананізаваны.

Літаратура

  • Георгій Каніскі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёва. — Мн., 1998. — С. 83;
  • Каніскі Георгій // БЭ. У 18 т. Т. 7. — Мн., 1998. — С. 585;
  • Каніскі Георгій // ЭГБ. У 6 т. Т.4. — Мн., 1997. — С. 84-85.

Вонкавыя спасылкі