Скірмунты: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
# Элемэнт нумараванага сьпісу |
|||
# Элемэнт нумараванага сьпісу |
|||
:Радок з водступам |
|||
{{Род |
{{Род |
||
|Назва = Скірмунты |
|Назва = Скірмунты |
Вэрсія ад 23:28, 7 сьнежня 2013
Скірмунты | |
Радавы герб Скірмунтаў «Дуб»
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская Імпэрыя |
Скірмунты — шляхецкі род гербу «Дуб» і гербу «Прыяцель». Буйныя беларускія прамыслоўцы XIX стагодзьдзя з пінскага Палесься. Валодалі буйнымі маёнткамі ў Плотніцах, Парэччы і Моладаве.
Прадстаўнікі роду
1355 рок — першая згадка аб Васілю Скірмунце.
У 1551 року каралева Бона Сфорца даруе Богушу Скірмунту зямельны надзел у Плотніцах, за што той абавязаўся «службу ваенную земскую служыці». Пазней у крыніцах згадваецца плотніцкі стараста Крыштаф Скірмунт.
Пад 1777 рокам таксама згадваецца пінскі войт Адам Скірмунт.
Аляксандр Скірмунт (1793—1845) (Плотніцкая лінія?), маршалак пінскага павету, пахаваны ў вёсцы Радчыцк ля праваслаўнай царквы Нараджэння Божай Маці, на будаўніцтва якой ахвяраваў уласныя грошы.
Сымон Скірмунт (1751—1817) — маршалак Берасьцейскага ваяводзтва, пасол сойма. Набывае ў Міхала Клеафаса Агінскага моладаўскія й парэцкія землі.
- Аляксандр Сымонавіч Скірмунт (1799—1870) — заснавальнік прамысловасьці на Палесьсі.
- Раман Аляксандравіч Скірмунт (1868—1939) — беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, дэпутат I Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі, прэм’ер-міністар БНР
- Генрых Аляксандравіч Скірмунт
- Казімір Аляксандравіч Скірмунт
Літаратура
- Памяць. Пінскі раён/Рэдакцыйная калегія БелТА, Раённая камісія па стварэньні гісторыка-дакумэнтальнай хронікі — Мінск: БелТА, 2003.