Узбэкістан: розьніца паміж вэрсіямі
д Typo fixing using AWB |
|||
Радок 49: | Радок 49: | ||
У [[2005]] годзе ў асяродзьдзі кіраўніцтва Ўзбэкістану абвастрылася барацьба за ўладу. У [[Ташкент|Ташкенце]] распаўсюдзіліся чуткі аб хваробе прэзыдэнта [[Іслам Карымаў|Іслама Карымава]] і аб гатовасьці яго найбліжэйшага асяродзьдзя пачаць змаганьне за яго «спадчыну». |
У [[2005]] годзе ў асяродзьдзі кіраўніцтва Ўзбэкістану абвастрылася барацьба за ўладу. У [[Ташкент|Ташкенце]] распаўсюдзіліся чуткі аб хваробе прэзыдэнта [[Іслам Карымаў|Іслама Карымава]] і аб гатовасьці яго найбліжэйшага асяродзьдзя пачаць змаганьне за яго «спадчыну». |
||
Доўгі час асноўнай апорай рэжыму лічыліся Міністэрства ўнутраных справаў (міністар [[Закір Алматаў]]) і Служба нацыянальнай бясьпекі (Рустам Інаятаў). У 2005 годзе, аднак, Алматаў сышоў з палітычнай сцэны — неўзабаве пасьля падушэньня [[Узброенае паўстаньне ва Ўзбэкістане ў 2005 годзе)|андыжанскага паўстаньня]] Іслам Карымаў вывеў унутраныя войскі з падпарадкаваньня МУС, перадаўшы іх СНБ. Закір Алматаў выехаў у [[Нямеччына|Нямеччыну]] на лячэньне, а ў сьнежні 2005 году, ў сувязі з пагрозай судовага перасьледу, вярнуўся на радзіму і сышоў на пэнсію. Гэта парушыла балянс сілавых структур і падвысіла |
Доўгі час асноўнай апорай рэжыму лічыліся Міністэрства ўнутраных справаў (міністар [[Закір Алматаў]]) і Служба нацыянальнай бясьпекі (Рустам Інаятаў). У 2005 годзе, аднак, Алматаў сышоў з палітычнай сцэны — неўзабаве пасьля падушэньня [[Узброенае паўстаньне ва Ўзбэкістане ў 2005 годзе)|андыжанскага паўстаньня]] Іслам Карымаў вывеў унутраныя войскі з падпарадкаваньня МУС, перадаўшы іх СНБ. Закір Алматаў выехаў у [[Нямеччына|Нямеччыну]] на лячэньне, а ў сьнежні 2005 году, ў сувязі з пагрозай судовага перасьледу, вярнуўся на радзіму і сышоў на пэнсію. Гэта парушыла балянс сілавых структур і падвысіла ўразьлівасьць прэзыдэнта — тым больш, што, па адной з наяўных вэрсіяў, андыжанскія падзеі былі справакаваныя адной з канкуруючых спэцслужбаў. |
||
=== Вонкавая палітыка === |
=== Вонкавая палітыка === |
||
Яшчэ зь лета 2005 году Іслам Карымаў стаў усё часьцей выказвацца пра неабходнасьць стварэньня міжнародных сілаў хуткага рэагаваньня, якія бы можна была б выкарыстоўваць для падушэньня антыўрадавых выступаў у той ці іншай краіне. Менавіта гэтая думка лягла ў аснову дамовы аб хаўрусьніцкіх стасунках, падпісанай |
Яшчэ зь лета 2005 году Іслам Карымаў стаў усё часьцей выказвацца пра неабходнасьць стварэньня міжнародных сілаў хуткага рэагаваньня, якія бы можна была б выкарыстоўваць для падушэньня антыўрадавых выступаў у той ці іншай краіне. Менавіта гэтая думка лягла ў аснову дамовы аб хаўрусьніцкіх стасунках, падпісанай у кастрычніку 2005 году [[Расея]]й і Ўзбэкістанам. |
||
Узбэцкія ўлады таксама выступілі з праэктам стварэньня міжнародных «антырэвалюцыйных»-карных сілаў на постсавецкай прасторы ў рамках [[АДКБ]]. Рыхтуючыся да ўступа ў гэтую арганізацыю, Узбэкістан падрыхтаваў пакет прапаноў па яе ўдасканаленьні, уключаючы стварэньне ў яе рамках выведвальнай і контрвыведніцкай структураў, а таксама распрацоўку мэханізмаў, якія б дазвалялі АДКБ даваць дзяржавам [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]] гарантыі ўнутранай бясьпекі. |
Узбэцкія ўлады таксама выступілі з праэктам стварэньня міжнародных «антырэвалюцыйных»-карных сілаў на постсавецкай прасторы ў рамках [[АДКБ]]. Рыхтуючыся да ўступа ў гэтую арганізацыю, Узбэкістан падрыхтаваў пакет прапаноў па яе ўдасканаленьні, уключаючы стварэньне ў яе рамках выведвальнай і контрвыведніцкай структураў, а таксама распрацоўку мэханізмаў, якія б дазвалялі АДКБ даваць дзяржавам [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]] гарантыі ўнутранай бясьпекі. |
||
== Геаграфія == |
== Геаграфія == |
||
[[Файл: |
[[Файл:Uzbekistan provinces.png|міні|350пкс|зьлева|Мапа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Ўзбэкістана]] |
||
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Ўзбэкістан падзяляецца на 1 аўтаномную рэспубліку (''respublika'') — [[Рэспубліка Каракалпакстан|Каракалпакстан]], 1 горад (''shahar'') — [[Ташкент]] і 12 вілаятаў (''viloyatlar'', у ад. л. — ''viloyat'') — [[Андыжанскі вілаят]], [[Бухарскі вілаят]], [[Фэрганскі вілаят]], [[Джыззацкі вілаят]], [[Харэзмскі вілаят]], [[Наманганскі вілаят]], [[Наваіцкі вілаят]], [[Кашкадар’інскі вілаят]], [[Самаркандзкі вілаят]], [[Сырдар’інскі вілаят]], [[Сурхандар’інскі вілаят]], [[Ташкенцкі вілаят]]. |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Ўзбэкістан падзяляецца на 1 аўтаномную рэспубліку (''respublika'') — [[Рэспубліка Каракалпакстан|Каракалпакстан]], 1 горад (''shahar'') — [[Ташкент]] і 12 вілаятаў (''viloyatlar'', у ад. л. — ''viloyat'') — [[Андыжанскі вілаят]], [[Бухарскі вілаят]], [[Фэрганскі вілаят]], [[Джыззацкі вілаят]], [[Харэзмскі вілаят]], [[Наманганскі вілаят]], [[Наваіцкі вілаят]], [[Кашкадар’інскі вілаят]], [[Самаркандзкі вілаят]], [[Сырдар’інскі вілаят]], [[Сурхандар’інскі вілаят]], [[Ташкенцкі вілаят]]. |
||
Радок 77: | Радок 77: | ||
== Рэлігія == |
== Рэлігія == |
||
Вернікі пераважна [[іслам|мусульмане]] — [[суніты]]. |
Вернікі пераважна [[іслам|мусульмане]] — [[суніты]]. Ёсьць [[праваслаўе|праваслаўныя]], [[каталіцтва|каталікі]], [[адвэнтызм|адвэнтысты]], [[юдаізм|юдэі]], [[будызм|будысты]]. |
||
== Культура == |
== Культура == |
Вэрсія ад 16:14, 25 лістапада 2013
Узбэкістан O‘zbekiston Jumhuriyati | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
Дзяржаўны гімн: «Дзяржаўны гімн Узбэкістану» | |||||
Афіцыйная мова | узбэцкая | ||||
Сталіца | Ташкент | ||||
Найбуйнейшы горад | Ташкент | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Іслам Карымаў Шаўкат Мірзыяеў | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
56 месца ў сьвеце 447 400 км² 4,9 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
45 месца ў сьвеце 27 606 007 61,4/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
74 месца ў сьвеце $71,618 млрд $2634 | ||||
Валюта | Узбэцкі сом (UZS) | ||||
Часавы пас | UZT (UTC+5) | ||||
Незалежнасьць — ад СССР |
1 верасьня 1991 году | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .uz | ||||
Тэлефонны код | +998 | ||||
Узбэкістан (па-ўзбэцку: O‘zbekiston), афіцыйны назоў Рэспубліка Ўзбэкістан (O‘zbekiston Respublikasi) — анкляўная дзяржава ў цэнтральнай частцы Сярэдняй Азіі. Мяжуе на поўначы і захадзе з Казахстанам, на поўдні з Туркмэністанам і Аўганістанам, на ўсходзе з Таджыкістанам і Кыргыстанам.
Гісторыя
Узбэкістан атрымаў незалежнасьць у 1991 годзе. Дэклярацыя аб незалежнасьці прынятая 31 жніўня 1991 году.
Палітыка
Унутраная палітыка
Паводле Канстытуцыі, Узбэкістан — сьвецкая дэмакратычная дзяржава. Галава дзяржавы — прэзыдэнт. Заканадаўчы орган — Алій Мажліс, які дзеліцца на Ніжнюю, або Заканадаўчую, палату і Верхнюю, або Сэнат.
У 2005 годзе ў асяродзьдзі кіраўніцтва Ўзбэкістану абвастрылася барацьба за ўладу. У Ташкенце распаўсюдзіліся чуткі аб хваробе прэзыдэнта Іслама Карымава і аб гатовасьці яго найбліжэйшага асяродзьдзя пачаць змаганьне за яго «спадчыну».
Доўгі час асноўнай апорай рэжыму лічыліся Міністэрства ўнутраных справаў (міністар Закір Алматаў) і Служба нацыянальнай бясьпекі (Рустам Інаятаў). У 2005 годзе, аднак, Алматаў сышоў з палітычнай сцэны — неўзабаве пасьля падушэньня андыжанскага паўстаньня Іслам Карымаў вывеў унутраныя войскі з падпарадкаваньня МУС, перадаўшы іх СНБ. Закір Алматаў выехаў у Нямеччыну на лячэньне, а ў сьнежні 2005 году, ў сувязі з пагрозай судовага перасьледу, вярнуўся на радзіму і сышоў на пэнсію. Гэта парушыла балянс сілавых структур і падвысіла ўразьлівасьць прэзыдэнта — тым больш, што, па адной з наяўных вэрсіяў, андыжанскія падзеі былі справакаваныя адной з канкуруючых спэцслужбаў.
Вонкавая палітыка
Яшчэ зь лета 2005 году Іслам Карымаў стаў усё часьцей выказвацца пра неабходнасьць стварэньня міжнародных сілаў хуткага рэагаваньня, якія бы можна была б выкарыстоўваць для падушэньня антыўрадавых выступаў у той ці іншай краіне. Менавіта гэтая думка лягла ў аснову дамовы аб хаўрусьніцкіх стасунках, падпісанай у кастрычніку 2005 году Расеяй і Ўзбэкістанам.
Узбэцкія ўлады таксама выступілі з праэктам стварэньня міжнародных «антырэвалюцыйных»-карных сілаў на постсавецкай прасторы ў рамках АДКБ. Рыхтуючыся да ўступа ў гэтую арганізацыю, Узбэкістан падрыхтаваў пакет прапаноў па яе ўдасканаленьні, уключаючы стварэньне ў яе рамках выведвальнай і контрвыведніцкай структураў, а таксама распрацоўку мэханізмаў, якія б дазвалялі АДКБ даваць дзяржавам Цэнтральнай Азіі гарантыі ўнутранай бясьпекі.
Геаграфія
Адміністрацыйна-тэрытарыяльна Ўзбэкістан падзяляецца на 1 аўтаномную рэспубліку (respublika) — Каракалпакстан, 1 горад (shahar) — Ташкент і 12 вілаятаў (viloyatlar, у ад. л. — viloyat) — Андыжанскі вілаят, Бухарскі вілаят, Фэрганскі вілаят, Джыззацкі вілаят, Харэзмскі вілаят, Наманганскі вілаят, Наваіцкі вілаят, Кашкадар’інскі вілаят, Самаркандзкі вілаят, Сырдар’інскі вілаят, Сурхандар’інскі вілаят, Ташкенцкі вілаят.
Асноўныя гарады: Андыжан, Бухара, Газлі, Каракуль, Каршы, Каканд, Наваі, Наманган, Нукус, Самарканд, Ташкент, Тэрмэз, Ургенч, Учкудук, Фэргана.
Эканоміка
У структуры СУП значная вага сельскай гаспадаркі — 38%, на прамысловасьць прыходзіцца 26%, на сфэру паслуг — 36%. У 2004 годзе СУП вырас на 4,4%. Інфляцыя працягвае расьці з-за нядосыць высокай актыўнасьці эканомікі пры яе вялікшым патэнцыяле і недастатковых рынках збыту высокатэхналягічнай прадукцыі.
Найважнейшай сельскагаспадарчай прадукцыяй Узбэкістану, апроч бавоўны, зьяўляюцца садавіна, гародніна і збожжа (пшаніца, рыс і кукуруза).
Краіна займае другое месца ў сьвеце па экспарце бавоўны. Таксама Ўзбэкістан экспартуе золата, мінэральныя ўгнаеньні, мэталы, прадукцыю тэкстыльнай і харчовай прамысловасьці, аўтамабілі. Імпартуе пераважна прамысловае абсталяваньне і тэхніку, а таксама прадукты харчаваньня, мэталы і хімікаліі. Аб’ём экспарту ў 2004 склаў 3,7 млрд даляраў ЗША, імпарту — 2,8 млрд дал.
Узровень беспрацоўя па афіцыйных дадзеных складае 0,6%, (па ацэнках міжнародных незалежных экспэртаў — 20%). Значная частка працоўнай нелегальнай міграцыі прыходзіцца на Расею. 44% працаздольнага насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, у прамысловасьці — 20%, у сфэры паслуг — 36%.
Асноўным энэргетычным рэсурсам зьяўляецца прыродны газ і вугаль.
Дэмаграфія
37% — гарадзкое, 63% — сельскае.
Рэлігія
Вернікі пераважна мусульмане — суніты. Ёсьць праваслаўныя, каталікі, адвэнтысты, юдэі, будысты.
Культура
Грамадзкае жыцьцё
Ва Ўзбэкістане шырока распаўсюджаны суседзкія грамады — махальлі. На іх ускладзеныя абавязкі па арганізацыі ўсяго паўсядзённага жыцьця мікрараёну або кішлака. Сьвяты — таксама іх клопат, бо мала якім бацькам пад сілу без староньняй дапамогі наладзіць, напрыклад, вясельле — на гэтую ўрачыстасьць тут запрашаюць па некалькі сотняў чалавек. У сучасным Узбэкістане махальля прызнаная адміністрацыйнай адзінкай і зь ліку махальлі ўладамі прызначаецца хакіміятам — кіраўнік махальлі, адказны за ўсё, што адбываецца ў ёй.
Сьвяты
Нацыянальнае сьвята: Дзень Незалежнасьці — 1 верасьня.
Спорт
Вонкавыя спасылкі
Узбэкістан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |