Георгі (Каніскі): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D0%BE%D1%80%D0%B3%D1%96%D0%B9_%28%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%81%D0%BA%D1%96%29
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:41, 17 лістапада 2013

Архіяпіскап Георгі (Каніскі)

Георгі КАНІСКІ (9 (20) кастрычніка 1717, г. Нежын, цяпер Чарнігаўская вобласьць, Украіна2 (13) лютага 1795) — рэчыпаспалітаўскі і расейскі праваслаўны царкоўны і грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію (1743). Прыняў манаскі пострыг у Кіева-Пячэрскай ляўры. У 17451755 гадах выкладчык, прафэсар, рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. Вучань і паслядоўнік прафэсараў С. Кулябякі, Ф. Пракаповіча, С. Тадароўскага. У 1755 годзе пасьвячоны на япіскапа Магілёўскага (Беларускага).

Архірэйскі палац у Магілёве, узьведзены па замове архіяпіскапа

У 1757 годзе адкрыў у Магілёве пры архірэйскім доме друкарню і перавыдаў скарочаны тэкст «Катэхізысу» Ф. Пракаповіча ў сваім перакладзе на «рускі дыялект». У 1757 годзе стварыў пры Спаскім манастыры школьныя клясы і заснаваў духоўную сэмінарыю. Сабраў шмат дакументаў па гісторыі праваслаўнай царквы. У 1765 годзе на аўдыенцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста выступіў з прамовай у абарону правоў праваслаўных і іншых дысыдэнтаў, якая была перакладзена на эўрапейскія мовы як узор абароны верацярплівасьці.

Г. Канінскі зьвяртаўся па дапамогу праваслаўным у Рэчы Паспалітай да расейскіх імпэратрыц Лізаветы і Кацярыны II. Тройчы (1759, 1760, 1768) на жыцьцё Г. Каніскага рыхтаваліся замахі. Ратуючыся ад замаху, у 1768 годзе Каніскі выехаў у Расею (Смаленск), дзе заставаўся Магілёўскім япіскапам у выгнаньні.

Вярнуўся пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе. У 1793 годзе архіяпіскап Каніскі абраны ў Сынод. Намаганьнямі Г. Канінскага была арганізавана праваслаўная Менская япархія.

Аўтар «Мэмарыялу аб крыўдах праваслаўным», «Правоў і вольнасьці жыхароў грэчаскага веравызнаньня», «Збору павучальных словаў», «Запісак аб тым, што ў Расеі да канца 16 ст. не было ніякай уніі з Рымскай царквой», духоўнага дзёньніку «Думкі», адказу на «Пісьмо Вальтэра да настаўнікаў царквы і багасловаў», драмы «Уваскрэсеньне мёртвых» і інш. Сабраў г.зв. «Архіў Каніскага», аснову якога склалі дакумэнты з архіву Калегіі замежных справаў Расеі.

Памяць

У сьнежні 1992 года ў Магілёве ў гонар Г. Каніскага на архіяпіскапскім доме, дзе ён жыў, адкрыта мэмарыяльная дошка. У жніўні 1993 года рашэньнем Сыноду Беларускай праваслаўнай царквы па блаславеньні патрыярха Аляксія II кананізаваны.

Літаратура

  • Георгій Каніскі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Магілёва. — Мн., 1998. — С. 83;
  • Каніскі Георгій // БЭ. У 18 т. Т. 7. — Мн., 1998. — С. 585;
  • Каніскі Георгій // ЭГБ. У 6 т. Т.4. — Мн., 1997. — С. 84-85.

Вонкавыя спасылкі